Мяне тут запыталіся, ці выплаціць дзяржава кампенсацыі сябрам Белага Легіёну, якіх паарыштоўвалі перад Днём Волі, і ў якіх “знайшлі” зброю і выбухоўвку.

Калі коратка: не.

Калі разгорнута, чытайце тут: https://palitviazni.info/naviny/2017/12/23457

З палітвязня Міхаіла Жамчужнага апошні час здзекваюцца мусара: акрамя звычных ужо ШІЗА і ПКТ на яго ўжо двойчы (!) пачыналі і спынялі вытворчасць па адпраўке на турэмны рэжым (крытую). Аб прычынах такой “гульні” – мой каментар Радыё Рацыя.

У дагонку: яшчэ адной прычынай такіх паводзінаў адміністрацыі можа быць жаданне ўвесь час трымаць вязня ў няпэўнасці і трывозе.

https://www.racyja.com/hramadstva/chamu-zhamchuzhnaga-peradumali-sudzits/

Пракаментаваў сенняшнія вобшукі для Еўрарадыё.

Шкада толькі мізэрная частка камента ўвайшла ў матэрыял. Я лічу, што справа аб спаленым білборде – толькі нагода для прэсінгу. Мусара выдатна ведаюць, што тыя, у каго сення рабіліся вобшукі, не маюць да гэтага ніякага дачынення. Сапраўдных прычын хвалі вобшукаў две:
1. Трэба запалохаць анархістаў, якія не прымаюць удзела ў акцыянізме і падпалах. Прадэманстраваць, што “вы ўсе пад калпаком, незалежна ад таго, чым займаецеся”. Прэсануць людзей за ўдзел у трывалых і паспяховых анарха-ініцыятывах.
2. Нанесці прэвентыўны ўдар перад магчымай восеньскай хвалей пратэстаў.

Яшчэ журналісты запыталіся ў мяне “ну і што будзе далей”? Ды нічога не будзе. Рэпрэсіямі нас не запужаць, да іх даўно прывыклі. Будзем рабіць сваю справу, як і рабілі.

https://euroradio.fm/peratrus-u-dyrektarki-ekadom-geta-kab-anarhisty-ne-rasslablyalisya

Інтэрвью з Сакратам

З былымі зэкамі хутка знаходзіш агульную мову, таму інтэрв’ю ў іх браць проста 🙂 Чытайце нашую размову з расейскім экс-палітзняволеным Аляксеем Сутугай роўна за дзень як яго і яшчэ 15 анархістаў затрымалі маскі-шоў у Баранавічах.
 
Дзякуй Aksana Kolb за навучанне і падказкі!

Усе ведаюць, што ў нас у стране чарговая “лібералізацыя” і “нармалізацыя адносін з Захадам”. А каб нармалізацыя гэта адбывалася на больш спрыяльных для Лукашэнкі ўмовах, улады ўзялі ў закладнікі новага палітвязня – Ігара Комліка. Ягоны лёс зараз, відаць, больш залежыць ад знешніх фактараў, чым ад унутраных.

Аб гэтым мой камент сайту palitviazni.info

https://palitviazni.info/naviny/2017/09/23356

Инновации в репрессиях: опыт Беларуси

Подоспел перевод на русский язык моей статьи в Новом Часе “Інавацыйнасць у рэпрэсіях”. Мусора хотят, чтобы схемы их деятельности оставались никому не известными, а их ребусы – никем не разгаданными. Тогда их будут бояться. Чтобы так не было, необходим анализ репрессивных тактик государства. Именно ему посвящена моя статья.

Спасибо Татьяне Кульбакиной за перевод.

https://avtonom.org/author_columns/innovacii-v-repressiyah-opyt-belarusi

Міхаіла Жамчужнага спрабуюць зламаць

Сёння размаўлялі пра Міхаіла Жамчужнага. У Горках (ПК-9) створаная адпрацаваная комплексная шматбаковая сістэма па злому і маральнаму знішчэнню зняволеных, якія вытыркаюцца з агульнай масы і спрабуюць “качаць правы”. Зараз нечысць у пагонах спрабуе прымяніць яе на Міхаіле – відаць, ад чэкістаў атрымалі загад. Але ён моцны і мужны, і веру, што ён усё вытрымае.

У сюжэце Белсата – мой невялікі каментар на сённяшняй прэс-канферэнцыі Платформы.

 

Справа прафсаюзаў

Адзін з несумнеўных плюсаў сакавіцкіх пратэстаў адносна ўсіх пратэстаў мінулага – вялікая колькасць лідараў меркаванняў, што паўсталі з народу, а не з партый і палітычных груповак. Калі гэты трэнд замацуецца, уладам будзе нашмат цяжэй падаўляць пратэсты ў будучыні. Аб гэтым – мой каментар Радыё Рацыі ў сувязі са “справай прафсаюзаў”.