Усё хацеў пракаментаваць гэтую навіну, ды ніяк рукі не даходзілі.
– Глядзіце, вучням забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школах, бацькоў не пускаюць, на ўваходзе паставілі турнікеты-дамафоны. Карацей пераўтварылі школы ў казармы. Але дурню бачна, што гэтыя меры АНІЯК не зніжаюць верагоднасці паўтарэння забойства. Прабачце, у Стоўбцах настаўніцу і вучня забілі смартфонам? Ці наяўнасць турнікета замінае пранесці нож у клас?
Амаль у любой іерархічнай сістэме любыя дзеянні, зробленыя па ўказцы зверху, робяцца для справаздачнасці, а не для выніку.
Праводзіць псіхалагічную працу з падлеткамі, у якіх цяжкасці? Прасоўваць здаровыя, а не армі-стайл, адносіны між настаўнікамі і вучнямі? Рабіць тэлефоны даверу для школьнікаў? Нахрен трэба. Турнікет упёр ля дзярэй і норм.
– Інструкцыя па апазнанню “экстрэмістаў” гэта проста шык. Чырвоныя шнуркі у “рэдскіноў”, кельтскія крыжы ў футбольных фанатаў… Субкультурная метадычка спазнілася год на 15 і любы сучасны маладзён падыме яе насмех (а 14-15 гадовыя нават і не ўзгадаюць, хто так апранаўся). Гэта выразна кажа аб тым што ўлада жыве з моладдзю проста ў розных сусветах. Тут ўжо восемь трэндавых субкультур змянлася, а яны ўсе раздупляюць, што насілі скінхеды ў пачатку нулявых.
– Спроба прыплесці да здарэння моладзевы экстрэмізм заканамерная, але насцярожвае. Відавочна, што ў забойцы ніякіх паліычных матываў не было і блізка (інакш, паверце, а гэтым бы ўжо вапелі направа-налева). Але спецслужбы вырашылі скарыстацца выпадкам каб падкрэсліць сваю значнасць і значнасць сваей павесткі, маўляў: “экстрэмісты, фанаты, анархісты, скінхеды, школьнікі з нажамі – усё адно! Трэба тэрмінова ўзмацняць кантроль, а тое сёння АСАВ пішуць на сцяне а заўтра забіваць пачнуць!” Такім чынам менты хочуць пашырыць свае паўнамоцтвы каб яшчэ мацней ціснуць на непадкантрольную і незадаволеную моладзь.