#radixbel
Блогер MozgON – адзін з самых папулярных беларускіх ютубераў. Ён актыўна асвятляў апошнія пратэсты і часта стрыміць на антылукашэнкаўскую тэматыку. Якім жа было маё здзіўленне, калі я пачуў як у адным са сваіх відосаў ён з абсалютна сур’езным тварам на працягу 17 хвілін прамаўляў аб тым што Швецыя і Нарвегія хочуць каб беларусы павыміралі – і з гэтай мэтай праспансавалі наш перапіс насельніцтва а яшчэ травяць нас прывіўкамі.
Спачатку мне стала смешна. А калі пабачыў колькасць праглядаў гэтага роліка (больш за 100 тыс) – стала сумна.
Я лічу канспіралогію, замяшаную на прынцыпе постпраўды, адной з самых небяспечных з’яваў сучаснасці. Канспіралогія – гэта ракавая пухліна інфармацыйнага грамадства. Гэта страшная зброя ў руках папулістаў і аўтарытарных кіраўнікоў. Тэорыі змовы ўбіваюць людзям пачуццё ўласнай бездапаможнасці і ўяўленне аб тым, што яны ніколі не змогуць уплываць на сваё жыццё.
З гэтым трэба змагацца.
Таму, не адкладаючы ў доўгую скрыню, я зняў падробны разбор хлуслівага і маніпулятыўнага роліка Уладзіміра Цыгановіча (блогер MozgON). Факты, логіка і больш нічога. Мой ролік атрымаўся троху даўжэйшы, чым звычайна – 34 хвіліны. Але ўсё роўна я вельмі хачу, каб вы яго паглядзелі.