Забарона здымкаў на вуліцы – не нагода для панікі

Так, ні для каго не сакрэт, што наш урад – ашалелы прынтар, які ў панічных спробах апраўдаць свае існаванне істэрычна шукае, што б яшчэ забараніць. Аднак я рэальна стаміўся ад таго, якім чынам гэты закон асвятляюць нашыя вядучыя СМІ\блогеры\тэлеграм-каналы.
 
Оруэл ужо тут!
Усім усе забароняць!
Будзе як у Паўночнай Карэі!
А як жа сэлфі на вуліцах!
Караул! Трэба заводзіць трактар!
 
… і гэтак далей. Ну што за глупства! Які яшчэ Оруэл? Якая Карэя? Пачытайце, што кажуць аўтары законапраекту, паглядзіце на тендэнцыі незалежных СМІ апошніх год.
 
Закон прымаецца з адной-адзінай мэтай: абараніць мусароў ад несанкцыянаванай фота і відэа-здымкі на вуліцах. Давайце паглядзім, якія сацыяльныя відэа ў трэндзе ў Беларусі ў апошнія гады. Гэта заснятае дэбільства патрульных і ДАІшнікаў (асабліва ДАІшнікаў), гэта відэа з дэманстрацый, дзе мусара збіваюць людзей. Такія відосы набіраюць дзясяткі і сотні тысяч праглядаў. Сацсеткі літаральна выбухаюць, мянтоў, зразумела, чэхвосцяць на чым свет стаіць. А яны ж усе гэта бачаць. І ім гэта непрыемна. А яшчэ ж есць адмысловыя сайты, дзе адснятых на вуліцы шунявак ідэнтэфікуюць… Хутчэй за ўсе, Шунік проста прыйшоў да Лукашэнкі, кажа “Аляксанр Грыгоравіч тут вот эта пятая калона в інтэрнэце саздаёт негатіўны імідж сатруднікаў міліцыі. аскарбляюць, абзываюць. Экстрэмізм пладзят. Автаріцет органав падает, Аляксандр Грыгорьевіч”. А той яму: “Харашо, падпішу, неабязацельна была ка мне ў кабінет на лыжах прыхадзіць”.
 
Вось і ўсе.
 
Але у чыюсьці нясветлую галаву (магчыма, таго ж Шуневіча) прыйшла думка, што каб гэты закон не выглядаў ужо да такой ступені адкрыта пра-МУСаўскім і рэпрэсіўным, трэба агарнуць яго ў абалонку “турботы аб прыватным жыцці грамадзян” (рогат у зале). Да таго ж у такім выглядзе яго лягчэй будзе апраўдаць перад Захадам (“У вас тожэ такія ж законы есць! Мы жа с вас прымер бяром!”) і абалваніць грамадзян не зусім палітычна пісьменных.
 
Не турбуйцеся вы за сэлфі, відэарэгістратары і іншае. Закон будзе ўжывацца кропкава: супраць карэспандэнтаў СМІ (мусара змогуць спыніць любыя здымкі на вуліцы), супраць блогераў і звычайных людзей якія фіксуюць мусарское бязмежжа. Ім проста быў патрэбны легальны інструмент каб гэта рабіць. Каб не атрымліваць дыскамфорта ад таго што ўсе іхнія лычы зараз вісяць у інтэрнэце, што іх усе ад школьнікаў да пенсіянераў паліваюць брудам.
 
Канешне, калі б мянтоў у Беларусі перыядычна білі і палілі кактэйлямі молатава (як ва ўсіх развітых краінах), і ўвогуле выказвалі б незадаволенасць іхней працай больш радыкальнымі метадамі, то іх бы не турбавала такая дробязь як тое, што іх здымаюць на відэа а потым выкладываюць у інтэрнэт. Але пакуль кі фізічны супраціў ім, нажаль, не чыніцца, і ўвогуле яны што хочуць то і робяць, то ў іх застаецца час, рэсурс, імпэт душыць апошнія крыніцы выражэння незадаволенасці.
 
Так што як у Паўночнай Карэі не будзе. Будзе як у Беларусі. А панікаваць ня трэба – трэба закупляцца патаемнымі відэадэвайсамі. Аліэкспрэс вам у дапамогу.

Шось Пуцін і Лукашэнка ледзь не ў адзін голас заклікаюць нас дзеля кагосьці памерці. Адзін – у попеле ядзернай вайне, другі “дзеля жанчыны”. Аднак самі жывей усіх жывых і нядрэнна сябе адчуваюць.

Давайце рабяты, вы першыя. Падайце прыклад.

Ён з’язджае з глузду ўжо паціху

Ну пачакаем, калі праз тыдзень нам не прад’явяць канкрэтныя фаміліі, крымінальныя справы і суды па іх – то запішам у чарговы фэйк, кшталту гранатамётаў у гаражах перад 2010 годам і пацукоў у вадапровадах у 2006.

 

http://nn.by/?c=ar&i=187501

Рэакцыя Захаду

https://charter97.org/ru/news/2017/3/11/243446/
http://spring96.org/be/news/86160

Вось і першая рэакцыя замежнікаў пайшла. Тармазяць, як заўжды. Але лепей позна, чым ніколі. Усе ж, каб паўплываць усур’ез, гэтага зусім недастаткова. Патрэбныя як мінімум рэзалюцыі Савету Еўропы, Еўрапарламенту, заявы еўракаміссараў, а лепш – званок Макею з Брусэлю ці Берліна з прамым указаннем на тое, што калі так далей справы пойдуць, грошай не будзе.
 
Аднак, так ці інакш, нам трэба памятаць, што калі-калі, а сення – дакладна, ніякая Еўропа нас не выратуе. У лепшым выпадку падтрымае маральна і акажа мінімальны ціск на рэжым. Бамбардзіровак урадавых войскаў. як у Лівіі, тут не будзе. І турба-санкцый таксама. Зараз не 2006. Зараз толькі самі.
 
Свой прагноз пра “перабудову” і адрачэнне Лукі ад улады дам ужо заўтра, бо спаць хочацца.

Стрым з Пінска глядзела 6000, на плошчы было 500. Лукашэнка, забарані ютуб, можа тады хоць выходзіць пачнуць.

Комсомольцы-добровольцы

Ведаеце, а я супраць таго, каб тым, хто ўжо заплаціў падатак, вярталі грошы. Гэтыя 10%, тых, што заплацілі, гэта самыя небяспечныя людзі. У любым грамадстве. Яны заўседы будуць бегці наперадзе цягніку. Будуць першымі (абы не здарылася чаго!) выконваць самыя зняважлівыя і безглуздыя загады. У іх “начальство всегда право”. На рабскую працу пабягуць, збівачы з ног адзін аднаго. Калі іх будуць біць бізуном, падставяць спіну, каб зручней было наглядчыку. З той жа пароды, што і штрейкбрехеры. Камсамольцы. “Салідарнасць” – няма ў іх такога слова, есць толькі “я”.

Ну альбо багацеі, якім 250 даляраў – не грошы, прасцей адкупіцца і забыць.

Такіх 10% гэта тып людзей, ад якіх падалей трымацца трэба. Пакуль астатнія адстаялі сваё і іхняе права не плаціць (маўклівым байкотам, акцыямі пратэсту), рызыкавалі сабою, яны вырашылі перастрахавацца. Зараз невяртанне падатку было бы ім добрым урокам.

p.s. у любым правілы бываюць выключэнні, можа дзе і прыстойныя людзі заплацілі, бо так жыццёвая сітуацыя склалася, але тое – адзінкі.

http://nn.by/?c=ar&i=186723

Дэкрэт аб дармаедстве замаражваюць на год

Спужаліся, казлы! Няўжо думаюць што праз год становішча стане лепш? Па мне, толькі пагоршыцца, і людзі абазляцца яшчэ больш. Ці гэта такі элегантны ход, каб пра Дэкрэт забыліся і дзесці ў сярэдзіне года яго ўвогуле адмяніць?

https://finance.tut.by/news534609.html

Стабілізатар загаварыў

“Раскалоць беларускае грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку не атрымаецца.”

Колькі я памятаю яго ва ўладзе, столькі ён паўтарае гэтыя мантры:

никому
никогда
покой
не допустим
не позволим
мир
сохраним
не будет
отстоим
накажем
стабильность

А самае смешнае ў тым, што грамадства ЎЖО расколатае. Сітуацыя ЎЖО дэстабілізаваная.
Рэальна, чалавек жыве ў нейкім сваім манямірку, у якім градус стабільнасці залежыць ад таго, колькі разоў у выступе ён паўтарыць што “не позволім-не допустім”. Усё. Прахлопаў ты сваю стабільнасць, пакуль прысмыкаўся перад Рашкай і рэзідэнцыі будаваў.

http://nn.by/?c=ar&i=186426

Чаму я не пішу пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі?

Як і варта было чакаць, уся фрэндлента ў абмеркавннях чарговых перлаў Лукашэнкі.
Мяне заўсёды напружваў нездаровы інтарэс прэсы і блогераў да маналогаў-лекцый прэзідэнта, якія ён называе “прэс-канферэнцыямІ”. Тэатр аднаго акцёра, свята нарцыссызму парад аднаасобнай дзяржаўнасці перад пакорнай аўдыторыяй. Паўлінам выйшаў да аўдыторыі: “Вось ён я!, і зараз будзеце слухаць, нікуды не дзенецеся!” І аніводнага па-сапраўднму вострага пытання ад журналістаў. Пытання аб усіх ягоных злачынствах, хлусні і крывадушшы, аб гвалце над народам і яго лепшымі прадстаўнікамі.

Кожны ягоны выступ гэта дзень сурка. Адное і тое ж. Любы хто чытае навіны апошнія 10 год, можа лёгка прадказаць галоўныя наратывы гэтага мерапрыемства. Не дадзім, не дазволім, не адступім, я з народам, мы рускія людзі але незалежныя, бізнэсмэны казлы, але пра ільготы забудзьце і блаблабла. Усё гэта ў перамежку з закосамі пад “свайго хлопца”, які можа і пажартваць удала і вострае славечка ўвярнуць. Ванітуе глядзець. Гэтыя выступы ніяк не ўплываюць на палітыку Беларусі, і што больш важна, не даюць амаль ніякай карыснай інфармацыі назіральнікам і палітолагам. Па нябачных рухах дзяржмашыны – указах, дэкрэтах і службовых пастановах аб гэтым Левіяфане можна даведацца нашмат болей, чым па ужымках клоўна.

Неінфарматыўна гэта, нецікава, аднастайна і вызывае агіду. Вось чаму я не пішу пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі..

Курва, здаецца я толькі што напісаў пра ягоную прэс-канферэнцыю.

Скажы мне, хто твой вораг і я скажу хто ты

Чаму частка апазіцыі раптам перастала крытыкаваць беларускую ўладу і крытыкуе толькі расейскую? Ці дапамогуць нацыянальныя каштоўнасці стаць нам больш свабоднымі? Хто і навошта загнаў нас у ілжывую дыхатамію “Лукашэнка альбо Пуцін”?
Аб гэтым – мой артыкул на “Новым Часе”.

http://novychas.by/palityka/skazy-mne-hto-tvoj-vorah