Файны артыкул на навіны.бай на тэму алкагалізацыі беларусаў і каму гэта карысна.
Заўсёды казаў, што роля алкаголю як сацыяльнага рэгулятара моцна недаацэненая нашымі сацыёлагамі і палітолагамі. Беларусь – адна з самых пітушчых краінаў свету. І ў той жа час – адзіная краіна з аўтакратычным рэжымам ў Еўропе. І гэта не супадзенне. Масавае спажыванне алкаголю выступае сацыяльным транквілізатарам, сродкам тушэння пераманентнай незадаволенасці жыццём, і тым самым не дае гэтай незадаволенасці выйсці азначаныя межы і перайсці ў палітычнае рэчышча. Пісаў аб гэтым яшчэ даўно ў сваім артыкуле на Новым Часе.
Такім чынам, у Беларусі тры галоўных інструмента кантролю, якія гарантуюць пакору насельніцтва: дубінка, тэлевізар, алкаголь.
Добра, што нехта яшчэ звяртае ўвагу на гэтую праблему. Вельмі раю прачытаць гэты матэрыял. Дадам толькі, што тут трэба весці гаворку не пра хранічных алкаголікаў (якіх сярод беларусаў усё ж меншасць) а якраз пра тое памяркоўнае спажыванне алкаголю, якім займаецца большасць насельніцтва. Раз-два на тыдзень – цалкам дастаткова для таго каб замест стратэгіі барацьбы чалавек абіраў стратэгію прыстасавання. Што і трэба ўладам.