Entries from September 2018 ↓

Жывучы ў Мінску можна гэтага не ведаць, але ў маленькіх гарадах усе па-іншаму. Там свая атмасфера і нават людзі мысляць інакш.

Вось вынікі маей вандроўцы ў Вілейку з #ШСЖ2018.

Тэма: беспрацоўе ў Вілейцы.

Мянтоўскае быдла ў сваім стылі

Адпрацоўвае і спрабуе апраўдаць факт свайго існавання. Прыхільнікі легалізацыі марыхуаны арганізавалі адкрытую вечарынку: абавязкова трэба ўламіцца і пакласці ўсіх мордай у падлогу, бо ВЯДОМА ж яны прыдуць на адкрытую вечарыну з поўнымі кішэнямі травы!

Навогул, больш за ўсе мяне цікавіць як у гэтых “спецаперацыях” пачуваецца СОБР? Калі ты афіцэр, якога гадамі трэніравалі страляць з усіх відаў зброі, спускацца на альпінісцкім снараджэнні з дахаў, весці баявыя дзеянні ў складаных умовах і ледзь не ад куль уварочвацца, але зараз твая праца – затрымліваць 18-гадовых маладзёнаў бо ў іх можа быць пакецік з канаплёй. Я б здох з сораму ад такой працы. А ім норм.

Кансенсус і анархізм

Чытаю зараз артыкул Дэвіда Грэбера “Новыя анархісты”, які прысвечаны нізавым антысістэмным рухам у ЗША. Аказваецца, там выпрацавана вельмі шмат інструментаў, каб нават у вялікіх групах прымаць рашэнні па прынцыпу кансэнсусу: калі працэс і вынік задавальняе ўсіх, і нічыё меркаванне не можа быць адсунута ў бок. Гэта і “акварыюм” і метады фасілітацыі, і разбіццё на афініці-групы. Прапануецца нават увядзенне асобных чувакоў які я б сачылі за атмасферай у групе. Важная асаблівасць кансэнсусу: любы ўдзельнік групы можа заблакаваць прыняцце любога рашэння.

Ведаю, што вялікая колькасць анархістаў лічыць кансэнсус адзіна магчымым спосабам прыняцця рашэнняў у анархісцкіх групах. Маўляў астатнія – недастаткова анархічныя. Але я з гэтым нязгодны. І вось чаму.

Кансэнсус стаіць на тым, што ўсе меркавання аднолькава цэнныя. З гэтага выцякае прынцып, што 1 чалавек можа заблакаваць рашэнне, якія ўхваляе 99. Аднак не ўсе меркаванні аднолькава цэнныя. Есць меркаванні больш цэнныя і менш цэнныя. Кожны чалавек мае права выказацца, быць пачутым і не быць асмеянным\прыніжаным за свае меркаванне. Але гэта не робіць кожнае меркаванне роўным з іншымі. Прычына простая: людзі ня роўныя па сваіх здольнасцях і магчымасцях.
Прывяду прыклад. Супольнасць вырашае, ці не выдзеліць грошы нейрахірургам на асваенне новай методыкі аперавання. Усе за. Але Мікола Дзядок блакуе выдзяленне грошай. На думку Міколы Дзядка, які перад гэтым прачытаў артыкул пра нейрахірургію на Вікіпедыі, гэты мэтад занадта небяспечны (адсотак выжываемасці толькі 80%), таму выкарыстоўваць яго ня варта – рызыка смерці пацыента занадта высокая. Усе аргументы нейрахірургаў пра мэтаздольнасць, статыстычныя выкладкі, расказы аб перспектывах разбіваюцца аб міколінае “не” (дарэчы, магчыма, адзін з вядучых нейрахірурагў проста аднойчы нахаміў Міколе Дзядку ў тралейбусе – вось ён і адыгрываецца).

Жарты жартамі, але асабістая практыка паказвае, што ў анархісцкіх групах, якое б не было адзінадушша наконт рашэння і ягоная аргументаванасць, амаль заўседы знойдзецца 1 чалавек, здольны адправіць на звалку ўсе думкі, аргументы і спадзяванні калектыву. Проста таму што ён\яна лічыць ГЭТАК!

Іншы прыклад. Супольнасць абмяркоўвае новыя правілы правядзення мітынгаў і шэсцяў. З 10 чалавек 9 галасуе за тое каб адмяніць усялякія правілы і дазволіць любыя лозунгі, шэсці, прыбраць міліцыянтаў і аўтазакі. Рашэнне патрымліваюць усе 9. Усе, акрамя аднаго – Ігара Шуневіча. Ён катэгарычна супраць і блакуе агульнае рашэнне. І можаце быць упэўненыя – ён будзе рабіць гэта да апошняга, колькі б яго не ўпрашвалі і колькі б аргументаў не прыводзілі. Проста таму што ён ненавіснік свабоды і садыст. Аднак згодна з прынцыпамі кансенсуса, ягонае меркаванне – такое ж цэннае як і меркаванне астатніх 9, і таму не можа быць абыйдзена

У кожнай групе, такім чынам, можа знайсціся (і вельмі часта знаходзіцца) чалавек, які альбо ад невуцтва, альбо па асабістых матывах, альбо з-за асаблівасцяў псіхікі, будзе рубіць мноігя рашэнні, сабатуючы тым самым працу групы.

Парадаксальна, але ў гэтым аўтарытарнаць кансенсуса. Воля 1 чалавека можа перавесіць волю 99. Такім чынам мізерная меншасць знішчае імкненні, спадзяванні і праекты абсалютнай большасці.

Вынікам гэтага, дарэчы, часта робіцца тое, што найбольш актыўныя сябры груп, людзі, якія часцей за ўсе праяўляюць ініцыятыву, крэатывяць, працуюць над стварэннем новага, проста выгараюць і перастаюць прымаць удзел у групе – бо што толку, калі твае ідэі рубяцца адна за другой?

Калі ўзяць за два палярныя віды такія тыпы прыняцця рашэнняў як іерархічны і кансенсусны, то мы пабачым, што яны ўвасабляюць сабой 2 якасці. З аднаго боку – эфектыўнасць, з іншага – псіхалагічны камфорт удзельнікаў групы. Іерархічны тып прыняцця рашэнняў хуткі і эфектыўны. Сказана – зроблена, і кропка. Але ён плюе на індывідуальныя свабоды чалавека, бо разглядае яго як інструмент для выканання волі вышэйшага. Кансенсус ставіць псіхалагічны камфорт і задавальненне кожнага ў галаву ўгла (бо ў выніку ніхто не застаецца пакрыўджаным, нават самы экстравагантны удзельнік групы), але моцна прайграе ў эфектыўнасці. Бо любое рашэнне можа быць зарублена любым. Не кажучы ўжо што гэта – вельмі павольны спосаб, які вымагае гадзіны і нават дні для выпрацоўкі рэальнай праграмы дзеянняў. Але анархізм патрабуе эфектыўнасці, як не круці, бо па сваей прыродзе гэта канфрантацыйны рух. Ён супрацьстаіць варожаму атачэнню Сістэмы, якое праяўляецца на палітычным, эканамічным і культурных узроўнях. І дазволіць сабе цалкам забіць на эфектыўнасць мы не можам. Дарэчы, тут адразу на памяць прыходзіць прыклад Рэч Паспалітай, дзе ўсе рашэнні прымаліся шляхтай на Соймах, і кожны меў права вета, якое выкарыстоўвалася без дай нагоды. Як вынік: цалкам неэфектыўная сістэма дзяржкіравання, слабасць перад знешнімі пагрозамі і татальны разрыў больш эфектыўнымі і моцнымі суседзямі.

Таму сутнасць анархісціх метадаў прыняцця рашэння – у знаходжанні баланса між эфектыўнасцю і псіхалагічным камфортам чальцоў, пры максімальна магчымай дэмакратычнасці.

Мае меркаванне: кансенсус прымянімы ў групах памерам 5-10 чалавек, не болей. Зрэдку – у групах большага памеру, але толькі калі яны ўжо вельмі гамагенныя па ідэях і каштоўнасцях. У астатніх выпадках рашэнні мусяць прымацца альбо звышмажарытарным галасаваннем (з правам меншасці дыстанцыявацца, калі гэта магчыма, ад выканання прынятага рашэння), альбо па прынцыпу «кансэнсус -%», што значыць: для прыняцця рашэнне трэба кансенсус 90-95% удзельнікаў групы).

Галасаванне кшталту 50%+1 не канае ў любым выпадку, бо стварае вялізарную пагрозу цэласнасці групы (менавіта з-за такога прынцыпу прыняцця рашэнняў часта раскалваюцца буйныя іерархічныя арганізацыі).

Акрамя таго, давайце ўзгадаем, што ва ўсіх хрэстаматыйных буйных прыкладах пабудовы анархісцкага грамадства (Гуляйпольшчына, Каталонія, Чыяпас, Ражава) кансэнсусу месца не было, акрамя самага базавага ўзроўня (некалькі дамоў што побач стаяць). Таму якім бы не хацелася нам усім бачыць нашае ідэальнае грамадства: са 100%-й задаволенасцю усіх усім, з прадуманым і адказным меркаваннем кожнага і адсутнасцю дэструктыўных блокаў – давайце глядзець на рэчы рэальна і ставіць сабе рэальныя мэты. І не забывацца, у якім свеце мы жывем.

п.с. размовы “да тое быў проста недастаткова апгрейднуты канесус, ты не бачыў сапраўднага кансенсусу” прыроўніваю да “ў СССР быў неправільны сацыялізм, вось пры правільным…”

Андрэй Павук адкрыў сваё агенцтва навінаў :)

 

 

Пракаментаваў для сайта палітвязні.інфо эпізод з вярбоўкай Бобрыка

Асноўнае:

0. Вербавалі яго хутчэй за ўсе не следчыя а КДБшнікі, і не важна, што гэта адбывалася ў будынку СК.

1. Кейс Бобрыка гэта толькі адна з многіх вярбовак, паспяховых і не, і аб якіх мы пакуль не ведаем. Думаю, працу праводзілі амаль з кожным з затрыманых, проста большасць маўчыць.

2. Вярбоўка журналістаў для стукацтва – толькі частка агульнай стратэгіі па пастаноўцы недзяржаўных СМІ пад кантроль. КДБ хоча, каб усе незалежныя СМІ былі як “Ежедневнік” і “Белгазета”.

3. Прэсынг СМІ – падрыхтоўка да магчымага сацыяльнага выбуху.

Больш разгорнута – па спасылцы.

 

Anarchy in Oktyabrskiy

Яшчэ адно відэа з маёй вандроўкі ў г.п. Акцябрскі. Разважаем з Андрэем Павуком, як пры анархізме будуць працаваць фабрыкі, чаму быць экстрэмістам гэта ок, і што добрага анархісты зрабілі для Беларусі.

 

Зямля і (ня)воля

Рух “За свабоду!” сёння прэзентаваў свой законапраект па змене зямельнага заканадаўства. Я схадзіў, папрысутнічаў – глядзіце рэпартаж ніжэй.

Што даведаўся:

– Маніпуляцыі з зямельнымі ўчасткамі – вялікі сектар прыбытку і ўзбагачэння для мясцовых начальнікаў.

– Дзяржаве прынцыпова важна мець вырашальны голас і фактычную ўласнасць на зямлю.

– Свабодная прыватызацыя зямлі падарве ўстоі аўтарытарнай дзяржавы, таму пры сенняшней уладзе дапушчаная не будзе.

 

Прачытаў і вам раю

Чым боль знаёмлюся з міфалогіямі і рэлігіямі сусвету тым больш пераконваюся што ўспрымаць іх варта не як зборнік казак а як жывое сведчанне аб чалавечай гісторыі. Часам перакручанае, часткова фантазійнае, але ж сведчанне. Калі ў людзей не было кніжак, яны запісвалі інфармацыю ў міфах.
 
Увогуле класна, што апошнія 5-10 год выходзяць суперскія кніжкі аб беларускай гісторыі. Акрамя гэтых аўтараў хачу адзначыць А.Тараса і В.Дзяружынскага. Іх чытаць заўжды цікава.
 
А вось з прыкольнага. Парацэльс са сваім гамункулам адпачывае.
 
“Вобраз хатніка ў выгядзе змяі стаў крыніцай для ўзнікнення такога міфалагічнаха персанажа, як клетнік. Гэты незвычайны дамавік жыў у клеці (істопцы) і быў таксама падобны да вялізнага вужа, але меў вогненную прыроду; “увесь нібыта залаты, гарыць як агонь”. А крылы такога хатніка рабілі яго падобным на лятучага цмока. […] Але, каб у гаспадара з’явіўся такі памочнік, яго трэба было вывесці штучна. Працэс вырошчвання клетніка складаны. Спачатку гаспадар хаты павінен быў некалькі тыдняў выношваць у сябе пад пахай яйка сямігадовага чорнага пеўня. Пасля таго, як з яйка вылупівалася маленькае вужаня, яго было неабходна штодзень карміць несалёнай яешняй. У адваротным выпадку клетнік мог адпомсціць пажарам хаты”.

У ЗША могуць адмяніць конкурсы прыгажосці

І гэта добра, бо такія конкурсы – нейкі перажытак прыгонных часоў. Сам факт таго што журы ацэньвае чалавека, як жывёлу на кірмашу, гэта абраза элементарнай годнасці. Гэта прыніжальна і абразліва, бо чалавека не варта звадзіць да ягонай знешнасці.
Акрамя таго, гэтыя конкурсы – навязванне стандартаў знешнасці, якія выгадныя індустрыі прыгажосці. Гэта мільярды долараў, заработаныя на жанчынах, якія імкнуцца ў гэтыя стандарты патрапіць.
Ды і неразумна спаборнічаць у тым што дадзена табе прыродай і што ты амаль ніяк не можаш палепшыць уласнымі высілкамі.

#шылагейт

Усе выказваюцца пра Шылу. А я не буду выкавацца пра Шылу. Скажу толькі што гэта праява цэнзуры і здзіўляцца ей няма чаго. Добры халодны душ для тых хто лічыць, што заходней беларуска-польскай мяжы свабодна слова квітнее сотней кветак на чарназёме ліберальнай дэмакратыі. Хто плаціць грошы той і заказвае музыку. Гэта капіталізм.

Блін, усё ж выказаўся пра Шылу…