Entries from October 2019 ↓

Заўседы калі чую ад нашых апазіцыянераў выказванні кшталту: “трэба з рэжымам змагацца а не підарасаў абараняць!” хочацца нагадаць: вы, усе нязгодныя і занадта разумныя, для прадстаўнікоў рэжыму такія ж самыя “підарасы”. Чые вяканні і папаўзнавенні на тое каб быць пачутымі трэба у лепшым выпадку, ігнараваць. У горшым – душыць.

Молот ведьм

Некоторое время назад дочитал один из самых хайповых бестселлеров позднего Средневековья. Пособие инквизиторам по определению того как отличить ведьму от простой женщины, в каких случаях сжигать, а в каких лучше не надо. Да, всё что написано в книге касается почти исключительно женщин.
Этот труд 15-го века написан Генрихом Инститором, который позже, кстати, был сам осужден инквизиповышенный интерес к сексуальным аспектам колдовства (кто бы мог подумать…)

Собрал для вас избранные цитаты:

«По закону никто не может быть присужден к смертной казни, если он сам не сознался в преступлении, хотя бы улики и свидетели и доказывали его еретическую извращенность. О таких обвиняемых и идет здесь речь. Чтобы добиться признания, такая ведьма подвергается пыткам».

«Свойство женщин – это плакать, ткать и обманывать. Нет ничего удивительного в том, что вследствие лукавых происков дьявола, с божьего попущения, даже и ведьма заплачет. Судьбы Господа неисповедимы».

(из буллы папы Григория IX, описывавающего сходки еретиков; мне особенно понравлиось, столько милых подробностей)

«Когда в эту школу отверженных вступает новый человек, ему является видение в образе лягушки, которую иные называют жабой. Некоторые гнуснейшим образом целуют ее в зад, другие – в рот и тянут ее язык и слюну, вкладывая их в свой собственный рот. Иногда жаба бывает натуральной величины, иногда она разрастается до размеров гуся или утки, а временами она величиной в кухонную печь.

Далее новичку является удивительной бледности мужчина с поразительно черными глазами, худой и истощенный, без всякого мяса, из одних лишь костей. Новичок целует этого кощея и после поцелуя теряет всякое воспоминание о католической религии, и из его груди совершенно уже вырвана мысль о вере. Затем садятся за трапезный стол, а по окончании трапезы из стоящей возле стола статуи вылезает черный кот, ростом с собаку, он плетется задом с опущенным хвостом. Кота целуют все наиболее достойные; те, которые не имеют права его целовать, получают, однако, прощение от старейшего учителя, который обращается к коту с просьбой о прощении, сопровождающейся заверениями других о готовности слушаться и покоряться всем приказам черного кота. После этого тушатся огни и начинаются отвратительнейшие оргии, невзирая ни на какое родство и т.д. Если мужчин оказывается больше, нежели женщин, то мужчины живут половой жизнью с мужчинами же, и отвратительные оргии принимают чрезвычайно противоестественное течение. Точно так же поступают и женщины, если их больше, нежели мужчин.

Удовлетворив временно свою похоть, они снова зажигают огни, из темного угла появляется человек, верхняя половина которого сияет солнечным светом, а нижняя половина – темна, как уже знакомый нам черный кот, но комната освещается лучами верхней части этого человека. Старейший учитель отрывает кусок одежды новичка и передает его сияющему со словами: Господин, я это получил, а теперь передаю тебе. Сияющий в ответ: «Ты хорошо мне служил и еще лучше и вернее будешь мне служить; твоему попечению передаю то, что я от тебя получил».

Сияющий мгновенно исчезает».

Look how much resources (e.g. money, vehicles, human resources) does US authority spend on not letting people from the neighbor countries get into US. The degree of a violence, allowed to private structures to perform during this “mission” is also impressive.

Наша товарищка в беде

31 октября прошлого года молодой анархист Михаил Жлобицкий взорвал себя в здании ФСБ в знак протеста против пыток анархистов в России.

Под комментарием об этой новости другая анархистка, Екатерина Муранова, оставила комментарий о том, что Жлобицкий – герой. На нее возбудили уголовное дело, тягают на допросы и очень давят. А у товарищки – маленький ребёнок.

Подробней её историю можете прочитать здесь.

Номер карты Сбер:банка 5469 2500 1271 5524

PаyPal: paypal.me/helpkaty
Биткоин: 17JmKAE7zMSuUSAnCeqV3jscSa5nrm5sqM

Друзья, без лишних слов, думаю, и так понятно, что человеку очень нужна материальная помощь. Это не известная активистка, не медийная личность, не столичный журналист. Это простая девушка с убеждениями из города Медвежьегорска Карельской области. И нам всем вместе нужно её вытянуть. Давайте же сделаем это.

РПГ супраць УВД

 

Вельмі цікавы інсайд выкаціў каля двух тыдняў таму на сваім канале Nexta. Шчыра кажучы, я вельмі здзіўлены, чаму нашыя аналітыкі і палітолагі дагэтуль не заняліся апрацоўкай гэтага дакуманту. Па ідэі, для людзей, накіраваных на перамены, ён мае вялікую каштоўнасць.

Гаворка ідзе аб плане мерапрыемстваў, а, дакладней, аб «Решении» ГУУС Мінгарвыканкама, датычным акцыі Народнай Грамады 6 кастрычніка.

На 7-аркушавым дакуменце для службовага карыстання прыводзіцца «праблема» – будучая несанкцыянаваная акцыя, прагнузуюцца магчымыя варыянты развіцця падзеяў, выдзяляюцца асобныя фактары рызыкі а таксама даецца канкрэтны план (што важна, з выразна акрэсленай колькасцю прыцягнутых рэсурсаў), што рабіць.

Дакумент дае ўяўленне не толькі аб тым, як менты бачаць пратэстныя акцыі і як з імі змагаюцца. Ён дае ўяўленне аб псіхалогіі кіраўнікоў ГУУС, іхнім ладзе мыслення, іх светапоглядзе і тым інфармацыйным полі, у якім яны жывуць.

Агляд і аналітыку гэтага «Решения» я абяцаў вам адразу пасля ягонага выхаду. І вось толькі зараз дайшлі рукі яго скончыць. Тэкст вялікі, таму разбіваю на некалькі частак, якія буду публікаваць паступова. Паехалі.

Вось, што ў гэтым дакуменце самае важнае:

1. Ледзь не першым чынам кідаецца ў вочы поўная тэрміналагічная, ідэйная і тэарэтычная непісьменнасць ментоў

Яны спрабуюць пісаць адукаванай, нават інтэлектуальнай мовай, але атрымоўваецца прама адваротнае. «Встречи с лидерами политизированных группирований, которые публично выражают свои политические и общественные взгялды путем проведения…»

«Палітычныя і грамадскія погляды». Вось скажыце мне, аўтар гэтага тэксту зможа адрозніць палітычныя погляды ад грамадскіх? Растлумачыць, у чым між імі розніца?

Апазіцыянеры названыя «Радикальными политическими группированиями» і абазначылі смешнай абрэвіятурай «РПГ». Божухна, што ў іх радыкальнага? Яны паляць пакрышкі? Заклікаюць да забойстваў? Прапануюць перакрыіць грамадска-палітычны лад? Не, яны ўсяго толькі заклікаюць абраць іншага прэзідэнта. У чым жа тут радыкалізм? Менты ўвогуле ведаюць, што азначае радыкалізм у палітычным кантэксце?

І такіх перлаў вельмі шмат, але не буду на іх спыняцца.

2. У сваіх дакументах пазбягаюць называць прозвішчы «ворагаў».

Усе апошнія акцыі такога кшталту шчыльна звязаныя з імем Статкевіча. Але ягонае прозвішча ў дакуменце не названае ні разу. Толькі абцякальнае: «лидеры общественных политических радикальных оппозиционных блаблабла». Чаму так, мне сказаць цяжка. Магчыма, як у Расіі з Навальным – есць разнарадка не прыгадваць, каб не дадаваць вядомасці (If I ignore it, maybe it goes away). Турбуюцца, мо, што падначаленыя знойдуць у сацсетках і падпішуцца. Магчыма, аўтар, пішучы тэкст, баяўся каб на яго, у сваю чаргу не падумалі, што нешта ён падазрона добра разбіраецца ў апазіцыянерах, у той час як гэта мусіць быць абстрактны і бязлікі вораг. А можа баяцца, што ён прыйдзе да ўлады, а тут іхняй рукой падпісаныя загады супраць яго. Можа адбыцца канфуз.

Карацей, дакладна не ведаю, але маменцік вельмі заўважны.

3. Крыміналізацыя любога пратэсту і волевыяўлення.

Аб гэтым крычыць літаральна кожная фраза: «Сохраняется вероятность проведения несанкционированных массовых мероприятий и других провокационных действий». Адчуваеце? Масавае мерапрыемства гэта «правакацыйнае дзеянне». Што яно правакуе? Ці каго? У чым складаецца правакацыя, алё!? Альбо вось гэта, з пераліку магчымых негатыўных наступстваў акцыі Статкеіча: «возможно использование (вывешивание) флагов и другой незарегистрированной атрибутики, содержание которой направлено на причинение ущерба общественному порядку, правам и законным интересам граждан». Фраза пра «правы і законныя інтарэсы грамадзян» тут дададзеная для праформы, гэта казённая фармулёўка, якая піхаецца паўсюль для стылістыкі (вы ведаеце хоць аднаго грамадзяніна які б упаў замертва, пабачыўшы несанкцыянаваную атрыбутыку на плошчы? І я не ведаю).

Акцэнт на тым, што сцягі і незарэгістраваная атрыбутыка можа нанесці шкоду «грамадскаму парадку» (чытай: рэжыму, стабільнасці аўтарытарнай сістэмы). Парадку, пры якім нас могуць беспакарана біць аўтары вось такіх вось тэкстаў і іх падначаленых.

Несанкцыянаванае знаходжанне на Плошчы – «правакацыйнае дзеянне». Карыстанне атрыбутыкай (кавалак тканіны з нанесенымі на ім колерамі) – «пагроза грамадскаму парадку». Такі ход мыслення ў міліцыі.

Гэта кажа аб тым што ў гэтых людзей закладзены ў галаве толькі падданніцкі (па Алманду-Вербе) тып палітычнай культуры, іншага яны не ведаюць і не хочуць ведаць. Добры чалавек гэта той, які падпарадкоўваецца і не выказвае свае думкі. Усе астатнія – злачынцы ці патэнцыйныя злачынцы. Правакатары і тэрарысты.

4. Пра тэрарыстаў яшчэ цікавей

Словы «тэрарыст», «тэрарыстычныя акты» і адвольнае, спекулятыўнае ужыццё слова «тэрарызм» таксама з’яўляюцца адрознай рысай гэтага дакументу. УУС загадваееца «исключить предпосылки совершения террористических актов», выявіць і нейтралізаваць «террористические угрозы» а таксама наладзіць узаемадзеянне з КДБ па выяўленню асобаў, «замышляющих террористические акты».

Канешне, гісторыя узаемадзеяння нашай дзяржавы з тэрарыстамі налічвае доўгія гады. У тым плане, што тэрор быў і з’яўляецца адным з ключавых інструментаў эліт па ўтрыманню ўлады. Часам ён пераходзіць усе магчымыя абмежаванні – ажно да таго што чэкісты пачынаюць самі, натхніўшыся досведам расійскага ФСБ у Разані і Маскве, ўзрываць грамадзян сваёй краіны, як гэта было ў метро ў 2011-м годзе.

Што да палітычных праціўнікаў рэжыму то яны тэрор як такі не прымянялі ніколі. А ўсе спробы прыпісаць ім гэта непазбежна сканчаліся фэйламі і поўным выкрыццём ідыятычнай хлусні: пачынаючы ад «пацукоў у вадазаборы», сканчаючы гаражамі з гранатамётамі перад выбарамі-2010 (куды падзеліся гранатамёты? Чаму за іх нікога не асудзілі?) і масавымі прарывамі машын са зброяй у Беларусь у 2017 годзе.

А, яшчэ Вакульчык у 2013-м казаў што анархіст планаваў у Гомелі тэракт на Новы Год – і пад гэтым прыкрыццём правялі яшчэ адзін забараняльны артыкул у КаАП.

Да чаго ж тады ярлык тэрору і тэрарызму так шырока ўжываецца ў дачыненні да пратэстаў і акцый, якія носяць падкрэслена мірны характар? На гэта ёсць дзве прычыны:

а) Гэта накрутка атмасферы гістэрыі, надзвычайнасці і алармізма. Але аб гэтым троху ніжэй.

б) Гэта дыскурсіўны хітрык для апраўдання максімальна жорсткіх мераў. Глядзіце, з такім падыходам лёгкім рухам рукі ЛЮБОЕ прамое дзеянне супраць улады: будзь то перакрыццё дарог ці падсрачнік АМАПаўцу, пераўтвараецца ў «акт тэрарызма». Панятак «тэрарызма» намерана дэвальвуецца і пашыраецца, каб пад яго можна было падпісаць максімальную колькасць дзеянняў, і тым самым пераканаць сябе і масы ў тым, што ты дзейнічаеш у «інтарэсах абароны краіны ад тэрарызму». Бо хто ў сваім розуме будзе за тэрарызм? Ніхто.

Гэты хітрык, канешне не беларускае вынаходніцтва. У той жа Турцыі, напрыклад, любое пазітыўнае выказванне на адрас курдскай ППК цягне за сабой турэмны тэрмін за «прапаганду тэрарызма». Пра Расію ўвогуле маўчу

Ды і ў нас гэтая спекуляцыя выкарыстоўваецца даволі даўно. 3-е упраўленне ГУБАЗіК называецца «Упраўленнем па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам». Які апошні тэрарызм яны перадухілілі? Можа, масавы расстрэл, ці выбух у метро? Можа, захоп самалёту Белавія? Не. Затое яе афіцэры скроляць фэйсбучныя старонкі пенсіянераў у пошуках рэпостаў з «Промня». Альбо пераследуюць падлеткаў за няправільныя шэўроны на шапках. Альбо адпраўляюцца са спецназам на вобшукі кватэр анархістаў у пошуках улётак. І ўсе гэта – так – «барацьба з тэрарызмам».

Гэта мае шмат агульнага з працэсамі 30-х, калі падсудных, як пад капірку, называлі «агентамі фашызма», «тэрарыстамі», «прыхільнікамі вайны» і г.д. Запалохаць, навесіць максімальна страшны і бязлітасны ярлык – у гэтым сэнс такога частага і няўмеранага ўжывання слова «тэрарызм» у ментоўскім лексіконе.

5. Надзвычайнасць і максімальная гістэрыка ў рэжыме нон-стоп.

Алармісцкая тэрміналогія, цэлы шматстранічны дакумент пад грыфам «ДСП», стварэнне адмысловага «штаба ГУВД» пад шараговае апазіцыйнае мерапрыемства, і, галоўнае, абсурдная колькасць прыцягнутых сіл і рэсурсаў: 1045 ментоў (!!!) на акцыю, ў якой прыняла ўдзел усяго каля 100 чалавек. Усё гэта фактары, якія прымушаюць кожнага мента (асабліва начальніка), ачдчуць: ты на фронце. Ворагі наступаюць з усіх бакоў. Там РПГ, тут экстрэмісты, тут тэрарысты. Не допустить, пресечь, остановить, принять меры! У ружжо! Вораг не спіць!

Гэта мабілізацыйная рыторыка і яна патрэбная для таго, каб стварыць штучную псіхалагічную напругу асабістаму складу МУС, і тым самым, увесці ў зман адносна таго што адбываецца. А што насамрэч адбываецца? Сотня пратэстна настроеных грамадзян сабралася ў адным месцы каб выплеснуць сваю энергію. Пакрычаць, выказаць, абурэнне, пагаманіць з аднадумцамі. Што ў гэтым такога? Любому адекватнаму чалавеку зразумела, што нічога. Аднак калі гэтаксама ж пачнуць думаць і выканаўцы загадаў: асабліва міліцыянеры ніжэйшага і сярэдняга звяна, то гэта ўжо небяспечна. Сёння яны думаюць што пратэстныя акцыі гэта норма, а заўтра закрыюць вочы на вывешаную расцяжку. А паслязаўтра «захварэюць» калі трэба будзе стаяць у ачапленні. Ну вы разумееце. Дапусціць гэтага нельга.

Таму: максімум гістэрыкі і алармзіма. Не расслабляцца! Інакш Майдан, вайна і канібалізм.

Ну і потым, калі перастаць лічыць пратэстныя акцыі надзвычайным здарэннем – навошта такі вялікі склад МУС? Тут пераплятаюцца і ўзмацняюць адзін аднаго службовыя інтарэсы міліцыі і мета-інтарэсы аўтарытарнага рэжыму як такога.

Такім чынам, падвядзем рысу. У «Решении», выкладзеным Нехтай, праявіліся рысы сістэмы МУС і яе ўзаемадзеяння з рэжымам:

а) Неадукаванасць і абмежаванасць міліцэйскага начальства

б) Спробы па магчымасці пазбегнуць персаналізацыі «ворагаў», прынамсі, у службовых дакумантах (не хочуць без асаблівай неабходнасці прама казаць пра Статкевіча)

в) У вачах ментоў любы пратэст – гэта крымінал. Грамадзянін не мае права на адкрыццё рота. То бок гэтыя людзі жывуць яшчэ ў Сярэднявеччы. Ці, дакладней, у сталінскім СССР.

г) Шляхам адвольнага і спекулятыўнага ўжывання тэрміну «тэрарызм» яны спрабуюць паставіць знак роўнасці між тэрарызмам і любой адкрытай праявай незадаволенасці.

д) Шляхам ужывання алармісцкай і гістэрычнай рыторыкі ідзе спроба ўбіць у галовы асабістага складу, то мы знаходзімся ў стане вайны і вораг не дрэмле.

Агульная выснова з усяго вышэй сказанага не будзе надта наватарскай: галоўная функцыя МУС на сённяшні дзень гэта гасподства над целамі грамазян РБ. Фізічнае выкараненне праяваў пратэсту. І незадаволенасці, якія пагражае кіруючай эліце. І таму ніколі не варта называць гэтых людзей «праваахоўнікамі» ці «ахоўнікамі правапарадку». Гэта тэрміналагічна няверна. Называйце іх карнікамі, акупантамі, бандытамі. Аднак не праваахоўнікамі, калі ласка. Бо адзінае вашае «права» якое яны ахоўваюць гэта права захоўваць маўчанне.

Дадатковая інфармацыя па тэме:

Як міліцыянты скарысталі здарэнне ў стаўпецкай школе для барацьбы з экстрэмізмам.

Як ГУБАЗіК пашырае свае камерцыйныя і карупцыйныя здольнасці.

Як ГУБАЗіК разбурае любыя, нават непалітызаваныя, гарызантальныя супольнасці.

Хто і як складае спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (маё міні-расследванне)

 

У адной еўрапейскай краіне ў 2019-м годзе дзевяці палітыкам далі ад 9 да 13 год турмы. Як вы думаеце, пра якую краіну ідзе гаворка?

Пра Гішпанію.

Не, гэтыя палітыкі нікога не забілі, не бегалі з аўтаматамі і нават нічога не скралі. Віна іх складаецца ў тым, што яны арганізавалі рэферэндум па выхадзе Каталоніі са складу Гішпаніі. Мірны пратэст, легітымны рэферэндум, права на самавызначэнне, і ўсе такое… Ад 9 да 13 год турмы. Дзевяці чалавекам.

Гэта нават болей жорстка, чым пасадка 7-і з 11-ці кандыдатаў у прэзідэнты пасля Плошчы-2010. Аднак Гішпанія – прызнаная ўсімі дэмакратыя, а мы – апошняя дыктатура Еўропы.

Ну што ж, дзякуй краіне Еўразвязу за такі прыклад. Ён дапможа нам не забыцца, што ліберальная дэмакратыя – гэта толькі фасад для ўлады мізэрнай меншасці. І як толькі элітам пачынае рэальна нешта пагражаць – фасад злятае ў нябыт, на ягонае месца становіцца аголеная дзяржава са сваёй акрываўленай пашчай. Таму калі вам кажуць, што ў краінах ЕС «усё вырашае народ», можна смела пагадзіцца: так, вырашае. Роўна да таго часу, пакуль гэтае «вырашанне» адбываецца ў патрэбны для гаспадароў бок.

п.с. А вось мой артыкул двухгадоўвай даўніны «Почему я поддерживаю независимость Каталонии».

Прэсаваць анархістаў і футбольных фанатаў ГУБАЗіКу ўжо стала мала. Яны пераключыліся на суполкі моладзі, сярод якой ёсць асобныя людзі, якія знаёмыя з анархістамі.

Пачытайце мой артыкул аб тым, як гэтым летам у Мінску СОБР накрываў сходы дваровай футбольнай каманды.

Разбуральнік паліткарэктнасці

Нядаўна прабіла на настальгію: пераглядзеў фільм «Разбуральнік» («Demolition man») 1993 года.

Больш за ўсё ўразілі прароцкія здольнасці аўтараў фільма. Калі памятаеце, Сільвестра Сталоне размарозілі 2032 годзе ў будучыні ўсеагульнага міралюбства, пацыфізма і негвалтоўнасці. У талерантным горадзе забаронена лаяцца, есці нездаровую ежу, паліць і паводзіць сябе маскулінна.

Самы смех, што ролю галоўнага злодзея ў фільме грае чорнаскуры. Адразу падумалася, як гэта дагэтуль той фільм не забаранілі ў ЗША за расізм. А потым убачыў вось такі загаловак на КУКУ. І падумаў, што, мусіць, манера навязваць усім навокал спрэчныя культурныя нормы, размаўляючы са сваім чытачом, як з неразумным дзіцём – гэта нічым не лепей, чым расізм у фільмах.

 

А загаловак ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, тым часам, пайшоў у народ!

Аб ім ужо песні складаюць. Раю: твор ад мінскага дыска-панк гурта HOMAN. Вельмі трапненька атрымалася.

Яшчэ ў чувакоў есць старонцы ў ВК і ФБ, дзе можна сачыць за іхней творчасцю.

 

Республиканский список экстремистских материалов

Тым часам, у Рэспубліканскім спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў – чарговыя аднаўленні.

Не сядзяць без справы дзяржаўныя людзі, працуюць дзень і ноч, каб нам лепей жылося. У каго пасля такога павернецца язык сказаць, што яны дармаеды, якія марнуюць нашыя грошы? Ні ў каго.