Не маю ніякіх сімпатый да Белага легіёну (а на затрыманых спецназаўцаў\дзяржслужбоўцаў мне ўвогуле пляваць), але уся гэтая справа – чыстай вады 37-ы год. Навідавоку ўсе паралелі са справамі “дыверсійна-трацкісцка-фашысцкіх арганізацый”. Такія як:
1. Людзей абвінавачваюць не ў тым, што яны зрабілі, а ў тым, што яны нібыта ЗАМЫШЛЯЛІ зрабіць (па меркаванню следства).
2. Цяжкасць абвінавачанняў несуадносная з рэальным становішчам і нават магчымасцямі абвінавачаных (захоўваў дома страйкбольны прывад – планаваў дзяржпярэварот; расказаў анекдот пра Сталіна – стварыў контррэвалюцыйную арганізацыю).
3. Абавязковыя замежныя лялькаводы.
4. Колькасць фантастычных падрабязнасцяў зашкалівае (БЛ планаваў падрывы смяротнікаў на Дзень Волі; трацкісты падмешвалі бітае шкло ў ежу працоўным).
5. Няспынныя параўнанні БЛ з фашыстамі (як і “ворагаў народа” у 30-е), тым больш крывадушныя ад таго што ў Лукашэнкі і ягонага атачэння цалкам сабе фашысцкі менталітэт, шмат якія фашысцкія практыкі даўно ажыццяўляюцца ў Беларусі (ды і СССР 30-х нармальна сябравала з нацысцкай Германіяй).
6. Абвінавачанні настолькі абсурдныя і непраўдападобныя што для іх апраўдання прыйшлося кінуць усю моц прапагандысцкай машыны.
Гістарычная пераемнасць.