Гэты суд моцна выдзяляецца на фоне ўсіх астатніх судоў над палітвязнямі ў Беларусі.
Па-першае, гэта, калі я не памыляюся, першы выпадак, калі палітзэк ускрывае сабе вены прама ў судовай залі.
Па-другое – гэта першы выпадак, калі пад ціскам грамадскасці (прытым ціск у літэральным сэнсе – на дзверы судовай залі) працэс з закрытага зрабілі адкрытым. Для гэтага суддзі спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін.
Змена рэжыму суда – заваяванне Зміцера і ўсіх хто прыйшоў яго падтрымаць.
Што датычна акалічнасцяў справы: відавочна, што алкаголіка, якому Зміцер, нібыта, пшыкнуў у твар, някепска апрацаваў ГУБАЗіК, але зараз гэты кадр, відаць, хоча даць заднюю – адмаўляецца ад ранейшых паказанняў. Прачнулася сумленне?
Той факт, што Зміцеру знялі палітычныя артыкулы, пакінуўшы толькі самы цяжкі – «хуліганку», гэта, якраз такі, даволі кепска. І тое што гэтае абвіненне знаяў пракурор, сведчыць, што гэта было загадзя ўзгодненным дзеяннем. План, верагодна, у тым, каб пазбавіць Зміцера падтрымкі праваабаронцаў (а тым самым – статусу палітвязня), навесіўшы яму выключна крымінальны артыкул. Нічога добрага гэта не прадвяшчае.
Аб магчымым прысудзе гадаць не бяруся. Але інтуітыўна падаецца, што будзе альбо вельмі добра (адпусцяць ці дадуць па адбытым), альбо вельмі кепска (улепяць няхілы тэрмін). Сярэдняга лайт-варыянту (2-3 гады) тут не праглядаецца.
#free_polienko