Звычайна не каментую выступы Лукашэнкі, так як лічу, што яны моцна пераацэненыыя. Але зачапілі словы з каментара Арцема Шрайбмана, таму адкаментую ягоны каментар.
“Смена формата с пресс-конференции на разговор привела к интересной перемене. Я это и раньше замечал, а теперь это прям бросилось в глаза. Критики власти – журналист Еврорадио, директор бел.службы Радио Свобода, главред “Народной воли”, Ярослав Романчук, Олег Трусов – все начинали свои вопросы с разной степени похвалы или частичного согласия с Лукашенко.
Лобовая атака типа “когда вы перестанете сажать оппозицию” или “зачем вам столько дворцов” с прессух прежних лет сменились пассажами типа “ну вы же опытный лидер”, “вы дали правильные команды правительству, но их не выполняют”, “мы же, как и вы, за независимость”, “давайте вы будете вечным лидером, но с приватизацией”.
Это попытки мягко продавить свою повестку, обрисовав ее как нужную и важную лично для Лукашенко, чтобы он не видел в задающих вопросы врагов.”
А я лічу за лепшае назваць гэтую з’яву іншымі словамі: калабаранцтва, прыстасаванства, падхалімства. Калі ты, ня важна з якімі мэтамі, перастаеш упускаць з віду, што перад табой сядзіць чалавек з кроў’ю на руках, вінаваты ў тысячах паламаных лёсаў, чалавек, па загаду якога кідаюць за краты тваіх калег, паталагічны хлус, якога можна лавіць на хлусні 7 гадзін запар і тое ўсё не пералічыш, ды проста садыст і ультракансерватар з крэнам у сталінізм – гэта беспрынцыпнасць і падхалімства, у якую б прыгожую абалонку ты іх не абгортваў. Давайце назваць рэчы сваімі імёнамі і не выдумляць для іх прыгожыя эўфемізмы.
Мне ўвогуле цяжка ўявіць як можна пачынаць свае пытанні з дыфірамбаў Лукашэнке. Прапагандонам з СБ і БТ гэта яшчэ выбачальна, але незалежным журналістам, якія прама ці ўскосна няспынна церпяць ад праізвола аўтарытарнай дзяржавы? Не ўкладваецца ў галаве. Дзе вашая самапавага?
Мне можа скажуць што я такі ультрарадыкал і максімаліст, патрабую ад журналістаў немагчымага, а гэта палітыка, тут трэба не кідацца на амбразуру, а заўседы “бочком, бочком”… Не, я не лічу што элементарная годнасць і базавая прынцыповасць гэта нешта радыкальнае. Радыкальным крокам было б увогуле не ісці на прэсуху з прынцыпу, таму што Лукашэнка – нелегітымны прэзідэнт, які захапіў уладу сілай і падманам.
Застаецца спадзявацца, што тых, хто здольны быў задаць сапраўды вострыя пытанні (той жа Белсат, Белпартызан, Новы Час) проста не пусцілі на прэс-канферэнцыю.
У любым выпадку гэтая сітуацыя ўмацавала мяне ў думках, што гэта не Лукашэнка гатовы прадаць незалежнасць за бочку нафты, а асобныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці гатовыя прадаць УСЁ за тое каб іх пасунулі пабліжэй да ўладных пенатаў і далі доступ да высачайшага цела.