Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓
Сніфінг
July 1st, 2019 — Бягучыя навіны, Гумар
Насуперак усяму
July 1st, 2019 — Бягучыя навіны
Урэшце рэшт гэта адбылося.
Першая спроба атрымаць вышэйшую адукацыю была ў 2008 – я паступіў на трэці курс юрфака БДУ і кінуў яго, бо не вытрымаў саўковую муштру і калгаснае хамства. Другая – у 2009-м годзе – паступіў у ЕГУ на праграму “Паліталогія і еўрапейскія даследванні”. Але гэтае навучанне на 5 год перарвала турма.
І вось, урэшце, з трэцей спробы, насуперак усім перашкодам: турме, затрыманням, даглядам на мяжы, побытавым і фінансавым фэйлам, я зрабіў гэта. Хай і ў 30 год, але доўгачаканы дыплом аб вышэйшай адукацыі атрыманы.
Навучанне ў ЕГУ стварае свой непаўторны кантэкст і досвед. Па выніках часу, праведзенага між Вільняй і Мінскам, ловіш сябе на тым, што можаш на смак адрозніць піцу з Charlie ад Chilie; выязджаючы ў любую еўрапейскую краіну па звычцы кажаш мінакам “ачу” і “аціпрашау”; і ўжо ў твар ведаеш усіх памежнікаў на пункце пропуску “Каменны Лог”. Чатыры гады старанага (сапраўды старанага, без жартаў) навучання, сотні старонак напісаных і прачытаных тэкстаў, дзясяткі зробленых прэзентацый і пісьмовых працаў, за якія мне не сорамна, бястурботныя гулянні да ранку з маімі любімымі аднагрупнікамі і аднагрупніцамі, не меней за сотню паездак на аўтобусе Мінск-Вільня і Вільня-Мінск – і вось я ўладальнік двух дыпломаў і куды больш цэласнай карціны свету чым чатыры гады таму.
З 17 чалавек, якія паступілі на праграму, да фінішу з нас дайшло толькі 7. Таму мы па праву можам ганарыцца сваімі высілкамі.
Вучыцца – добра. А вучыцца з добрымі людзьмі – яшчэ лепш. Дзякуй усім, з кім я прайшоў гэты шлях.
June 29th, 2019 — Бягучыя навіны
1. Нікога з родных ДАІшніка Яўгена Патаповіча не пусцілі ў морг.
2. Бацькам адмовілі ў эксгумацыі цела.
3. СК: “Гэта суіцыд, разыходзімся!”
Я не перастаю здзіўляцца здольнасці ўлады лічыць усіх вакол сябе дурнямі і нахабна хлусіць у вочы. Такое, сапраўды, трэба ўмець.
Батюшка со свастикой
June 28th, 2019 — Бягучыя навіны, Прачытана
Все обсуждают откровения дочери “батюшки со свастикой”, о том, как изощрённо он ее насиловал и избивал. Кто-то говорит о сути рускомирцев, кто-то о стокгольмском синдроме Александры (дочери), кто-то даже пытается осторожно вставить слово в защиту: мол, статья написана в обвинительном уклоне, а как же презумпция невиновности? Долго рассудждать об этом не хочу, скажу лишь, что тот факт, что сторонники русскго мира склонны к садизму, прекрасно ложиться в канву их авторитарной садомазохистской идеологии.
В целом же, я обратил внимание на другое. Цитирую дочь Бурыкина: “А потом мне ВКонтакте пришло сообщение — фото с написанным его (Бурыкина) рукой текстом, где он пишет, что за то, что я подняла руку на Ольгу, он с меня «спросит физически».”
То есть находясь в тюрьме (видимо, на Володарке), Бурыкин смог либо перегнать на волю “маляву”, либо сфоткать её на смартфон и отправить прямо из камеры. Маляву с угрозой в адрес своей дочери.
Формулировка “спросить физически” – из тюремного жаргона, означающее “избить за проступок”. То есть Бурыкин, сидя в СИЗО с “петушиной” статьей, уже успел нахвататься околоблатных повадок, слэнга, и даже думает что они меет право с кого-то “спрашивать”. В любой зоне или тюрьме, где чтутся воровские традиции Бурыкин с порога отправился бы “на кружку” – т.е. ел бы и пил со своей отдельной посудой “до выяснеия”, пока сокамерники пробивают правдивость обвинения. После его подтверждения был бы жестоко избит и отправлен жить возле туалета. И весь – подчеркиваю, ВЕСЬ оставшийся срок для него превратился бы в сплошную нескончаемую череду унижений. Очень вероятно, что он суициднулся бы раньше, чем подошел конец срока.
Но на Володарке он сидит и обещает с кого-то спросить физически.
Ввиду эрозии воровских понятий в современных тюрьмах и зонах Беларуси статус зэка в колонии на 90% определяет администрация. И если она впрягается – даже насильник может стать завхозом, а педофил – получить, условно гоовря, охранную грамоту от притеснений. Остаётся только надеятся, что на ИК-17, где он сейчас отбывает наказание, справедливость всё-таки восторжествует и он получит по заслугам. Впрочем, судя по новостям 2017 года, в колонии его-таки подпрессовывают.
* *
Текст Нашей Нивы, конечно, тяжёлый, если не хотите грузиться негативом, лучше не читать. И да, очевидно, что будь в Беларуси _адекватный_ закон о домашнем насилии, такая ситуация была бы невозможна. Приветик всем “православным активистам” и поборникам традицонных ценностей. Благодаря вашим подписям и “активизму” мы услышим ещё не об одном таком случае.
“Няма такога злачынства, на якое капітал не пайшоў бы дзеля 300% прыбытку” (с) К.Маркс
June 25th, 2019 — Бягучыя навіны
Дваццаць вядучых фармацэўтычных кампаній ЗША згаварыліся, падзялілі рынак і на працягу многіх год накручвалі кошты на лекі. У тым ліку, на лекі ад дыябету і раку. У некаторых выпадках штучнае падвышэнне коштаў складала 1000%. А нікуды не падзенешся – жыць хочацца. І людзі плацілі. Прынамсі тыя, у каго былі грошы. У каго не было – паміралі ад вылечных хваробаў.
Хто там казаў што “нічога лепей за капіталізм яшчэ не прыдумалі”? Ну-ну…
European Games Honest Tourist Guide for Belarus 2019
June 21st, 2019 — English, Бягучыя навіны, Відэа
Вось гэта паварот
June 19th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Дом у цэнтры Берліну, у якім жыве Ангела Меркель. Кругласутачна яе кватэру ахоўвае… цэлых тры міліцыянты.
І гэта ў краіне, дзе адбываюцца рэальныя тэракты. Як кажуць, адчуйце розніцу.
Мехрдаду Джамшыдзіяну дазволілі застацца ў Беларусі
June 18th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Беларусь у цэлым не вельмі багатая на добрыя навіны. Але пасля прыпынення працы заводу АКБ у Берасці падаспела яшчэ адна: чалавеку выратавалі жыццё. За рашэннем на карысць Мехрдада Джамшыдзіяна стаіць доўгая і стараная праца юрыстаў і прааабаронцаў. Той самы выпадак, калі кропля камень точыць.
June 18th, 2019 — Бягучыя навіны
Саўковая практыка адлову і вынішчэння бяздомных жывёлаў перад міжнароднымі мерапрыемствамі выклікае агіду ва ўсяго цывілізаванага свету.
#boycott_eg_2019
#EuropeanGames
#minsk2019
НЛА існуюць
June 16th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
У адным з папярэдніх пастоў я пісаў, пра інцыдзент з авіяносцам “Німіц” у 2004 годзе. Тады Пентагон афіцыйна прызнаў факт назіранняў НЛА але не даў гэтаму ніякіх тумачэнняў. Ну а сёння яны ўжо інструктуюць сваіх вайскоўцаў як сябе паводзіць у выпадку кантакта з іншапланетнымі цывілізацыямі.
Цікава глядзець як тое што дзесяцігоддзямі большасцю лічылася “канспіралогіяй” і фантазіямі хворых на галаву ўфолагаў, на нашых вачах робіцца трывіяльным фактам, ці, як мінімум, легітымнай здагадкай, якая ўжо ні ў каго не выіклікае смех.