Entries from March 2017 ↓

Салідарнасць

Працягваем дапамогу пацярпелым на “Маршы нетунеядцаў”. Не праходьце міма, калі есць магчымасць – ахвяруйце.

https://vk.com/arrestedhelp?w=wall-142846310_43

Рэкламы пост)

Сябры!

Проста зараз вы можаце дапамагчы мне выйграць “Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля”, які праводзіць газета “Новы Час”.
Для гэтага проста прайдзіце па спасылцы ніжэй, націсніце на мой артыкул “Дармаедскія пратэсты і перспектыва Майдану”, а потым “Прагаласаваць”.

Дзякуй вялікі

http://novychas.by/konkurs

Новы Час ужо ў кіёсках!

Лібералізацыя вяртаецца (ха-ха 🙂

Насамрэч вельмі добрая навіна. Віншую Tatsiana Shaputska, Aksana Kolb, Hleb Rubanau і астатніх калегаў 🙂

http://nn.by/?c=ar&i=187544

 Беларусь – цэнтр прыцягнення для тэрарыстаў усяго свету!

Ён з’язджае з глузду ўжо паціху

Ну пачакаем, калі праз тыдзень нам не прад’явяць канкрэтныя фаміліі, крымінальныя справы і суды па іх – то запішам у чарговы фэйк, кшталту гранатамётаў у гаражах перад 2010 годам і пацукоў у вадапровадах у 2006.

 

http://nn.by/?c=ar&i=187501

Solidarity from Kaunas

[ENGLISH FOLLOWS], [Lietuviškai žemiau]

По приглашению каунасских анархистов сегодня провел в социальном центре “Эмма” встречу, посвященную протестам в Беларуси, участию в них анархистов и репрессий на последнем марше. Было около 15-ти человек, смотрели фото и видео. Радует, что товарищи сами проявили инициативу, живо интересуются происходящим и готовятся оказать помощь. В солидарности наша сила! Спасибо соратникам, спасибо коллективу “Эммы”!

п.с. в конце мне задавали много вопросов о будущем протестов и Беларуси в целом. С удивлением заметил, что почти ничего сейчас нельзя утверждать с уверенностью.

_____

After being invited by Kaunas anarchists today I have hold a meeting in a social center “Emma”, dedicated to recent protests in Belarus, role anarchists in them and repressions on a last march. About 15 people were present today, photos and videos were watched. It great that guys expressed the initiative, show real interest in what is happening and are ready to give help. Solidarity is our weapon! Thank you, comrades! Thank you, Emma collective!

p.s. In the end was asked a number of questions about future of the protests and Belarus in general. Surprisingly, I have understood, that almost nothing can be asserted confidently now…

_____
Šiandien socialiniame centre “Emma” Kauno anarchistų kvietimu pravedžiau susirinkimą skirtą protestams vykstantiems Baltarusijoje. Ten aptarėme anarchistų dalyvavimą ir vėliau vykusias jų represijas. Susirinkime dalyvavo 15 žmonių, visi žiūrėjome nuotraukas ir vaizdo įrašus. Mane labai džiugina tai, kad kolegos patys parodė iniciatyvą, nuolat domisi įvykiais Baltarusijos ir yra pasiruošę padėti. Mūsų jėga – Solidarumas! Esu labai dėkingas bendraminčiam bei “EMMA” kolektyvui!
P.S. Susirinkimo pabaigoje man buvo užduotą daugybė klausimų apie protestų Baltarusijoje ir apie pačios Baltarusijos ateitį. Labai stebiuosi, kad šiuo metu beveik nieko negalima tiksliai pasakyti.

Чаго хочуць анархісты?

Вось такія тлумачэнні ў двух словах трэба часцей пісаць, а то чытаю каменты на Хартыі і бачу што людзі афігенна спачуваюць анархістам але аб іхніх ідэях не маюць нават прыблізнага ўяўлення.


https://pramen.io/2017/03/chego-hotyat-anarhisty/

Пытанне да фрэндаў

У сувязі з апошняй атакай СМІ на анархістаў, у чарговы раз задаўся пытаннем: наколькі эфектыўныя нашыя гос.СМІ у гэтым плане? Ну, насамрэч, хто чытае Саўбелку і раёнкі? Хто глядзіць БТ?
У мяне ўжо круг знаёмстваў дэфармаваны, таму мне цяжка аб’ектыўна ацэніць наколькі ачарненне анаріхстаў дзяржСМІ спрацуе на стварэнне нам негатыўнага іміджу. Зразумела, што мае сябры і нават дальнія знаёмыя БТ не глядзяць. А што наконт астатняга народу?
Шчыра кажучы, нават па назіраннях у горадзе: у метро часцей за ўсе бачу людзей з “Комсомольской правдой”. Затым – Народныя Волі і Белгазеты ўсялякія. Ну а чалавека з Саўбелкай бачыў на сваей памяці толькі аднойчы.
Тое ж самае з БТ. Хто яго гляздіць? Ну, пенсіянеры, зразумела. Але і тое не ўсе. І гэта не тыя людзі, якія выйдуць на Плошчу за Лукашэнка. Будуць вохкаць у сябе на кухні, не больш.
Менты? Вертыкальшчыкі? У Мінске ўсе менты чытаюць Хартыю, можаце не сумнявацца. Вертыкальшчыкі яшчэ паверу, але гэта мізэрны адсотак насельніцтва.

Так намалюйце мне партрэт чалавека ў Беларусі, чыё меркаванне цалкам фарміруецца БТ і Саўбелкай.

Мусарятня

Лахануліся на ўсю краіну, выставілі сябе (ў які ўжо раз) пачварамі і нелюдзямі. Зараз думаюць, як апраўдацца. Але толькі адно пытанне: калі ў затрыманых былі нажы і кастеты, чаму ж тады гэтыя злосныя анархісты-хуліганы проста не пакрашылі вас там на месцы у мелкую крошку? Чаму не ўжылі іх?

Проста дзіву даешся з гэтага дэбілізму. І нехта ж там сядзіць, прыдумляе: “а давай скажам, што…”

https://news.tut.by/society/535908.html

Дапамога

Дапамога затрыманым 15 сакавіка. Далучаемся, распаўюсджваем, дапамагаем!

https://vk.com/arrestedhelp

У фэйсбуку:

https://www.facebook.com/%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D1%89%D1%8C-%D0%B7%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BD%D0%B0-%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B5-%D0%BD%D0%B5%D1%82%D1%83%D0%BD%D0%B5%D1%8F%D0%B4%D1%86%D0%B5%D0%B2-1251997484917938/?fref=ts