Весела і смешна

Сябры, хто яшчэ не глядзеў “Победы Шоушэнка” – настойліва раю. Гэтыя серыі неяк праходзілі міма мяне, пакуль падпісчык не скінуў. А там ужо не змог адарвацца.

Рэзідэнт Comedy Club і, дарэчы, беларус, Андрэй Скараход паказвае гісторыю Рыгора Аляксандравіча Шаўшэнка, дырэктара прадпрыемства. У алюзіі беспамылкова ўгадваецца наш Таракан. Галоўнае, як парадыст тонка і таленавіта злавіў асноўныя рысы: хамства, баязлівасць, помслівасць і падаў іх у камічным ключы. Проста супер.

Паглядзіце абавязкова. Гадзіна з невялікім вогненнага пазітыву і шчырага рагатання вам забяспечаная.

Частка 1
Частка 2
Частка 3