Entries from October 2016 ↓

Смешняфка

Феерычная дзяржаўная прапаганда ад стаўбцоўскай раённай газеты (якая да таго ж нахабна стырыла назву ў анархісцкага сайту 🙂

Тут вам і “дзяды ваявалі” і “долары для апазіцыі” і “галоўнае што ў нас стабільнасць” і мудрыя парады ўкраінцам, як ім трэба было рабіць (дакладней. не рабіць) Майдан. Карацей, ментальны мультытул для застабіла у адной толькі кароценькай нататцы.

Так, чыста паржаць.

http://pramen-news.by/?p=1167

17 мгновений весны

Даглядзеў сёння апошнюю серыю легендарнага фільму. А то неяк урыўкамі па тэлевізару з дзяцінства бачыў, а цалкам паглядзець ніяк не выпадала.
У агульным я б паставіў гэтаму твору добрую адзнаку. Хаця і прапаганды, а часам і прамой хлусні хапае, ён лічыцца першым савецкім фільмам, у якім немцы паказаныя чалавечымі істотамі, а не тупарылымі балванамі альбо пякельнымі пачварамі. Шэф Гестапа Мюллер і ўвогуле ўвесь фільм выклікае непрыкрытую сімпатыю.
Аднак прыкол у іншым. Захацелася мне пасля прагляду апошней серыі глянуць анекдоты пра Штірліца. Гуглю, значыцца, і мне выпадае амаль цэлая старонка вось такіх “шэдэўраў”:
Идёт по Евромайдану Штирлиц в сопровождении радистки Кэт.
Видит, что там происходит, и возмущён. Врывается на сцену, отстраняет Кличко и певицу Руслану, и кричит:
“Да здравствует Ленин!”
Аплодисменты.
“Да здравствует Сталин!”
Аплодисменты.
Штирлиц, к радистке Кэт:
– Почему они на меня не набрасываются?
– Вы забыли снять эсэсовский мундир, товарищ командир…
Платныя прапагандоны глыбока і старана капаюць – падумаў Ш̶т̶і̶р̶л̶і̶ц̶ я.

Бой стылягам!… тьфу, то бок Хэлоўіну!

Пакуль вы тут фігнёй нейкай займаецеся: палітвязні там, блакіроўкі сайтаў, паліцэйская дзяржава нейкая, лідары нацыянал-хрысціянскай апазіцыі падымаюць сапраўды важныя для краіны пытанні.

Павал Севярынец праз аргкамітэт БХД, выказаўся: “Летась напрыканцы кастрычніка выходжу з метро на «Пушкінскай» — То тут, то там гурбы падлеткаў, размаляваных чарцямі. Бегаюць, равуць, ашчэрваюцца на мінакоў. Не зразумееш, жартам ці не, бо некаторыя відавочна п’яныя ці абкураныя…. Маскі, гарбузы, хэлоўінскія вечарыны, пік злачынстваў, учыненых пад спайсамі… Хто-небудзь можа патлумачыць, чаму пад маркай колішняга Дня ўсіх святых адбываецца масавае адурэнне тынэйджараў і адзначаецца Дзень усіх чарцей?
У Беларусі гэта заўсёды быў час Дзядоў. Ціхі, сумны і светлы. Саветы затоптвалі яго «Седьмым ноября», днём крывавай рэвалюцыі і велічэзных дэманстрацыяў. Зусім побач — расстрэльны дзень 1937-га, калі гэбісты адным махам вынішчылі сто прадстаўнікоў нашай нацыянальнай інтэлігенцыі.”

Ізноў, ужо з апазіцыйнага боку, нам прапануюць духоўныя скрэпы, толькі ў іншай абёртцы. Мне дагэтуль цяжка зразумець, чаму многім так пячэ пячэ ад таго, што нехта прытрымліваецца іншых культурных традыцый? Так, мне таксама не асабліва даспадобы гэты Хэлоўін: модная фішка, што не мае ў Беларусі культурных каранёў, але скажыце мне, што страшнага здарыцца ў Беларусі, калі моладзь будзе яе святкаваць? Што за праблему вы самі сабе выдумляеце? Якая вам справа да таго, што нехта з гарбузамі бегае? Ці ў краіне ўжо няма больш сур’ёзных бед чым тое, што падлеткі раз на год сябе размалёўваюць?

Continue reading →

Заблакавалі сайт Промня

Прыехалі. Дзяржава блакуе анархісцкі сайт пад нагодай “экстрэмізму”. Спужаліся аналітычнага сайту з наведвальнасцю 30-50 чалавек на дзень.

http://pramen.io/2016/10/sajt-promnya-zablakavany-na-terytoryi-belarusi/

https://www.facebook.com/pramenofanarchy/photos/a.924858107591744.1073741827.923619084382313/1143050135772539/?type=3https://vk.com/wall-108910672_1368

https://vk.com/wall-108910672_1368

Трошкі аналітыкі ў сувязі з апошнімі падзеямі

Коратка прааналізаваў сітуацыю з прысудам Пальчысу і магчымую далейшую тактыку ўладаў у каментары для Радыё Рацыя.

http://www.racyja.com/palityka/mikalaj-dzyadok-ulady-prystasouvayutsts/

Нешта гэты тыдзень турэмная тэматыка не адпускае :)

Даў вялікае інтэрвью “Свабодзе” для перадачы “Свабода ў турмах” аб тым, як караюць зэкаў, што ўжо сядзяць.

Асноўная інстытуцыя для гэтай мэты – ШІЗА (Штрафны ізалятар). Падрабязна апісаў, як ён выглядае, нават схему намаляваў (дызайнеры будуць рыдаць:), як і за што ў ім сядзяць, раскрыў нюансы патраплення ў яго палітычных вязняў.
Закрануў таксама самую сутнасць турэмнай сістэмы, падкрэсліўшы, што нават у самых ліберальных краінах з турмамі-санаторыямі (кшталту Швецыі) пазбаўленне волі ў даўгатэрміновай перспектыве шкодзіць як асобе так і грамадству.

Ёсць тэкст, ёсць частковы аўдыёзапіс:

http://www.svaboda.org/a/pra-prava-viaznia-na-ulasnuju-dusu-i-ciela/28082080.html

True))

14708124_1275022469210519_7542914533950988186_n

На выбарах у СП было горача і па-даросламу.

Дзякуй усім актыўным – незалежна ад занятага боку. Без антаганістаў няма дыскусіі. Без дыскусіі няма дэмакратыі.

У выніку учорашней 6-гадзіннай барацьбы перамагла Партыя Сумлення 😉 Справа зробленая, ідзем далей.

14690885_1840245536209786_1375227309865762558_n

Гаворыць і паказвае Гебельс-ТБ

У любога нармальнага чалавека хлусня выклікае агіду. І чым больш шматузроўневая, падступная і нахабная гэтая хлусня – тым больш пратэстуе сумленне любога адэкватнага чалавека: ЯК такое можна рабіць?

Адным з самых распаўсюджаных відаў хлусні на дзяржаўным узроўні з’яўляецца стварэнне “пацёмкінскіх вёсак” – элементаў выдуманага свету, адрэтушаванай і прыгожай мярзотнасці, перавёрнутай з ног да галаву рэчаіснасці. Дарэчы, заўважылі, колькі ў гэтай справы сінонімаў у расейскай мове? “Показуха”, “очковтирательство”, “туфта”…

Прачытаў, вось, нашыя вельможные бояре вырашылі спусціцца з высокадзяржаўных нябёсаў, і праведаць як там жыве чэрнь.
“Члены грамадскай рады пры МУС” (бачыце, аказваецца і такая ёсць!), сярод якіх — старшыня БТ, вядомы прыдворны халуй Генадзь Давыдзька, і спявачка ротам Ірына Дарафеева праведалі турму №4 горада Магілёва. Мужчыны ў дарагіх пінжаках і жанчыны ў шубах, з усмешачкамі на тварах і скурай, што ласніцца ад касметыкі, паблажліва прайшліся па калідорах Турмы №4, магілёўскай крытай, дзе акрамя падследчых і падазроных пахаваныя зажыва каля 200 чалавек, прысуджаных да г.зв. “турэмнага рэжыму”.

Бояре засталіся вельмі задаволенымі гуманнымі, нават занадта гуманнымі ўмовамі ўтрымання “тых, хто, магчыма, і не заслугоўвае такога догляду” (цытата аднаго з наведвальнікаў). “Ніякіх абмежаванняў правоў або чагосьці падобнага мы тут не ўбачылі” – дадаў ён. Харчаванне, сказала спявачка ротам, “на найвышэйшым узроўні, як у рэстаранах”. Ну і яшчэ шмат такога.

Гэтую навіну на Нашай Ніве можна было б прагартаць і забыцца, калі б муры магілёўскай крытай не адабралі ў мяне 2,5 гады жыцця.

Усяго некалькі цікавых фактаў аб “рэстараннай ежы”, “гуманным абыхожданні”:

1. Штрафны ізалятар знаходзіцца ў падвале. У вуглавой камеры сырасць такая, што шчалін драўлянай падлогі паўзуць чэрві. Прыходзіцца іх назад заганяць, шчаліны затыкаць нечым.
2. Позняй вясной і летам, калі ў турмы няма гародніны, 5 дзён з 7-мі зэкаў штодзень кормяць ПЕРЛОВАЙ КАШАЙ. Катлеты і кампот, пра які пішуць халуі з БТ – гэта прыкладна як DVD у Асвенцыме.
3. Зіма. Вуглавая камера №150 ў адным з карпусоў. Дваццаць чатыры гадзіны ў дзень знаходзішся ў целагрэйцы. На вуглу камеры, там дзе сцяна сходзіцца з падлогай – лядзяш паўметра высатой. Ён ніколе не растае.
4. Памятаю як мінімум 3 выпадкі, калі ахоўнкі ў масках (“масачнікі” мы іх называлі) білі зэкаў за адмову выконваць зневажальныя загады. Каб не было чуваць крыкаў, утасківаюць на “зборку” – прыёмна-размеркавальныя памяшканні.

Мужчыну ў форме на першай фотцы я выдатна ведаю. Гэта начальнік турмы Аляксандр Уладзіміравіч Дзмітроў – той самы, які за неправільную форму адзення выпісаў мне за 2,5 года прыкладна тры месяцы штрафнога ізалятару. Талковы службовец, стараны, на працы ўдзень і ўначы. І калі прыйдзе час Давыдзькам пераехаць надоўга у гэтыя утульныя камеры, можаце не сумнявацца, ён і ім забяспечыць усе даброты і гуманізм “в соответствии с действующим законодательством”. А што, няхай пасядзяць, тым больш катлеткамі ж кормяць. Як у рэстаране.

Why anarhcists are enemies of the left?

Greek leftist Deputy Minister of “Civil Protection” appreciated brutal police attack on grassroots (mostly anarhcist) refugee solidarity projects: “The left is not about autonomy. It is about the defense of labor rights, of society, of democratic rights … We don’t need the autonomous actions of a bunch of kids; we want a mass popular movement, we should turn the youth towards the parties of the left.”

Anyone still have questions about who are the left?

https://roarmag.org/essays/criminalizing-solidarity-movement-refugees-greece/