Цікава, як жа па-рознаму склаўся лёс ва ўсіх. Аднак адна тэндэнцыя навідавоку: больш за палову з’ехалі з краіны назаўжды.
Насамрэч гэты артыкул агаляе вельмі важную праблему грамадзянскай супольнасці: адсутнасць механізмаў рэабілітацыі палітвязняў: псіхалагічнай, сацыяльнай, працоўнай. Немагчымасць як след адаптаваць іх у грамадства, у выніку чаго для некаторых нават эміграцыя робіцца няўдалай, прыводзячы да ўдзелу ў крымінале, дэпартацый і інш.
Фінансава грамадзянская супольнасць таксама несамадастатковая і не можа прапанаваць вызаленым нават сталае месца працы каб забяспечыць сябе. Бо за доўгія гады зняволення тваё былое сацыяльнае кола калі не знікае цалкам, то звужаецца шматкроць, тое ж і прафесійныя навыкі (калі яны ўвогуле былі).
Карацей наступствы палітычных рэпрэсій бачныя не ў адзін момант, яны расцягваюцца на доўгія гады.