Entries from December 2018 ↓

Інфармацыйная вайна

Пакуль многія чакаюць вайны рэальнай, стала відавочным, што вайна інфармацыйная ўжо пачалася. Ейныя жаўнеры з таго боку – пуцінскія кремлеботы, якія ўжо працуюць ва ўсю, у тым ліку і на пляцоўках незалежных медыя. Як думаеце, якую метадычку ім далі? Хваліць Пуціна? Апеляваць да “памяти дедов”? Не, ўсе больш тонка. Наратыў такі: “незалежнасць ужо здадзеная, ніхто за яе змагацца не будзе! Беларусы не украінцы! Няма барацьбітаў! Лука ўсё прасраў, Расія пры дзвярах! Зваліваем у Польшчу, змагары!”. І яны пішуць гэта ад імя саміх жа беларусаў.

Аналагічны пасыл зараз транслюецца па расійскіх СМІ.

Мэта: выклікаць у нас пачуццё безвыходнасці, прымусіць паверыць, што за незалежнасць Беларусі змагацца няма каму. І, паколькі беларускі народ дэлегаваў права абараняць незалежнасць Луке, Лука яе паспяхова здаў. І ўжо нічога не зробіш, рыхтуйцеся жыць у новай краіне!

То бок нас проста ставяць перад фактам.

Аднак не будзем забывацца: акрамя прарасійскіх МУС і КДБ, акрамя Вакульчыка і Ігара “Дзіравага” Шуневіча існуем яшчэ мы. І мы не збіраемся аддаваць свой лёс у рукі Лукі ці ягоных прыхвастняў. І сваё права вырашаць мы ім не дэлегавалі.

Калі ж я ўсе ж такі памыляюся, і частка тых, хто такое піша – не боты, а сапраўдныя людзі, то я вас прашу, пазакрывайце свае раты. Баіцеся? Бойцеся моўчкі а не сейце паніку ў інтарэсах Пуціна. Усіх астатніх жа заклікаю кремлеботаў баніць бязлітасна, а разам з імі і тых, хто пхае нам ідэю “без Лукашэнкі не будзе суверенітэту”.

А ўвогуле, з Новым Годам.

Шуневіч і ягоныя адтуліны

Людзі дыктатарскага складу ўвогуле схільныя да гамасексуальна-гвалтоўных алегорый. Але дзеячаў постсавецкай прасторы ў апошні час проста прарвала. То Лукашэнка са сваім вечным “нахіліць”, то Кадыраў абяцаў “увесь свет ракам паставіць”. Зараз і Шуневіч з ягонымі дзіравымі. Што гэта – плод доўгага знаходжання ў мужчынскім калектыве? Ці латэнтная гомасексуальнасць? Зрабіце ўжо камінг-аўт, дваццаць першае стагоддзя на двары ўсё ж.

Шуневіч тыпу выкруціўся са сваёй заявай, каб зусім грубіянам не выглядаць. Тыпу не пра геяў. Але намёк усе зразумелі.

З іншага боку тэрміналогія, якую юзае Шуневіч як нельга лепей кажа аб тым, у якой светапогляднай парадыгме ён жыве. “Пахан-апушчаны”, “блатной-петух” – гэта ягоная карціна свету. Я заўсёды казаў – менты і бандыты жывуць па адных і тых жа катэгорыях. Вось вазьмі замест Шуневіча якога-небудзь Батона з 12-га атраду, апрані ў форму з пагонамі, прывучы казаць “закон” замест “понятія” (а гэты кантынгент хутка вучыцца, паверце) – розніцы амаль ніхто не заўважыць. А гэта значыць што ні аб якой легітымнасці ментоў і ўсёй іхняй сістэмы казаць не прыходзіцца. Гэта проста пераапранутыя бандыты.

п.с. і яшчэ падумалася, што ніхто лепей не падыходзіць на пасаду прарасійсай замены Лукашэнкі, чым Шуневіч. Магчыма, з ім ужо пачалі працаваць у гэтым напрамку. А пастаянныя публічныя заявы – сродак прыцягнуць да сябе ўвагу і стаць медыйнай персонай. І пакуль гэта ў яго атрымоўваецца.

Заплаці дзяржаве тысячу рублёў за тое што асудзіў нацызм

Урэшце, адсудзіўся. Працэс ішоў 2,5 гадзіны. Суддзя Ярохіна, як сказаў Максім Вінярскі – сапраўды аказалася “правераным кадрам”.

З цікавага:

1. Змаглі дапытацца непарэднага допыту непасрэднага складальніка пратакола (участковага Аляксандра Юр’евіча Куранкова). Бітых паўгадзіны ён мяўся і чырванеў за трыбунай, адказваючы на пытанні – мае і адваката. Што зрабіць, праца такая, выстаўляць сябе дурнем у кампаніі прыстойных людзей.

2. Аўтар даведкі аб “выявленом правонарушеніі” хто? Канешне, наш стары сябар Міхаіл Бедункевіч. Цэлы падпалкоўнік патраціў 50 хвілін свайго працоўнага часу каб правесці “исследование в глобальной сети Интернет” і дагартаць мае захаваныя карцінкі да 2016 года. Хай будзе мне ўдзячны – з-за мяне і такіх як я ён увогуле мае працу.

Суддзя асабліва напірала на тое, што я не выдаліў карцінкі няглядзячы на іхнюю “незаконнасць”. Некалькі разоў з розных бакоў тлумачыў, чаму я не буду гэта рабіць: гэта мая прынцыповая пазіцыя ў абарону свабоды слова. Я не прызнаю за ГУБАЗіКам права вырашаць, чаму быць а чаму не быць на маей старонцы ў Фэйсбуку. Калі так будуць рабіць усе актывісты – усе іхнія “законы аб экстрэмізме” пойдуць прахам (ага, эта заклік).

Дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць! Народу было зусім няшмат, але вы для мяне вельмі каштоўныя!

Зразумела, што суд не прыняў да ўвагі ані бесталкова складзены пратакол, ані кантэкст маіх пастоў, сутнасць якіх была ў асуджэнні нацызму. І выпісаў штраф – удвая большы чым ранейшы (амаль 500 баксаў).

Аднак гэта ні на што не паўплывае. Толькі наперад, спадары экстрэмісты.

#яэкстрэміст
#яэкстремист

Суд над НЧ і журналістамі

Народ, калегі, сябры – пакажам салідарнасць! Гэта працуе, праверана.

Міліцыя і нацызм

#radixbel
#яэкстрэміст
#яэкстремист

Завядзеннем другой адміністрацыйнай справы за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” яны перапоўнілі мой кубак цярпення. Прыйшлося расказаць усю праўду: МУС РБ проста па факту сваёй дзейнасці і поглядаў яе супрацоўнікаў адпавядае амаль усім фармальным рысам нацысцкай арганізацыі. Гэта не мастацкая метафара і не журналісцкая гіпербала: усё раскладзена па паліцах. Глядзіце самі. Працягласць – 11 хвілін.

Нагадаю, судзіць мяне за “нацысцкую” карцінку ў фэйсбуку будуць у 27 снежня, у 10.00 у судзе Фрунзенскага раёну.

Помощь

Подписал открытки с Новым Годом обвиняемым по делу Сети. Анархисты и антифашисты из России сейчас сидят по сфабрикованному делу о террористическом сообществе. Их 9 человек. Все обвиняемые подверглись зверским пыткам. Некоторых продолжают прессовать в СИЗО. Им нужна ваша поддержка. Напишите, поздравьте, скажите пару тёплых слов. Адреса здесь: https://rupression.com/person/

 

Больш за дзве тысячы год таму ў горадзе Бэт-Лахм, што вельмі далёка адсюль, адбылося здарэнне, якое перадвызначыла ход далейшай гісторыі чалавецтва.
Давайце ў гэты дзень спынімся, удыхнем-выдахнем і паглядзім на сваё жыццё праз прызму словаў чалавека, які нарадзіўся ў той дзень. Гэта рэальна дапаможа нам стаць лепш.

Усіх з нараджэннем Хрыстовым!

#яэкстрэміст
#яэкстремист

Ужо ў гэты чацвер мяне будуць судзіць за вось гэты пост у Фэйсбуку. Артыкул – 17.11 КаАП (“Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”). Жадаючыя – прыходзьце падтрымаць.

Мусара склалі на мяне пратакол за тое што я крытыкую людзей, якія стаяць побач з нацысцкім сцягам. Бязмежжа ГУБАЗіКа спыніць тут і зараз мы не можам. Але можам, прынамсі, асвяціць і выцягнуць на паверхню.

Суд Фрунзенскага раёна, 27 снежня, 10.00.

Итоги-2018

Чем старше становишься, тем быстрей летит время. Это банальность, но к ней невозможно привыкнуть.

Перед тем, как сесть за этот пост, пролистал аналогичную свою публикацию за 2017 год. Многое изменилось во взгляде на вещи, многие приоритеты сместились.

Ключевыми в этом году могу назвать сразу два момента. Первое: глубокие перемены в личной жизни, в отошении к окружающим и себе. Второе: твёрдое становление на дорогу видеоблогерства.

Continue reading →

Вывад амерыканскіх войскаў з Сірыі – не проста чарговып папулісцкі ход Трампа. Гэта драматычны крок, які цалкам зменіць сітуацыю на Бліжнім усходзе. А яшчэ гэта ўрок для нас, беларусаў. Напісаў аб гэтым артыкул.