#беларускіпанядзелак

Я ўжо пісаў што гэтыя выбары і ўсё што было пасля, для Лукашэнкі – няспынны шэраг прыніжэнняў. Але з таго часу як я гэта пісаў, яму прыйшлося прайсці праз шмат новых. І вось, калі, здавалася, пройдзеныя ўжо ўсе стадыі (ад пройгрышу выбараў жанчыне да сядзення ў прастытутачнай позе перад Пуціным), прыйшлося браць новыя глыбіні. Гэта тыя самыя перамовы у СІЗА КДБ.

«Разговор местами шел на повышенных тонах» – сказаў літасціва выпушчаны Васкрасенскі. А зараз хоць на хвілінку ўявіце сабе, як гэта таму, перад кім 20 год уставалі на заднія лапкі генералы, хто прывык матам равець на міністраў, слухаць «павышаныя таны» ад пузатых буржуеў, шалудзівых і іншых яйцагаловых. А больш за тое, усё гэта чулі і таксама ягоныя ахоўнікі. Чулі і маталі на вус.

І, дарэчы, учорашняя жорсткасць пры разгонах – нішто іншае як спроба адыграцца за гэтае прыніжэнне. Тупая помста злобнага дзеда.

Інтуітыўна ёсць адчуванне, што пакуль гэты дэман не пройдзе ўсе кругі знявагі, пакуль не апусціцца на самае дно у вачах грамадства і ўласнага атачэння – Бог не прыбярэ яго з нашай дарогі.

Відаць, што яшчэ не прайшоў і самае цікавае наперадзе.