Советская белоруссия – мать лжи

Памятаеце артыкул “Анархия – мать…” ад саўбелкі? У ім на ўсе лады скланяюцца анархісты-тэрарысты-экстрэмісты, а таксама мая асоба, як нібыта падпальшчыка расейскай амбасады. (http://tinyurl.com/y8d2l3tj) Калі я апошні раз пісаў аб гэтым пасквілі то казаў вам, што ў гэтай гісторыі будзе працяг. І вось ён, абяцаны.

Напісаў на Саўбелку і асабіста Мукавозчыка (аўтара артыкулу) пазоў у суд з патрабаваннем абвяржэння ілжывых сведчанняў, якія ганбяць маю асабістую годнасць, і кампенсацыі маральнай шкоды. Паглядзім, як будуць выкручвацца, бо факты (і нават вырак суда, што мяне судзіў) – не на іх баку.

Канешне, у рэальную здольнасць дзяржавы абараніць мой гонар і годнасць я не веру. Як і ў то што мне выплацяць гэтую кампенсацыю. Як і ў незалежнасць судоў. Тым не менш я буду выкарыстоўваць любую магчымасць публічна сказаць аб тым, чым з’яўляюцца дзяржаўныя СМІ і СІстэма, якую яны абараняюць. Судовы працэс – адна з такіх магчымасцяў.

Дзякуй ПЦ “Вясна” за дапамогу ў складанні пазову!

https://spring96.org/be/news/87412