Блогер MozgON – адзін з самых папулярных беларускіх ютубераў. Ён актыўна асвятляў апошнія пратэсты і часта стрыміць на антылукашэнкаўскую тэматыку. Якім жа было маё здзіўленне, калі я пачуў як у адным са сваіх відосаў ён з абсалютна сур’езным тварам на працягу 17 хвілін прамаўляў аб тым што Швецыя і Нарвегія хочуць каб беларусы павыміралі – і з гэтай мэтай праспансавалі наш перапіс насельніцтва а яшчэ травяць нас прывіўкамі.
Спачатку мне стала смешна. А калі пабачыў колькасць праглядаў гэтага роліка (больш за 100 тыс) – стала сумна.
Я лічу канспіралогію, замяшаную на прынцыпе постпраўды, адной з самых небяспечных з’яваў сучаснасці. Канспіралогія – гэта ракавая пухліна інфармацыйнага грамадства. Гэта страшная зброя ў руках папулістаў і аўтарытарных кіраўнікоў. Тэорыі змовы ўбіваюць людзям пачуццё ўласнай бездапаможнасці і ўяўленне аб тым, што яны ніколі не змогуць уплываць на сваё жыццё.
З гэтым трэба змагацца.
Таму, не адкладаючы ў доўгую скрыню, я зняў падробны разбор хлуслівага і маніпулятыўнага роліка Уладзіміра Цыгановіча (блогер MozgON). Факты, логіка і больш нічога. Мой ролік атрымаўся троху даўжэйшы, чым звычайна – 34 хвіліны. Але ўсё роўна я вельмі хачу, каб вы яго паглядзелі.
Вельмі цікавы інсайд выкаціў каля двух тыдняў таму на сваім канале Nexta. Шчыра кажучы, я вельмі здзіўлены, чаму нашыя аналітыкі і палітолагі дагэтуль не заняліся апрацоўкай гэтага дакуманту. Па ідэі, для людзей, накіраваных на перамены, ён мае вялікую каштоўнасць.
Гаворка ідзе аб плане мерапрыемстваў, а, дакладней, аб «Решении» ГУУС Мінгарвыканкама, датычным акцыі Народнай Грамады 6 кастрычніка.
На 7-аркушавым дакуменце для службовага карыстання прыводзіцца «праблема» – будучая несанкцыянаваная акцыя, прагнузуюцца магчымыя варыянты развіцця падзеяў, выдзяляюцца асобныя фактары рызыкі а таксама даецца канкрэтны план (што важна, з выразна акрэсленай колькасцю прыцягнутых рэсурсаў), што рабіць.
Дакумент дае ўяўленне не толькі аб тым, як менты бачаць пратэстныя акцыі і як з імі змагаюцца. Ён дае ўяўленне аб псіхалогіі кіраўнікоў ГУУС, іхнім ладзе мыслення, іх светапоглядзе і тым інфармацыйным полі, у якім яны жывуць.
Агляд і аналітыку гэтага «Решения» я абяцаў вам адразу пасля ягонага выхаду. І вось толькі зараз дайшлі рукі яго скончыць. Тэкст вялікі, таму разбіваю на некалькі частак, якія буду публікаваць паступова. Паехалі.
Вось, што ў гэтым дакуменце самае важнае:
1. Ледзь не першым чынам кідаецца ў вочы поўная тэрміналагічная, ідэйная і тэарэтычная непісьменнасць ментоў
Яны спрабуюць пісаць адукаванай, нават інтэлектуальнай мовай, але атрымоўваецца прама адваротнае. «Встречи с лидерами политизированных группирований, которые публично выражают свои политические и общественные взгялды путем проведения…»
«Палітычныя і грамадскія погляды». Вось скажыце мне, аўтар гэтага тэксту зможа адрозніць палітычныя погляды ад грамадскіх? Растлумачыць, у чым між імі розніца?
Апазіцыянеры названыя «Радикальными политическими группированиями» і абазначылі смешнай абрэвіятурай «РПГ». Божухна, што ў іх радыкальнага? Яны паляць пакрышкі? Заклікаюць да забойстваў? Прапануюць перакрыіць грамадска-палітычны лад? Не, яны ўсяго толькі заклікаюць абраць іншага прэзідэнта. У чым жа тут радыкалізм? Менты ўвогуле ведаюць, што азначае радыкалізм у палітычным кантэксце?
І такіх перлаў вельмі шмат, але не буду на іх спыняцца.
2. У сваіх дакументах пазбягаюць называць прозвішчы «ворагаў».
Усе апошнія акцыі такога кшталту шчыльна звязаныя з імем Статкевіча. Але ягонае прозвішча ў дакуменце не названае ні разу. Толькі абцякальнае: «лидеры общественных политических радикальных оппозиционных блаблабла». Чаму так, мне сказаць цяжка. Магчыма, як у Расіі з Навальным – есць разнарадка не прыгадваць, каб не дадаваць вядомасці (If I ignore it, maybe it goes away). Турбуюцца, мо, што падначаленыя знойдуць у сацсетках і падпішуцца. Магчыма, аўтар, пішучы тэкст, баяўся каб на яго, у сваю чаргу не падумалі, што нешта ён падазрона добра разбіраецца ў апазіцыянерах, у той час як гэта мусіць быць абстрактны і бязлікі вораг. А можа баяцца, што ён прыйдзе да ўлады, а тут іхняй рукой падпісаныя загады супраць яго. Можа адбыцца канфуз.
Карацей, дакладна не ведаю, але маменцік вельмі заўважны.
3. Крыміналізацыя любога пратэсту і волевыяўлення.
Аб гэтым крычыць літаральна кожная фраза: «Сохраняется вероятность проведения несанкционированных массовых мероприятий и других провокационных действий». Адчуваеце? Масавае мерапрыемства гэта «правакацыйнае дзеянне». Што яно правакуе? Ці каго? У чым складаецца правакацыя, алё!? Альбо вось гэта, з пераліку магчымых негатыўных наступстваў акцыі Статкеіча: «возможно использование (вывешивание) флагов и другой незарегистрированной атрибутики, содержание которой направлено на причинение ущерба общественному порядку, правам и законным интересам граждан». Фраза пра «правы і законныя інтарэсы грамадзян» тут дададзеная для праформы, гэта казённая фармулёўка, якая піхаецца паўсюль для стылістыкі (вы ведаеце хоць аднаго грамадзяніна які б упаў замертва, пабачыўшы несанкцыянаваную атрыбутыку на плошчы? І я не ведаю).
Акцэнт на тым, што сцягі і незарэгістраваная атрыбутыка можа нанесці шкоду «грамадскаму парадку» (чытай: рэжыму, стабільнасці аўтарытарнай сістэмы). Парадку, пры якім нас могуць беспакарана біць аўтары вось такіх вось тэкстаў і іх падначаленых.
Несанкцыянаванае знаходжанне на Плошчы – «правакацыйнае дзеянне». Карыстанне атрыбутыкай (кавалак тканіны з нанесенымі на ім колерамі) – «пагроза грамадскаму парадку». Такі ход мыслення ў міліцыі.
Гэта кажа аб тым што ў гэтых людзей закладзены ў галаве толькі падданніцкі (па Алманду-Вербе) тып палітычнай культуры, іншага яны не ведаюць і не хочуць ведаць. Добры чалавек гэта той, які падпарадкоўваецца і не выказвае свае думкі. Усе астатнія – злачынцы ці патэнцыйныя злачынцы. Правакатары і тэрарысты.
4. Пра тэрарыстаў яшчэ цікавей
Словы «тэрарыст», «тэрарыстычныя акты» і адвольнае, спекулятыўнае ужыццё слова «тэрарызм» таксама з’яўляюцца адрознай рысай гэтага дакументу. УУС загадваееца «исключить предпосылки совершения террористических актов», выявіць і нейтралізаваць «террористические угрозы» а таксама наладзіць узаемадзеянне з КДБ па выяўленню асобаў, «замышляющих террористические акты».
Канешне, гісторыя узаемадзеяння нашай дзяржавы з тэрарыстамі налічвае доўгія гады. У тым плане, што тэрор быў і з’яўляецца адным з ключавых інструментаў эліт па ўтрыманню ўлады. Часам ён пераходзіць усе магчымыя абмежаванні – ажно да таго што чэкісты пачынаюць самі, натхніўшыся досведам расійскага ФСБ у Разані і Маскве, ўзрываць грамадзян сваёй краіны, як гэта было ў метро ў 2011-м годзе.
Што да палітычных праціўнікаў рэжыму то яны тэрор як такі не прымянялі ніколі. А ўсе спробы прыпісаць ім гэта непазбежна сканчаліся фэйламі і поўным выкрыццём ідыятычнай хлусні: пачынаючы ад «пацукоў у вадазаборы», сканчаючы гаражамі з гранатамётамі перад выбарамі-2010 (куды падзеліся гранатамёты? Чаму за іх нікога не асудзілі?) і масавымі прарывамі машын са зброяй у Беларусь у 2017 годзе.
А, яшчэ Вакульчык у 2013-м казаў што анархіст планаваў у Гомелі тэракт на Новы Год – і пад гэтым прыкрыццём правялі яшчэ адзін забараняльны артыкул у КаАП.
Да чаго ж тады ярлык тэрору і тэрарызму так шырока ўжываецца ў дачыненні да пратэстаў і акцый, якія носяць падкрэслена мірны характар? На гэта ёсць дзве прычыны:
а) Гэта накрутка атмасферы гістэрыі, надзвычайнасці і алармізма. Але аб гэтым троху ніжэй.
б) Гэта дыскурсіўны хітрык для апраўдання максімальна жорсткіх мераў. Глядзіце, з такім падыходам лёгкім рухам рукі ЛЮБОЕ прамое дзеянне супраць улады: будзь то перакрыццё дарог ці падсрачнік АМАПаўцу, пераўтвараецца ў «акт тэрарызма». Панятак «тэрарызма» намерана дэвальвуецца і пашыраецца, каб пад яго можна было падпісаць максімальную колькасць дзеянняў, і тым самым пераканаць сябе і масы ў тым, што ты дзейнічаеш у «інтарэсах абароны краіны ад тэрарызму». Бо хто ў сваім розуме будзе за тэрарызм? Ніхто.
Гэты хітрык, канешне не беларускае вынаходніцтва. У той жа Турцыі, напрыклад, любое пазітыўнае выказванне на адрас курдскай ППК цягне за сабой турэмны тэрмін за «прапаганду тэрарызма». Пра Расію ўвогуле маўчу
Гэта мае шмат агульнага з працэсамі 30-х, калі падсудных, як пад капірку, называлі «агентамі фашызма», «тэрарыстамі», «прыхільнікамі вайны» і г.д. Запалохаць, навесіць максімальна страшны і бязлітасны ярлык – у гэтым сэнс такога частага і няўмеранага ўжывання слова «тэрарызм» у ментоўскім лексіконе.
5. Надзвычайнасць і максімальная гістэрыка ў рэжыме нон-стоп.
Алармісцкая тэрміналогія, цэлы шматстранічны дакумент пад грыфам «ДСП», стварэнне адмысловага «штаба ГУВД» пад шараговае апазіцыйнае мерапрыемства, і, галоўнае, абсурдная колькасць прыцягнутых сіл і рэсурсаў: 1045 ментоў (!!!) на акцыю, ў якой прыняла ўдзел усяго каля 100 чалавек. Усё гэта фактары, якія прымушаюць кожнага мента (асабліва начальніка), ачдчуць: ты на фронце. Ворагі наступаюць з усіх бакоў. Там РПГ, тут экстрэмісты, тут тэрарысты. Не допустить, пресечь, остановить, принять меры! У ружжо! Вораг не спіць!
Гэта мабілізацыйная рыторыка і яна патрэбная для таго, каб стварыць штучную псіхалагічную напругу асабістаму складу МУС, і тым самым, увесці ў зман адносна таго што адбываецца. А што насамрэч адбываецца? Сотня пратэстна настроеных грамадзян сабралася ў адным месцы каб выплеснуць сваю энергію. Пакрычаць, выказаць, абурэнне, пагаманіць з аднадумцамі. Што ў гэтым такога? Любому адекватнаму чалавеку зразумела, што нічога. Аднак калі гэтаксама ж пачнуць думаць і выканаўцы загадаў: асабліва міліцыянеры ніжэйшага і сярэдняга звяна, то гэта ўжо небяспечна. Сёння яны думаюць што пратэстныя акцыі гэта норма, а заўтра закрыюць вочы на вывешаную расцяжку. А паслязаўтра «захварэюць» калі трэба будзе стаяць у ачапленні. Ну вы разумееце. Дапусціць гэтага нельга.
Таму: максімум гістэрыкі і алармзіма. Не расслабляцца! Інакш Майдан, вайна і канібалізм.
Ну і потым, калі перастаць лічыць пратэстныя акцыі надзвычайным здарэннем – навошта такі вялікі склад МУС? Тут пераплятаюцца і ўзмацняюць адзін аднаго службовыя інтарэсы міліцыі і мета-інтарэсы аўтарытарнага рэжыму як такога.
Такім чынам, падвядзем рысу. У «Решении», выкладзеным Нехтай, праявіліся рысы сістэмы МУС і яе ўзаемадзеяння з рэжымам:
а) Неадукаванасць і абмежаванасць міліцэйскага начальства
б) Спробы па магчымасці пазбегнуць персаналізацыі «ворагаў», прынамсі, у службовых дакумантах (не хочуць без асаблівай неабходнасці прама казаць пра Статкевіча)
в) У вачах ментоў любы пратэст – гэта крымінал. Грамадзянін не мае права на адкрыццё рота. То бок гэтыя людзі жывуць яшчэ ў Сярэднявеччы. Ці, дакладней, у сталінскім СССР.
г) Шляхам адвольнага і спекулятыўнага ўжывання тэрміну «тэрарызм» яны спрабуюць паставіць знак роўнасці між тэрарызмам і любой адкрытай праявай незадаволенасці.
д) Шляхам ужывання алармісцкай і гістэрычнай рыторыкі ідзе спроба ўбіць у галовы асабістага складу, то мы знаходзімся ў стане вайны і вораг не дрэмле.
Агульная выснова з усяго вышэй сказанага не будзе надта наватарскай: галоўная функцыя МУС на сённяшні дзень гэта гасподства над целамі грамазян РБ. Фізічнае выкараненне праяваў пратэсту. І незадаволенасці, якія пагражае кіруючай эліце. І таму ніколі не варта называць гэтых людзей «праваахоўнікамі» ці «ахоўнікамі правапарадку». Гэта тэрміналагічна няверна. Называйце іх карнікамі, акупантамі, бандытамі. Аднак не праваахоўнікамі, калі ласка. Бо адзінае вашае «права» якое яны ахоўваюць гэта права захоўваць маўчанне.
Гэты суд моцна выдзяляецца на фоне ўсіх астатніх судоў над палітвязнямі ў Беларусі.
Па-першае, гэта, калі я не памыляюся, першы выпадак, калі палітзэк ускрывае сабе вены прама ў судовай залі.
Па-другое – гэта першы выпадак, калі пад ціскам грамадскасці (прытым ціск у літэральным сэнсе – на дзверы судовай залі) працэс з закрытага зрабілі адкрытым. Для гэтага суддзі спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін.
Змена рэжыму суда – заваяванне Зміцера і ўсіх хто прыйшоў яго падтрымаць.
Што датычна акалічнасцяў справы: відавочна, што алкаголіка, якому Зміцер, нібыта, пшыкнуў у твар, някепска апрацаваў ГУБАЗіК, але зараз гэты кадр, відаць, хоча даць заднюю – адмаўляецца ад ранейшых паказанняў. Прачнулася сумленне?
Той факт, што Зміцеру знялі палітычныя артыкулы, пакінуўшы толькі самы цяжкі – «хуліганку», гэта, якраз такі, даволі кепска. І тое што гэтае абвіненне знаяў пракурор, сведчыць, што гэта было загадзя ўзгодненным дзеяннем. План, верагодна, у тым, каб пазбавіць Зміцера падтрымкі праваабаронцаў (а тым самым – статусу палітвязня), навесіўшы яму выключна крымінальны артыкул. Нічога добрага гэта не прадвяшчае.
Аб магчымым прысудзе гадаць не бяруся. Але інтуітыўна падаецца, што будзе альбо вельмі добра (адпусцяць ці дадуць па адбытым), альбо вельмі кепска (улепяць няхілы тэрмін). Сярэдняга лайт-варыянту (2-3 гады) тут не праглядаецца.
В очередной раз охренел от дикого цинизма и бесчеловечной черствости Путина и его ФСБшной банды. Друзья, это просто жесть. Вообще я знал и раньше, что там было – в общих чертах. Но теперь картина обрела полностью ясные очертания. Что там произошло:
1. Повстанцы захватывают школу с более чем 1 тыс человек, выдвигают требования.
2. По российскому телевидению говорят, что в заложниках около 100 человек (потом увеличили до 300), говорят, что «террористы никаких требований не выдвигают и на переговоры не идут».
3. Путин и команда создают план: штурмуем школу, убиваем всех террористов. Попутно завалим пару сотен детей – не страшно, свалим на Басаева, СМИ всё равно наши.
4. Всех независимых журналистов, которые могли бы стать посредниками в переговорах под любыми предлогами не пускают в Беслан (Политковскую попросту отравили по дороге). Все требования и вызовы на диалог намеренно игнорят (наглая ложь о том что телефон, который дали повстанцы «не отвечает»)
5. Начинают штурм школы, лупят по зданию, битком набитому детьми, из танков и реактивных огнеметов. Потом два часа идёт пожар, недобитые – догорают. Два часа МЧСников не пускают в здание: рассчитывают что школа обвалится, чтобы в последствии не была видна пробоина от огнемётного выстрела. Всё это время в школе умирают дети, которых можно было спасти.
Потом было много адухи. Например, спецназовцы, которые шмаляли из огнемётов по школе, так и покидали на крышах соседней пятиэтажки тубусы от этих огнеметов. Их сфоткали, номера переписали, но потом всё это ВНЕЗАПНО исчезло из уголовного дела.
Еще представитель местной власти позже признался: «да, мы стреляли из танков по школе, но делали это точечно». ТОЧЕЧНО СТРЕЛЯЛИ ИЗ ТАНКОВ ПО ШКОЛЕ С ДЕТЬМИ.
Меня еще один момент тревожит, ладно ФСБшные начальники, это нечисть, которая готова хоть детей убивать, хоть своих матерей живьем в землю закапывать, если родина прикажет, но что же бравые спецназовцы? Все эти альфы, витязи и прочие ублюдки – почему среди них не нашлось ни одного, кто бы отказался выполнить приказ? Они разве не понимали что каждым выстрелом они убивают минимум по десятку детей? Они разве не знали правды? Всё они знали. Своя жопа, премии, квартиры им дороже, чем людские жизни. И ни одного из них, погибшего при штурме, мне не жалко.
Итог: 333 погибших, из которых больше половины – дети. Их кровь – в первую очередь, на руках Путина и всех кто выполнял его приказы, и уже в последнюю очередь – на руках повстанцев.
Потом еще у кремлёвских скотов хватает наглости распространять всю эту ложь и вопеть про «Басаева-детоубийцу» и «палача Беслана». Басаевцы не убили в здании ни одного ребёнка, это факт. Более того, после переговоров с Аушевым отпустили матерей с грудными детьми. Ни одно установленное ими взрывного устройства не взорвалось. Да, расстреляли мужчин, находившихся в школе в это время. Да, захват детей в заложники, как и расстрел безоружных людей – это вообще недопустимо и никак не оправдываемо. Но это куда меньшее преступление по сравнению с тем чтобы отдавать приказ расстреливать школу с детьми из танков, а потом нагло врать всему миру о том что «террористы устроили взрыв».
А если даже откинуть мораль и посмотреть прагматично, то захват школы был огромной ошибкой Басаева. Он думал, что ради 1 тысячи детей Путин пожертвует своим имиджем и выведет войска из Чечни. Вроде столько лет воевал Басаев с Россией а простой истины не понял: ее руководству плевать на людские жизни. Путин без сомнения принёс 180 детских жизней на алтарь имперского величия.
Что такое дети? Бабы новых нарожают. А Россиюшку бояться должны.
Comments Off on Посмотрел видос Новой Газеты про Беслан
В Рожаве продолжаются бои. Курды оказывают ожесточенное сопротивление. Турецкая армия закончила разведку боем и перешла в полномасштабное наступление, в т.ч. с использованием бронетехники.
Тем временем боевики ИГ, коих в курдских тюрьмах содержится до 10 000, узнали об ослаблении охраны и начали бунты.
Кстати, кто не знает, ИГИЛОвцы пленных бойцов SDF в тюрьмах не удерживают, а просто казнят. В Рожаве же смертная казнь не используется принципиально – таков один из принципов тамошнего политического строя.
Экспорт оружия в Турцию прекратили уже три страны: Финляндия (ок. 700 тысяч долларов оружейного экспорта в 2018-м), Германия (865 тысяч долларов) и Нидерланды (91 тысяча доларов). По всей европе проходят демонстрации протеста. В Париже на одной из таких демонстрации была драка с турками. На пикете солидарности в Киеве на анархистку Аню напали сотрудники турецкого посольства (полиция не вмешивалась).
Моя недавняя статья о Курдистане была переведена на русский язык, благодаря доброй товарищке. Сейчас ищу добровольца, который мог бы перевести ее на английский. Сам могу, но жуткий дефицит времени. С меня – благдоарность и посильная помощь в будущем.
Comments Off on Что происходит в Курдистане и почему это имеет значение для Беларуси?
Тэзісна:
– Кладмэны жывуць 2-3 месяцы (гэта праўда)
– Партрэт наркаспажыўца – вельмі стракаты (гэта праўда)
– Прафілактыкай наркаспажывання яны займаюцца ледзь не больш, чым аператыўнай працай (хлусня)
Самае цікавае. Сяргей Чебатароў прагаварыўся, што галоўная тактыка антынаркатычнай працы і ўся іхняя “прафілактыка” гэта запалохванне людзей, асабліва моладзі, максімальнымі турэмнымі тэрмінамі. Стаўка ў гэтым робіцца на СМІ (незалежныя, вядома), якія самі, без чыейсьці падказкі распіяраць кожную гучную наркатычную справу і раскажуць грамадству аб суворым пакаранні сапраўдных і ўяўных наркабаронаў.
Яшчэ раз: сваіх медыйных магчымасцяў у МУС (чытай: у дзяржавы) не хапае. Таму для дасягнення сваіх мэтаў яны карыстаюцца магчымасцямі недзяржаўных СМІ.
(глядзець з гэтай секунды па спасылцы)
Comments Off on Міліцэйскае начальства адсправаздачваецца аб тым як яны працуюць супраць наркагандляроў і вядуць прафілактыку сярод моладзі
Многія актывісты зараз затурбаваліся надыходзячым перапісам: ідуць спрэчкі аб моўным пытанні, кім сябе называць і як адказваць на анкету з мэтай артыкуляваць беларускамоўных як значны суб’ект. Карацей, сацыяльна актыўныя людзі думаюць, як бы скарыстаць гэты перапіс да лепшага.
Аднак я лічу ўдзел у перапісы бессэнсоўным, марным і нават шкодным. На тое есць дзве прычыны.
1. Поўная непразрыстасць і непадкантрольнасць працэдуры.
Актывісты спадзяюцца, што, маўляў, калі 80% беларусаў пазначаць беларускую мову як родную, гэта пакажа ўсім, што мы ёсць і мова нашая жывая, што, безумоўна, добра. Аднак скажыце мне, хоць адзін з вас можа гарантаваць, што атрымаўшы ў выніку падлікаў 80% Белстат не апублікуе, напрыклад, 51%? Ці 44%? Ну сур’ёзна, што ім замінае гэтак зрабіць?
Ні на адным з узроўняў: зборы дадзеных, іх апрацоўкі, аналізу і агалошванні няма ніводнага механізму грамадскага кантролю. На абсалютна кожным этапе могуць мець месца фальсіфікацыі.
Задачы перапісу выконвае закрытая бюракратызаваная дзяржаўная структура. Дакладней, сетка такіх структур. І можна не сумнявацца, што пры жаданні яны давядуць да нас – насельніцтва – тую лічбу, якая будзе ім палітычна карысная. А сапраўдную мы не дазнаемся ніколі. Таму што ў аўтарытарнай дзяржаве не бывае, каб адна дзяржпрацэдура (напрыклад, прэзідэнцкія выбары) была хлуслівай і фэйкавай, а астатнія дзяржкампаніі, кшталту перапісу – сумленнымі і празрыстымі.
Такім чынам спроба паўздзейнічаць на дзяржмашыну праз артыкуляцыю сваёй ідэнтычнасці падчас перапісу бачацца бессэнсоўнымі, бо няма ніводнай гарантыі таго, што будуць агучаныя праўдзівыя лічбы. А вось думаць што будуць агучаныя непраўдзівыя маюцца ўсе падставы.
2. Збор асабістых дадзеных.
Мы ўсе наракаем на татальны кантроль, цэнзуру і паліцэйшчыну ў краіне, аднак часам забываемся, што кантроль і паліцэйшчына тым больш эфектыўныя, чым больш дзяржава ведае аб грамадстве, то бок аб нас з вамі. Удзельнічаючы ў перапісы насельніцтва мы добраахвотна перадаем у рукі дзяржавы (апарату гвалту) інфармацыю пра свае звычкі, паводзіны, погляды.. Гэта прыкладна сядзець у кампаніі злодзеяў і расказваць дзе ў вас у хаце тайнікі з грашыма. Сацыяльнае становішча беларусаў, іхнія прыбыткі, крыніцы інфармацыі, якімі яны карыстаюцца: усё гэта, не сумнявайцеся, ляжа на стол кіраўніцтву КДБ і ААЦ (прытым яны, у адрозненні ад нас, атрымаюць праўдзівую інфармацыю) і будзе скарыстана для ўдасканалення карнага апарату, умацавання сістэм сацыяльнага кантролю на ўсіх узроўнях.
Добраахвотна даючы пра сябе інфармацыю карпарацыям – праз сацыяльныя сеткі, мы атрымоўваем спам і таргетаваную рэкламу. Даючы яе аўтарытарнай дзяржаве – мы атрымаем куды горшыя наступствы.
Як вы разумееце, ідэальным было б у гэтай сітуацыі агітаваць усіх тых, хто стаіць за перамены ў Беларусі, да поўнага байкоту гэтага перапісу. Аднак на паўнавартасную кампанію патрэбныя высілкі зусім іншага ўзроўню. Я не пітаю ілюзій адносна таго што гэтым сваім пастом натхню усіх беларусаў на тое, каб падтрымліваць сумнеўнае дзяржаўнае пачынанне, на тое каб не даваць у рукі злодзеям інфармацыю, якая будзе скарыстаная супраць нас усіх.
Аднак свой асабісты выбар я зрабіў.
Comments Off on Чаму я не буду прымаць удзел у перапісы?
Так для сябе я аналізую густы насельніцтва: чым дыхаюць нашыя людзі, з якіх крыніц спажываюць інфу.
Большасць сядзіць у Інстаграме. Адзін раз пабачыў дзяўчыну што гартае Твітэр. Звычайна сустрэць у стужцы ў людзей Беламову, Тут.бай, Медузу, Белсат.
А ведаеце чаго я ніколі не бачыў? Каб хоць хтосьці чытаў тэлеграм-канал Следчага камітэту, глядзеў АНТ ці БТ на ютубе, чытаў сайт Саўбелкі.
Нашая дзяржава слабая ў прапагандзе. Яна моцна здала ў інфармацыйным суправаджэнні свайго панавання. І гэтае месца занялі незалежныя СМІ і блогеры. Дакладней, працягваюць займаць (бо нехта ж яшчэ глядзіць БТ). А ўлада працягвае адступаць.
Сёння я зразумеў у чым прычына. І яна не толькі ў тым, што нават для прапагандысцкай дзейнасці мусіць быць пэўны творчы прастор і свабода, чаго ў дзяржСМІ няма. Справа ў іншым. У дзяржавы тупа не хапае рэсурсаў на закрыццё гэтай патрэбы. Беларускі аўтарытарызм – бедны. У нас няма нафты, алмазаў, яшчэ нейкіх каштоўных рэсурсаў. Расейская падтрымка была ды сплыла. На ментоў і КДБшнікаў грошаў яшчэ хапае (хоць і там імкнуцца эканоміць), а вось на якаснае прамыванне мазгоў насельніцтву – ужо не.
Такім чынам, у элітаў стаіць выбар: кантраляваць людзей на павярхоўным узроўні («атрымаеш дубінкай калі выйдзеш на плошчу») ці на глыбінным («мы табе раскажам дзе праўда а дзе хлусня і прымусім у гэта паверыць»). Яны абралі павярхоўны ўзровень. Гэта кантроль над целамі, але не над розумам. Беларуская ўлада трымаецца на апалітычнасці і пасіўнасці большасці. А гэтая апалітычнасць і пасіўнасць, акрамя іншых фактараў, выкліканая, у першую чаргу, тым, што кожны ведае – за актыўную пазіцыю і пратэст цябе чакае пакаранне.
Эліты не могуць прымусіць кожнага любіць сябе – бо на такую якасную працу над мазгамі насельніцтва ў іх няма рэсурсаў. Таму ім застаецца біць тых, хто выказывае гэтую нелюбоў услых. І кіраваць тымі, хто знешне паслухмяны, але сам чытае Нехту і глядзіць Белсат.
І для нас – грамадзянскай супольнасці і экстрэмістаў – гэта даволі някепскі расклад.
Comments Off on Я ў транспарце падглядваю ў смартфоны людзей, якія гартаюць сваю стужку
Наведаў суд па справе Паліенка. Уражанні ў агульным пазітыўныя: налічыў больш за 40 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць. Заўжды прыемна бачыць такую салідарнасць.
У 5-хвілінным відэа тлумачу, з чаго раптам суддзя вырашыў захварэць менавіта сёння і чаму працэс вырашылі зрабіць закрытым.
А тут мой рэпартаж на Новым Часе (шмат фотак і каментар іншага анархіста).
Паглядзеў відэалекцыю пра Гішпанскую рэвалюцыю і ў чарговы раз зразумеў да чаго важная рэч адукацыя і прасоўванне сваіх каштоўнасцяў. Не проста важная, а вырашальная, ключавая.
Усе сапраўдныя рэвалюцыі пачынаюцца задоўга да таго як запалаюць палацы, і будуць пабудаваныя барыкады. Гішпанскія анархісты перад тым як выступіць у 1936-м, семдзесят год (!!!) вялі прапагандысцкую і адукацыйную працу ў народзе. Па ўсёй Гішпаніі былі анархісцкія бібліятэкі, анархісцкія тэатры, анархісцкія школы, анархісцкае ўсё-на-свеце. Дастаткова сказаць, што гішпанскія сяляне вучыліся грамаце па “Хлебу і Волі” Крапоткіна.
Гэта яшчэ раз падкрэслівае: любая рэвалюцыйная група, якая лічыць, што вось зараз яна ўчыніць хаос, пераб’е ўсіх прыгнятальнікаў, і на хвалі гэтага хаосу ўсталюецца нешта больш справядлівае, чым ёсць зараз – альбо нечаеўцы, альбо дурні. Альбо і тое, і другое разам. Эгалітарны лад – вынік доўгай працы па змене каштоўнасцяў людзей. Фізічнае скіданне кіраўнікоў, скасаванне закону і экспрапрыяцыя маёмасці ў кіруючага класу – гэта толькі фінальная рысачка на карціне. Без якой, аднак, карціна не можа быць поўнай.
Наш анархізм – гэта дрэва, якое мы расцім з маленькага саджанца цягам многіх год. Каб яно не зачахла, яго трэба рэгулярна паліваць і ўгнаяць дзейнасцю, актывізмам, і абараняць ад шкоднікаў – рэакцыянераў і ворагаў. Прапусціш, перастанеш паліваць і ўгнаяць: яно спыніць рост, ці ўвогуле зачахне. Будзеш рабіць гэта старана, цярпліва і аддана, урэшце рэшт, раней ці пазней яно абавязкова дасць плады: самакіраванне, федэрацыю, калектывізацыю маёмасці, роўныя правы і магчымасці ўсім людзям. Але гэтыя плады перш за ўсё прарастаюць у свядомасці людзей. І толькі потым – у жыцці. У належны час гэтыя плады трэба будзе з сілай абтрэсці – учыніць сацыяльную рэвалюцыю.
Чакаць жа, што дрэва дасць плады толькі ад таго, што ты будзеш хістаць яго, выпучыўшы вочы – як мінімум, неразумна. Як неразумна і заліваць маладзенькае дрэва цыстэрнамі вады, чакаючы, што ад гэтага яно дасць плады праз гадзіну.
Вядома, могуць здарыцца любыя форс-мажоры. Нашыя плады можа пабіць град – рэпрэсіі. Самое дрэва можа быць папросту вырвана з каранём ўраганам: імперыялістычнай вайной ці фашысцкай дыктатурай. Ад гэтага ніхто не застрахаваны. Што ж, прыйдуць новыя людзі і пасадзяць новае дрэва. Нашая справа – не лазіць па чужых садах, збіраючы паданкі, і не падганяць час, што неразумныя дзеці, а рупліва працаваць.
І хай нашае дрэва ў гэтай краіне – усяго толькі саджанец, пакуль жывыя, мы не дамо вырваць яго з каранём. Нікому.