Глядзіце, якое файнае пытанне. Што ж, я задам Ганне Канапацкай некалькі пытанняў у адказ:

1. Як чалавек, які прапаноўваў даць недатыкальнасць дыктатару, падазронаму ў асабліва цяжкіх злачынствах, можа называць сябе апазіцыйным палітыкам?

2. Як чалавек, ведаючы, што быў назначаны ўладай ў нелегітымны парламент, можа называць сябе апазіцыйным палітыкам?

3. Як чалавек, які купіў сабе Range Rover за 50 000 долараў, можа кпіць з таго, каму наданацілі на вопратку?

4. Як чалавек, у якога бацька – першы ў Беларусі доларавы мільянер, можа ўказваць астатнім, за што ім жыць?

Прытым Ганну Канапацкую абсалютна не хвалюе, што беларусы утрымліваюць на свае НЕдабраахвотныя ахвяраванні некалькі соцень тысяч дзяржаўных дармаедаў, якія іх жа б’юць і абіраюць. Сапраўды, якая розніца.

Гэта ўсё я пішу не столькі ў абарону Севярынца (ён мой ідэалагічны апанент і па многіх момантах лічу ягоную пазіцыю цемрашальскай), колькі ў абарону справядлівасці.

Пра убогі савецкі наратыў: «ІДЗІ РАБОТАЙ!» і наезды на людзей, якія жывуць на данэйшн, напішу як-небудзь у іншы раз. Пакуль жа заўважу плюс: такія выказванні яшчэ болей спрыяюць пераўтварэнню апазіцыйных праймарыс і ўсей псеўда-выбарнай валтузні у цырк і пасмешышча. Няхай так і будзе далей.