Дзень “Х” назначаны

Ну што, рыхтуемся да відовішча?

Мне прыйшла павестка з суда Савецкага раёну г. Мінска аб назначэнні слухання аб маім пазове на адрас рэдакцыі Саўбелкі аб абароне гонару і годнасці а таксама спагнанні маральнай шкоды.

Хто не памятае: размова аб артыкуле “Анархия – мать…” , які я падрабязна разабраў тут: https://mikola.noblogs.org/?p=1179

Паседжанне адбудзецца у 10.00 у чацвер, 17-га жніўня ў будынку гэтага самага суда, кабінет 13. У каго ёсць жаданне падтрымаць і паслухаць як Мукавозчык будзе вылузвацца, спрабуючы апраўдаць відавочную заказную хлусню – прыходзьце.

Ну а я буду рыхтавацца. Прывыклі яны нападаць на тых, хто адказаць не можа. У гэты раз усё будзе па-іншаму.