– За акцыі ў абарону незалежнасці было пакарана агулам 132 чалавекі. 13 атрымала суткі, астатнія – арышты.
– Агульная колькасць удзельнікаў акцый па Беларусі склала, самае малае, 1900 чалавек (лічбу прыкладна падлічыў я, сыходзячы з дадзеных артыкулу і паведамленняў СМІ).
Такім чынам, шанец быць хоць нейкім чынам пакараны за ўдзел у мірнай акцыі ў Беларусі складае 6,95%. Гэта мізерны шанец.
Як бачыце, баяцца няма чаго. Дзяржава стварае ілюзію масавасці рэпрэсій, аднак масавасці няма. Гэта кропкавыя нападкі на людзей, ужо вядомых сілавікам, як правіла, на ўжо засвечаных актывістаў. Не цяжка падлічыць, што чым больш масавая будзе акцыя, тым меншым будзе шанец патрапіць пад рэпрэсіі. Таму не бойцеся і выходзьце – гэта вашая краіна!