Тут наш потны дзед вырашыў арыгінальна зжартаваць

“Чтоб все оппозиционеры по капле крови получили. Они не откажутся. Когда в реанимацию попадаешь, там не смотришь, какая кровь, лишь бы выжить”. [1]

Гэта, вядома, цалкам празрысты намёк і спроба прыпужаць крывавай развязкай усіх, хто паспрабуе выступіць супраць яго ў бліжэйшыя дні. Гэтыя словы пра “рэанімацыю” зусім не проста так.

Нават дойдзячы да вершыні ўлады, Лукашэнка захоўвае свае звычкі вясковага зачэпы і хама. Праз гадаванне ў асяродзі падобнага да сябе быдла ён добра ўсвядоміў: у любой бойцы найважнейшая маральная перамога. Калі твой супраціўнік спужаўся – ты ўжо, лічы, перамог. Няма сілаў? Не беда. Галоўнае стварыць відомасць. Састроіць крыважэрную міну. Выказаць пагрозу пастрашней: “Слыш сука, ща кадык вырву”. І тады вельмі часта атрымоўваецца перамагчы, нават з меншымі сіламі. Напужаць, дэмаралізаваць, павысіць стаўкі, блефаваць, у спадзеве што вораг не рызыкне ісці на канфрантацыю.

А з тымі, хто відавочна мацнейшы – прыніжана перападацца (прыклад з Пуціным).
Але калі б наш гісторык з навоза на самой рэчы вучыў бы гісторыю, то ведаў бы, што ўсе спробы кіраваць складанымі палітычнымі сістэмамі, абапіраючыся выключна на сілу ці на пагрозу яе прымянення, прыводзяць такіх кіраўнікоў наўпрост у труну. Пры гэтым часта ў вельмі непрывабным выглядзе [2].
Выняткаў няма.

[1] – https://www.svaboda.org/a/30771373.html
[2] – https://media.pri.org/s3fs-public/styles/gallery_image/public/gaddafi-photos-dead-rise-fall-27-20111020.jpg?itok=gEkNqWb6

1 comment so far ↓

#1 Par Tizan on 08.11.20 at 06:54

Хорошо сказал. Ты сам-то как, цел? Давно в сети активности не наблюдается