Дзед прагаварыўся

Вельмі смешна атрымалася: Лукашэнка за 4 гадзіны да затрымання Ціханоўскага прагаварыў сцэнар правакацыі, які, відавочна, спецслужбы распрацавалі і давялі да яго незадоўга да гэтага.

Старэе дзед, паліцца на роўным месцы.

Адразу ўзгадаўся іншы эпічны фэйл такога роду, але на гэты раз з Расіі. 16 верасня 1999 года спікер дзярждумы Генадзь Селезнёў заявіў аб выбуху ў жылым доме ў Валгадонску. Ніхто не звярнуў увагі, падумалі агаворка. Вось толькі выбух гэты сапраўды адбыўся — праз тры дні. 19 чалавек загінула, ФСБ імкліва абвінаваціла ва ўсім «чэчэнскіх тэрарыстаў», што, у сукупнасці з яшчэ адным выбухам, дала чэкістам легітымную нагоду пачаць Другую чэчэнскую вайну. І тады Генадзю Селезнёву (дарэчы, былому камітэтчыку, якое супадзенне, праўда?) прыгадалі гэтую агаворку. Каму цікава паглыбіцца ў тэму, пачытайце кнігу афіцэра Аляксандра Літвіненка «ФСБ взрывает Россию».

Гэта я да таго, што не варта пераацэньваць хітрасць улады. Чым далей тым болей, асабліва ў стрэсавых сітуацыях, яны робяць памылкі, тупяць і пракалываюцца. І мы мусім выкарыстоўваць гэтыя праколы — як інфармацыйную зброю і як сведчанне для будучых судовых працэсаў.