Суд з Саўбелкай\Суд с Совбелкой

[ПО-РУССКИ НИЖЕ]

Суд з Саўбелкай: дзень першы

Нагадаю: некальки тыдняў таму падаў судовы пазоў супраць газеты “Советская Белоруссія” аб абвяржэнні хлуслівых з артыкулу “Анархия – мать…”, прысвечаным анархісцкаму руху і мне асабіста (падрабязны разбор тут: https://mikola.noblogs.org/?p=1179)

Сёння было першае паседжанне (суддзя Дзмітры Жданок)

Падтрымаць мяне прыйшло некалькі паплечнікаў і бацька. На дзіва, прыйшоў сам аўтар артыкулу, Андрэй Мукавозчык.

Самае цікаве з працэсу:

Continue reading →

Дзякуй СМІ, якія падтрымалі!

https://www.belaruspartisan.org/m/politic/389903/

https://spring96.org/be/news/87560

http://novychas.by/hramadstva/mikola-dzjadok-suprac-saubelki-pryznaczana-pase

Дзень “Х” назначаны

Ну што, рыхтуемся да відовішча?

Мне прыйшла павестка з суда Савецкага раёну г. Мінска аб назначэнні слухання аб маім пазове на адрас рэдакцыі Саўбелкі аб абароне гонару і годнасці а таксама спагнанні маральнай шкоды.

Хто не памятае: размова аб артыкуле “Анархия – мать…” , які я падрабязна разабраў тут: https://mikola.noblogs.org/?p=1179

Паседжанне адбудзецца у 10.00 у чацвер, 17-га жніўня ў будынку гэтага самага суда, кабінет 13. У каго ёсць жаданне падтрымаць і паслухаць як Мукавозчык будзе вылузвацца, спрабуючы апраўдаць відавочную заказную хлусню – прыходзьце.

Ну а я буду рыхтавацца. Прывыклі яны нападаць на тых, хто адказаць не можа. У гэты раз усё будзе па-іншаму.

Дзякуй СМІ, якія падтрымалі!

http://www.belaruspartisan.org/politic/387679/

https://www.svaboda.org/a/dziadok-vs-sb/28617750.html

https://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=128083

https://charter97.org/ru/news/2017/7/15/256421/

Советская белоруссия – мать лжи

Памятаеце артыкул “Анархия – мать…” ад саўбелкі? У ім на ўсе лады скланяюцца анархісты-тэрарысты-экстрэмісты, а таксама мая асоба, як нібыта падпальшчыка расейскай амбасады. (http://tinyurl.com/y8d2l3tj) Калі я апошні раз пісаў аб гэтым пасквілі то казаў вам, што ў гэтай гісторыі будзе працяг. І вось ён, абяцаны.

Напісаў на Саўбелку і асабіста Мукавозчыка (аўтара артыкулу) пазоў у суд з патрабаваннем абвяржэння ілжывых сведчанняў, якія ганбяць маю асабістую годнасць, і кампенсацыі маральнай шкоды. Паглядзім, як будуць выкручвацца, бо факты (і нават вырак суда, што мяне судзіў) – не на іх баку.

Канешне, у рэальную здольнасць дзяржавы абараніць мой гонар і годнасць я не веру. Як і ў то што мне выплацяць гэтую кампенсацыю. Як і ў незалежнасць судоў. Тым не менш я буду выкарыстоўваць любую магчымасць публічна сказаць аб тым, чым з’яўляюцца дзяржаўныя СМІ і СІстэма, якую яны абараняюць. Судовы працэс – адна з такіх магчымасцяў.

Дзякуй ПЦ “Вясна” за дапамогу ў складанні пазову!

https://spring96.org/be/news/87412

В войне против правды и здравого смысла

У журналистов провластных СМИ аврал. Можно сказать, мобилизация. С первого взгляда и не поймёшь, отчего: протестная весна отгремела, Белый Легион сидит, санкции против Лукашенки не вернули. В чем дело?

А дело вот в чем: февральские и мартовские протесты ознаменовались неслыханным ранее широким участием в них анархистов, особенно в Минске. Парни и девушки в черном привлекли внимание прессы, их лозунги активно подхватывались протестующими — простыми людьми с улицы, а жестокие задержания вызвали шквал негодования и общественной поддержки. Вот, в принципе, и все. Нет, анархисты не засквотировали Дворец Независимости, не жгли коктейлями Молотова минский ОМОН и не сподвигли рабочих на захват средств производства. Они просто были ярки и заметны — главным образом благодаря тому, что стали одной из основных мишеней для репрессий. Вот и все.

Однако этого стало достаточно, чтобы государственным СМИ дали команду «Фас!»

Одна за другой стали выходить статьи: «Анархия — мать опасной смуты» в Совбелке (перепечатана более чем 30-ю раёнками! – однозначно была разнарядка), «Анархия — мать порядка или нужен ли нам такой порядок?» – на сайте МВД, и «Анархия — мать …» – вновь в той же Совбелке.

И это не считая множества телесюжетов, полностью или частично посвященных анархистам на БТ.

На первые две статьи мои товарищи дали весьма исчерпывающие и подробные ответы:

Раз, Два.

А вот в третьей автор, Андрей Муковозчик, дважды упоминает мою скромную персону. Поэтому я решил, что имеет смысл дать ему ответ лично и разобраться — чья же все-таки Анархия мать?

Continue reading →

Аўтарка недаўняга артыкулу пра анархістаў на сайце МУС. Шматгранны, цікавы, рознабаковы чалавек!

https://www.facebook.com/alla.verush?fref=ts

Усё, да чаго датыкаўся Мідас, пераўтваралася ў золата. Усё, да чаго датыкаецца МУС РБ, пераўтвараецца ў гаўно. Вырашыла некая мянтоўская галава на плячах з вялікімі зоркамі, што трэба “развянчаць” анархістаў на больш сур’езным, акадэмічным узроўні, каб і інтэлектуалы нашыя беларускія адвярнуліся ад “енціх хуліганав”. Прыцягнулі цэлага спецыяліста з Адміністрацыі прэзідэнта, навуковага супрацоўніка, дацэнта з 16-цю навуковымі публікацыямі. Стараліся. Але ў выніку ўсё роўна атрымалася г…. (спойлер: інакш і быць не магло)

“По данным ГУБОПИК МВД численность лидеров анархистов в настоящее время составляет порядка 15-20 человек. […] Условно среди них можно выделить три группы. К первой группе можно отнести анархистов со стажем, имеющих опыт революционной борьбы. У них уже имеются устойчивые связи с Западом, часть из такой молодежи, причем не обязательно из состоятельных семей, там и учиться. Они претендуют на значительный статус в будущем анархистском обществе, если такое время в Беларуси придет.”

http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=155473

Мне аднаму падаецца, што гэта падзяка Гавары праўду ад КДБ за “правільную” пазіцыю падчас сакавіцкіх пратэстаў?

https://www.svaboda.org/a/28490633.html

Пра “справу патрыётаў”

Не маю ніякіх сімпатый да Белага легіёну (а на затрыманых спецназаўцаў\дзяржслужбоўцаў мне ўвогуле пляваць), але уся гэтая справа – чыстай вады 37-ы год. Навідавоку ўсе паралелі са справамі “дыверсійна-трацкісцка-фашысцкіх арганізацый”. Такія як:

1. Людзей абвінавачваюць не ў тым, што яны зрабілі, а ў тым, што яны нібыта ЗАМЫШЛЯЛІ зрабіць (па меркаванню следства).

2. Цяжкасць абвінавачанняў несуадносная з рэальным становішчам і нават магчымасцямі абвінавачаных (захоўваў дома страйкбольны прывад – планаваў дзяржпярэварот; расказаў анекдот пра Сталіна – стварыў контррэвалюцыйную арганізацыю).

3. Абавязковыя замежныя лялькаводы.

4. Колькасць фантастычных падрабязнасцяў зашкалівае (БЛ планаваў падрывы смяротнікаў на Дзень Волі; трацкісты падмешвалі бітае шкло ў ежу працоўным).

5. Няспынныя параўнанні БЛ з фашыстамі (як і “ворагаў народа” у 30-е), тым больш крывадушныя ад таго што ў Лукашэнкі і ягонага атачэння цалкам сабе фашысцкі менталітэт, шмат якія фашысцкія практыкі даўно ажыццяўляюцца ў Беларусі (ды і СССР 30-х нармальна сябравала з нацысцкай Германіяй).

6. Абвінавачанні настолькі абсурдныя і непраўдападобныя што для іх апраўдання прыйшлося кінуць усю моц прапагандысцкай машыны.

Гістарычная пераемнасць.

https://www.youtube.com/watch?v=6ilxMbbNdYs