Дваццаць вядучых фармацэўтычных кампаній ЗША згаварыліся, падзялілі рынак і на працягу многіх год накручвалі кошты на лекі. У тым ліку, на лекі ад дыябету і раку. У некаторых выпадках штучнае падвышэнне коштаў складала 1000%. А нікуды не падзенешся – жыць хочацца. І людзі плацілі. Прынамсі тыя, у каго былі грошы. У каго не было – паміралі ад вылечных хваробаў.
Хто там казаў што “нічога лепей за капіталізм яшчэ не прыдумалі”? Ну-ну…