Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓

Глядзіце, якое файнае пытанне. Што ж, я задам Ганне Канапацкай некалькі пытанняў у адказ:

1. Як чалавек, які прапаноўваў даць недатыкальнасць дыктатару, падазронаму ў асабліва цяжкіх злачынствах, можа называць сябе апазіцыйным палітыкам?

2. Як чалавек, ведаючы, што быў назначаны ўладай ў нелегітымны парламент, можа называць сябе апазіцыйным палітыкам?

3. Як чалавек, які купіў сабе Range Rover за 50 000 долараў, можа кпіць з таго, каму наданацілі на вопратку?

4. Як чалавек, у якога бацька – першы ў Беларусі доларавы мільянер, можа ўказваць астатнім, за што ім жыць?

Прытым Ганну Канапацкую абсалютна не хвалюе, што беларусы утрымліваюць на свае НЕдабраахвотныя ахвяраванні некалькі соцень тысяч дзяржаўных дармаедаў, якія іх жа б’юць і абіраюць. Сапраўды, якая розніца.

Гэта ўсё я пішу не столькі ў абарону Севярынца (ён мой ідэалагічны апанент і па многіх момантах лічу ягоную пазіцыю цемрашальскай), колькі ў абарону справядлівасці.

Пра убогі савецкі наратыў: «ІДЗІ РАБОТАЙ!» і наезды на людзей, якія жывуць на данэйшн, напішу як-небудзь у іншы раз. Пакуль жа заўважу плюс: такія выказванні яшчэ болей спрыяюць пераўтварэнню апазіцыйных праймарыс і ўсей псеўда-выбарнай валтузні у цырк і пасмешышча. Няхай так і будзе далей.

Стрым 01.03.2020

Хто яшчэ не глядзеў учорашні стрым, абавязкова зацаніце. Я навучыўся працаваць з праграмай OBS Studio, і зараз паказваю падчас стрыма, карцінкі, відосы, графікі і ўсё такое іншае. У апісанні да стрыма – карысная даведачная інфа аб каронавірусе і крутых матросах-анархістах.
 

Навука і ілжэнавука

Вельмі карысны артыкул у кантэксце апошніх здарэнняў. Цемрашальства і ваяўнічы антыінтэлектуалізм – куды горшая пагроза чалавецтву, чым COVID-19. Таму ўсім раю прасвятляцца і рэпосціць.

 

Жесть

Не успел я оправиться от петиции с требованием «запретить въезд китайцам», как подъехал новый сюрприз от наших граждан.

Людей беспокоит, что, дескать, «некоторые родители вынуждены содержать убийц их детей в тюрьмах». Во-первых начнем с того, что таковых убийц на всю Беларусь едва ли больше десятка наберётся, и сидят они все или почти все на ПЗ, где условия жизни таковы что лучше было бы умереть. Во-вторых, сумма которую со своих налогов платят эти родители – это десятые и сотые доли копейки в год.

И в-третьих, их почему-то не волнует, что мы содержим административно-карательный аппарат, который нас штрафует, ОМОНовцев, которые избивают и сажают тысячи людей. Что родственники пострадавших от милицейского беспредела (а таковых в Беларуси также тысячи) оплачивают премии ментам, зарплаты судьям, сажающим невинных и т.п. А это куда как бОльшие суммы.

Зато зэков нужно лишить госсодержания, да.

Что за конченые люди создают эти петиции? И что дальше? Может быть, потребуют, как Дмитриев из «Говори правду», ввести смертную казнь по 328?

 

Каронавірус у Беларусі і паліўны пратэст – стрым

#radixbel

На бліжэйшым стрыме, які адбудзецца ў нядзелю ў 20.00 па Мінску абмяркуем дзве рэчы.

Першая: каронавірус. Не буду пераказваць вам паведамленні з навінавых парталаў. Замест гэтага паспрабуем пралічыць сацыяльныя і палітычныя наступствы прыходу вірусу і анты-эпідэміялагічных мераў ураду. А яшчэ разбярэмся, як гэта ўсё паўплывае на выбары.

Другая: нечаканы пратэст супраць росту коштаў на бензін. У нашых умовах нават такая невялічкая пратэстная акцыя – гэта здарэнне. Абмяркуем перспектывы такіх пратэстаў і іх перарастання ў моцны сацыяльны рух.

Прыходзьце!

 

Навальный, конечно, политикан и популист, но вот за эту речь на стриме ему огромный жирный плюс в карму

 
Он там обращает внимание на один момент, который я упустил из виду: материал Медузы про “Сеть” был вывален как раз между приговором и апелляцией. Важнейший момент в дальнейшей судьбе дела, когда есть надежда на изменение приговора а общественная поддержка сошла на нет (а в случае с Сетью – достигла пика).
 
Абсолютно ожидаемо на основе публикации Медузы начали ликовать кремлёвские СМИ. Киселёв просто заливается. Цитата: “Леваки и анархисты подрабатывали торговлей наркотиками а ещё убивали тех, кто взаимодействовал с ними. История жуткая!”
 
Повторюсь, тут даже не так важно, было совершено это убийство Сетевиками или нет. Пока этот факт не доказан, то, что устроила Медуза вокруг пыточного дела, через что заставила пройти обвиняемых и их родственников, то, какие последствия она вызвала своим вбросом – это дикая и циничнейшая подлость, которая навсегда ляжет черным пятном на их репутацию.
 
А Максим Солопов – мразь и моральный урод. Для меня он теперь в одном ряду с Киселёвым.

Таварышы з Анархісцкай федэрацыі Чэхіі пераклалі на чэскую мову мой апошні артыкул пра «справу Сеці», дакладней, пра спробу зрабіць з фігурантаў справы забойцаў.

Салідарнасць з «сецевікамі» выйшла далёка за межы Расіі, таму замежнаму чытачу важна ведаць аб усіх апошніх рухах па тэме.

///

Comrades from Anarchist Federation of Czech Republic have translated my last article about the case of the «Network». More precisely, about an attempts of media to call out the «Network» as a gang of murders.

Solidarity to with «Networkers» went far over the borders. That is why it is important for the foreign reader to know about all recent updates on the issue.

 

Вельмі карысная і важная аналітыка ад Вясны

– За акцыі ў абарону незалежнасці было пакарана агулам 132 чалавекі. 13 атрымала суткі, астатнія – арышты.
– Агульная колькасць удзельнікаў акцый па Беларусі склала, самае малае, 1900 чалавек (лічбу прыкладна падлічыў я, сыходзячы з дадзеных артыкулу і паведамленняў СМІ).

Такім чынам, шанец быць хоць нейкім чынам пакараны за ўдзел у мірнай акцыі ў Беларусі складае 6,95%. Гэта мізерны шанец.

Як бачыце, баяцца няма чаго. Дзяржава стварае ілюзію масавасці рэпрэсій, аднак масавасці няма. Гэта кропкавыя нападкі на людзей, ужо вядомых сілавікам, як правіла, на ўжо засвечаных актывістаў. Не цяжка падлічыць, што чым больш масавая будзе акцыя, тым меншым будзе шанец патрапіць пад рэпрэсіі. Таму не бойцеся і выходзьце – гэта вашая краіна!

 

А потым яшчэ пытаюцца, навошта патрэбная рэвалюцыя

Дык вось, рэвалюцыя – гэта пераразмеркаванне (часам гвалтоўнае) улады і рэсурсаў. У нашым выпадку яна патрэбная, каб рознага кшталту беспрынцыпныя вырадкі, карыстаючыся СВАЁЙ уладай не марнавалі вось такім вось чынам НАШЫЯ рэсурсы. Скавырнуць гэтых паразітаў прававымі метадамі не атрымаецца, таму што законы імі ж і напісаныя. Так што будзем рэалістамі.

 

Былыя палітвязні і іх лёс

Цікава, як жа па-рознаму склаўся лёс ва ўсіх. Аднак адна тэндэнцыя навідавоку: больш за палову з’ехалі з краіны назаўжды.

Насамрэч гэты артыкул агаляе вельмі важную праблему грамадзянскай супольнасці: адсутнасць механізмаў рэабілітацыі палітвязняў: псіхалагічнай, сацыяльнай, працоўнай. Немагчымасць як след адаптаваць іх у грамадства, у выніку чаго для некаторых нават эміграцыя робіцца няўдалай, прыводзячы да ўдзелу ў крымінале, дэпартацый і інш.

Фінансава грамадзянская супольнасць таксама несамадастатковая і не можа прапанаваць вызаленым нават сталае месца працы каб забяспечыць сябе. Бо за доўгія гады зняволення тваё былое сацыяльнае кола калі не знікае цалкам, то звужаецца шматкроць, тое ж і прафесійныя навыкі (калі яны ўвогуле былі).

Карацей наступствы палітычных рэпрэсій бачныя не ў адзін момант, яны расцягваюцца на доўгія гады.