#radixbel
На бліжэйшым стрыме, які адбудзецца ў нядзелю ў 20.00 па Мінску абмяркуем дзве рэчы.
Першая: каронавірус. Не буду пераказваць вам паведамленні з навінавых парталаў. Замест гэтага паспрабуем пралічыць сацыяльныя і палітычныя наступствы прыходу вірусу і анты-эпідэміялагічных мераў ураду. А яшчэ разбярэмся, як гэта ўсё паўплывае на выбары.
Другая: нечаканы пратэст супраць росту коштаў на бензін. У нашых умовах нават такая невялічкая пратэстная акцыя – гэта здарэнне. Абмяркуем перспектывы такіх пратэстаў і іх перарастання ў моцны сацыяльны рух.
Прыходзьце!