Nexta апублікаваў службовую інструкцыю МУС, якая ў дробязях інструктуе міліцыянтаў, як правільна, эфектыўна, і галоўнае, па законе, прасаваць іншаземцаў, якія працуюць у Беларусі.
У прыватнасці, пры выдачы наймальнікам спецдазволаў на прыцягненне да працы ў Беларусі грамадзян Узбекістана і Таджыкістана аддзел па грамадзянству і міграцыі МУС зараз абавязаны запытвацца меркавання тэрытарыяльных аддзелаў ГУБАЗіК. Па кожным асобным таджыку ці узбеку!
Тут звяртаюць на сябе ўвагу два моманты:
1. Узмацненне ГУБАЗіК. З цягам часу яны адкусываюць сабе ўсё больш і больш паўнамоцтваў. Судзіце самі: барацьба з карупцыяй (якая заўсёды ў фаворы ў Лукашэнкі), эканамічныя злачынствы, гандаль людзьмі і органамі, буйны наркагандаль, а зараз яшчэ і кантроль працоўнай міграцыі, гульнявы бізнэс.
Думаю, не трэба тлумачыць, якія карупцыйныя магчымасці тут адкрываюцца.
І гэта не лічачы тэмы экстрэмізма (г.зн. кантролю ўсіх палітычных радыкалаў і моладзевых субкультур), якую яны таксама ўзялі на сябе амаль цалкам. А сфера-та звышважная для кіраўніцтва дзяржавы.
Карацей, ГУБАЗіК захапаў сабе самыя пладаносныя дзялянкі, дзе можна нармальна пажывіцца званнямі і пасадамі, а таксама удала даіць людзей, якія варочаюць буйнымі грашыма. А на грошы гэтыя рабяты ох якія падкія: узгадаем ГУБАЗаўцаў Дзенісевіча , які працаваў на наркабарона Вілюгу і Якіменка, які скраў 200к$ і ўцёк у Румынію, ды нават такія дробязі, як кража 500 еўра пры вобшуку у анархістаў у 2017).
2. Як думаеце, чаму менавіта грамадзяне Таджыкістана і Узбекістана апынуліся пад асаблівым кантролем? Усё проста. У кожным грамадзяніне Сярэдняй Азіі ГУБАЗаўцы бачаць ІДІЛаўца ці наркагандляра. Стаўленне да іх як да «чурак» выразна прасочваецца нават у афіцыйных дакументах, што ўжо казаць пра неафіцыйныя паводзіны. Карацей, прычына вельмі трывіяльная: люты расізм, ксенафобія і ісламафобія ментоў. Усё б нічога (сілавікам па ўсім свеце ўласцівы расізм), але ж нашы яшчэ да такой ступені цынічныя што яшчэ корчаць з сябе пры гэтым «змагароў з нацызмам».
Пра ментоўскую ксенафобію і, у прыватнасці, «змагарства з анцызмам» ГУБАЗіка я ўжо казаў з прыкладамі тут і нават зняў аб гэтым асобнае відэа. Паглядзіце і пакажыце тым, хто яшчэ верыць у «добрую міліцыю».