У адной еўрапейскай краіне ў 2019-м годзе дзевяці палітыкам далі ад 9 да 13 год турмы. Як вы думаеце, пра якую краіну ідзе гаворка?

Пра Гішпанію.

Не, гэтыя палітыкі нікога не забілі, не бегалі з аўтаматамі і нават нічога не скралі. Віна іх складаецца ў тым, што яны арганізавалі рэферэндум па выхадзе Каталоніі са складу Гішпаніі. Мірны пратэст, легітымны рэферэндум, права на самавызначэнне, і ўсе такое… Ад 9 да 13 год турмы. Дзевяці чалавекам.

Гэта нават болей жорстка, чым пасадка 7-і з 11-ці кандыдатаў у прэзідэнты пасля Плошчы-2010. Аднак Гішпанія – прызнаная ўсімі дэмакратыя, а мы – апошняя дыктатура Еўропы.

Ну што ж, дзякуй краіне Еўразвязу за такі прыклад. Ён дапможа нам не забыцца, што ліберальная дэмакратыя – гэта толькі фасад для ўлады мізэрнай меншасці. І як толькі элітам пачынае рэальна нешта пагражаць – фасад злятае ў нябыт, на ягонае месца становіцца аголеная дзяржава са сваёй акрываўленай пашчай. Таму калі вам кажуць, што ў краінах ЕС «усё вырашае народ», можна смела пагадзіцца: так, вырашае. Роўна да таго часу, пакуль гэтае «вырашанне» адбываецца ў патрэбны для гаспадароў бок.

п.с. А вось мой артыкул двухгадоўвай даўніны «Почему я поддерживаю независимость Каталонии».