Бутэлька лепей за дубінку

Файны артыкул на навіны.бай на тэму алкагалізацыі беларусаў і каму гэта карысна.

Заўсёды казаў, што роля алкаголю як сацыяльнага рэгулятара моцна недаацэненая нашымі сацыёлагамі і палітолагамі. Беларусь – адна з самых пітушчых краінаў свету. І ў той жа час – адзіная краіна з аўтакратычным рэжымам ў Еўропе. І гэта не супадзенне. Масавае спажыванне алкаголю выступае сацыяльным транквілізатарам, сродкам тушэння пераманентнай незадаволенасці жыццём, і тым самым не дае гэтай незадаволенасці выйсці азначаныя межы і перайсці ў палітычнае рэчышча. Пісаў аб гэтым яшчэ даўно ў сваім артыкуле на Новым Часе.

Такім чынам, у Беларусі тры галоўных інструмента кантролю, якія гарантуюць пакору насельніцтва: дубінка, тэлевізар, алкаголь.

Добра, што нехта яшчэ звяртае ўвагу на гэтую праблему. Вельмі раю прачытаць гэты матэрыял. Дадам толькі, што тут трэба весці гаворку не пра хранічных алкаголікаў (якіх сярод беларусаў усё ж меншасць) а якраз пра тое памяркоўнае спажыванне алкаголю, якім займаецца большасць насельніцтва. Раз-два на тыдзень – цалкам дастаткова для таго каб замест стратэгіі барацьбы чалавек абіраў стратэгію прыстасавання. Што і трэба ўладам.

Пра Беларусь з яе вусатым тараканам гэтаксама актуальна

Lukashenko-25

Yesterday the Netherlands newspaper “Trouw” issued an article with my comment regarding 25-years anniversary of Lukashenko rule. Shortly told about our reality: the criminalizing of radical political views, brain drain and persecution for the posts in social media.
_________
Учора ў нідэрландскай газеце “Trouw” выйшаў артыкул з маім каментарам, прысвечаны 25-годдзю кіравання Лукашэнкі. Коратка распавёў аб крыміналізацыі радыкальных палітычных поглядаў, уцечцы мазгоў з Беларусі і пераследваннях за выказванні ў інтэрнэце.

Чытаць можна тут.

Вось гэта паварот

Дом у цэнтры Берліну, у якім жыве Ангела Меркель. Кругласутачна яе кватэру ахоўвае… цэлых тры міліцыянты.
І гэта ў краіне, дзе адбываюцца рэальныя тэракты. Як кажуць, адчуйце розніцу.

 

Аналітыкі абмяркоўваюць словы Лукашэнкі пра новую канстытуцыю, абмежаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і г.д.

У сувязі з гэтым нагадаю тры факты:

1. Лукашэнка – хлус.
2. Размовы пра канстытуцыйныя змены ён пачаў яшчэ ў красавіку 2018, а намякаў і раней. З таго часу не змянілася нічога.
3. Беларуская аўтарытарная сістэма дасягнула дасканаласці ў тым каб змяняць форму, пакідаючы змест ранейшым. Узгадайце нядаўні Закон “Аб масавых мерапрыемствах”.
4. Лукашэнка – хлус.

Выйшла чатыры факты, ну ды ладна.

Пакуль не будуць зробленыя канкрэтныя крокі ў гэтым накірунку, размаўляць аб перспектывах, прычынах і наступствах канстытуцыйных рэформах лічу пустой тратай часу.

Тры прычыны чаму канцэпцыю кібербяспекі чакае правал

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі была прэзентаваная ў Радзе Бяспекі і дзяржСМІ з вялікай помпай. Упэўнены, што і кіраўніку дзяржавы яна была пададзеная гэтаксама. Афіцыйныя крыніцы ўзахлёб пералічвалі колькасць экспертаў і інстытуцыяў, якія прымалі ўдзел у яе распрацоўцы, як быццам гэтая колькасць з’яўляецца гарантам нейкай эфектыўнасці праекта.
Поўны тэкст канцэпцыі пакуль невядомы, але сыходзячы з таго, што было апублікаванае, бачацца наступныя прынцыповыя аспекты:

а) Акцэнт на традыцыйных каштоўнасцях
б) Абмежаванне ўплыву суседніх дзяржаў на інфармацыйную прастору
в) “Выяўляць пагрозы ў інфармацыйнай сферы і рэагаваць на іх” – неад’емная роля дзяржавы
г) Узмацненне прысутнасці дзяржавы ў інтэрнэце. Прытым інфармпрастора разглядаецца як поле бою. Цытата з дакумента: “В случае существенного осложнения информационной обстановки, связанного в том числе с необходимостью обеспечения военной безопасности государства, осуществляются дополнительные меры защиты информационной сферы правовыми, информационно-технологическими, техническими и иными методами“.

Такім чынам, складваецца выснова, што на нейкім узроўні дзяржаўных аналітыкаў вырашылі, што выклік, які кінуты дзяржаве наяўнасцю непадкантрольнай інфармацыйнай прасторы, варты не кропкавых мераў (блакіроўкі сайтаў, пасадкі блогераў) а сістэмнага адказу.

Continue reading →

Хочется спросить: скажи, Александр Григорьевич, когда ты отправляешь бронемашины и автозаки против безоружных протестующих – это гуманизм или справедливость?

А когда во всеуслышание требуешь у своих вертухаев доводить до смерти в тюрьмах тысячи незаконно осужденных юношей – это гуманизм или справедливость?

Завтра ждите мой аналитический обзор на “Концепцию информационной безопасности”, которую сегодня презентовали в Совбезе.

 

Прынцыповасць і беспрынцыпнасць

Звычайна не каментую выступы Лукашэнкі, так як лічу, што яны моцна пераацэненыыя. Але зачапілі словы з каментара Арцема Шрайбмана, таму адкаментую ягоны каментар.

“Смена формата с пресс-конференции на разговор привела к интересной перемене. Я это и раньше замечал, а теперь это прям бросилось в глаза. Критики власти – журналист Еврорадио, директор бел.службы Радио Свобода, главред “Народной воли”, Ярослав Романчук, Олег Трусов – все начинали свои вопросы с разной степени похвалы или частичного согласия с Лукашенко.
Лобовая атака типа “когда вы перестанете сажать оппозицию” или “зачем вам столько дворцов” с прессух прежних лет сменились пассажами типа “ну вы же опытный лидер”, “вы дали правильные команды правительству, но их не выполняют”, “мы же, как и вы, за независимость”, “давайте вы будете вечным лидером, но с приватизацией”.
Это попытки мягко продавить свою повестку, обрисовав ее как нужную и важную лично для Лукашенко, чтобы он не видел в задающих вопросы врагов.”

А я лічу за лепшае назваць гэтую з’яву іншымі словамі: калабаранцтва, прыстасаванства, падхалімства. Калі ты, ня важна з якімі мэтамі, перастаеш упускаць з віду, што перад табой сядзіць чалавек з кроў’ю на руках, вінаваты ў тысячах паламаных лёсаў, чалавек, па загаду якога кідаюць за краты тваіх калег, паталагічны хлус, якога можна лавіць на хлусні 7 гадзін запар і тое ўсё не пералічыш, ды проста садыст і ультракансерватар з крэнам у сталінізм – гэта беспрынцыпнасць і падхалімства, у якую б прыгожую абалонку ты іх не абгортваў. Давайце назваць рэчы сваімі імёнамі і не выдумляць для іх прыгожыя эўфемізмы.

Мне ўвогуле цяжка ўявіць як можна пачынаць свае пытанні з дыфірамбаў Лукашэнке. Прапагандонам з СБ і БТ гэта яшчэ выбачальна, але незалежным журналістам, якія прама ці ўскосна няспынна церпяць ад праізвола аўтарытарнай дзяржавы? Не ўкладваецца ў галаве. Дзе вашая самапавага?

Мне можа скажуць што я такі ультрарадыкал і максімаліст, патрабую ад журналістаў немагчымага, а гэта палітыка, тут трэба не кідацца на амбразуру, а заўседы “бочком, бочком”… Не, я не лічу што элементарная годнасць і базавая прынцыповасць гэта нешта радыкальнае. Радыкальным крокам было б увогуле не ісці на прэсуху з прынцыпу, таму што Лукашэнка – нелегітымны прэзідэнт, які захапіў уладу сілай і падманам.

Застаецца спадзявацца, што тых, хто здольны быў задаць сапраўды вострыя пытанні (той жа Белсат, Белпартызан, Новы Час) проста не пусцілі на прэс-канферэнцыю.

У любым выпадку гэтая сітуацыя ўмацавала мяне ў думках, што гэта не Лукашэнка гатовы прадаць незалежнасць за бочку нафты, а асобныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці гатовыя прадаць УСЁ за тое каб іх пасунулі пабліжэй да ўладных пенатаў і далі доступ да высачайшага цела.

Чарговы выпуск Нехты – малавядомыя факты, рэдкія кадры. Я парагатаў ад душы. Асабліва раю паглядзець тым каму зараз меней за 25. Бо многае, што адбывалася ў краіне 15 год таму, ужо і не ўсе ўзгадаюць, а гэта вельмі важна і цікава.

Чытаю пра Румынскую рэвалюцыю 1989 і дазнаўся цікавы факт

Чаўшэску верыў, што “народзец” за яго. І праз некалькі дзён як пачаліся хваляванні ў Цімішаары, распарадзіўся сабраць мітынг грамадзян у сваю падтрымку і выступіў перад ім са знаёмымі заклікамі: стабільнасць, камунізм, пратэстоўцы – агенты дзярждэпа. Верныя Чаўшэску партыйныя функцыянеры цэлымі аўтобусамі звазілі на гэты мітынг працоўных з заводаў пад пагрозай звальнення. У выніку хутка пасля пачатку прамовы на Чаўшэску пачалі свісцець, абражаць, і скандаваць “Ці-мі-ша-а-ра!”, і праз некалькі хвілін сабраны рэжымам прымусовы мітынг падтрымкі пераўтварыўся ў рэвалюцыйны натоўп, які разышоўся па горадзе захопліваць урадавыя будынкі. А ужо праз 4 дні Чаўшэску расстралялі.

Вы заўважылі, што ў апошнія гады Лукашэнка выступае толькі перад падрыхтаванай і маленькай аўдыторыяй? Відаць, ягоныя дарадцы добра ведаюць гісторыю.