Entries from January 2020 ↓

#radixbel

Без аніякіх уступаў. Я проста хачу, каб вы паглядзелі гэтае відэа да канца. Працягаласць – 7 хвілін.

#radixbel

Мы ўсе памрэм!

Я троху ў шоку. Беларускія СМІ ужо публікуюць інструкцыі, як засцерагчыся ад каронавірусу. Зайшоў на CNN – там увогуле гэта тэма нумар адзін. Нават імпічмент Трампа адсунула. Тэму абсмоктваюць з усіх бакоў, апытваюць экспертаў, посцяць абнаўленні ледзь не штохвіліну. У выніку ў чытачоў ствараецца ўражанне што гэта нешта мега-важнае, праблема сусветнага маштабу, мы на парозе катастрофы… Такое ўражанне фарміруецца мімаволі, калі бачыш што ўсе СМІ як заведзеныя, дзяўбуць аб адным і тым жа ўжо колькі дзён.

Пры гэтым, нагадаю, смяротнасць ад каронавіруса складае ўсяго 3,5% (ад звычайнага грыпу – 3%). У ЗША, чые СМІ раскручваюць тэму больш за ўсіх усяго два (!) выпадкі заражэння.

Агулам жа па свету – 800 заражаных і 27 загінулых ад каронавіруса. За тыдзень! Па ўсім свеце!

Затое па прагнозах СААЗ, у 2020 годзе за тыдзень ад таго ж СНІДу будзе гінуць 5700 чалавек штотыдзень. Аднак, пачакайце… дзе алармісцкія загалоўкі СМІ? Дзе паніка ў чатах? Дзе кріповыя відосы у TikTok?

Кажуць, нібыта вірус новы-невядомы. Фігня. Вірусы і бактэрыі муціруюць няспынна (гэтаксама як і амаль любы жывы арганізм). Штогод вірусолагі вынаходзяць па 3-4 новыя вірусы.

І няўжо я адзін заўважыў цыклічнасць гэтых панік? Птушыны грып, свіны грып, атыпічная пнеўманія… Памятаю, у 2009 годзе ў Мінску на хвалі свінога грыпу людзі рэальна хадзілі ў рэспіратарах, змяталі з прылаўкаў Арбідол і аксалінавую мазь, а па ЖЧ разганялі чуткі аб тым што памерлых на самой справе сотні, у моргах не хапае месца а трупы паляць па начах на Паўночных могілках. Чэсна-чэсна, у маёй мамы сяброўкі сын там працуе, сам бачыў!

Падкрэслю, я зараз кажу не пра рэакцыю ўрадаў і СААЗ (яны прадпрымаюць меры, і правільна робяць), і тым больш не сцвярджаю што з эпідэміямі не трэба змагацца. Я кажу менавіта пра раэкцыю медыяў: навіна ўжо добры тыдзень ідзе першым радком ва ўсіх сусветных СМІ і паніцы паддаюцца людзі, якіх гэта ну ўвогуле ніколі і ніяк не датыкнецца. То бок навінавоку каласальнай несуразмернасць небяспекі і ўвагі якая ёй надаецца.

У мяне, вядома, няма ўпэўненасці, што ўсе сусветныя СМІ знаходзяцца ў нейкай змове і прапіхіваюць павестку ў інтарэсах нейкіх лялькаводаў (Ротшыльдаў, рэптылоідаў і інш). Хутчэй за ўсё, яны проста гоняцца за наведвальнікамі і клікамі (болей клікаў – болей прыбыткаў ад рэкламы, усё проста). І ахвярамі гэтай гонкі робяцца мазгі людзей, якія з шараговай успышкі віруснай інфекцыі робяць глабальную катастрофу.

Вось пабачыце – не пройдзе і двух месяцаў як пра каронавірус забудуць. Як забылі пра “трэцюю сусветную” якой нас пужалі ўсяго пару тыдняў таму. Затое маніпулятары дадуць новую нагоду для панікі. Карацей, заклікаю ўсіх думаць сваёй галавой і надзённымі праблемамі а не праблемамі Уханя, якія амаль гарантавана нас не датыкнуцца.

Дмитрий Бученков выпустил рецензию на мою книгу “Теория интерсекциональности: анархистская критика”. Читаем тут.

Five-hour podcast — done!

Political Juice is one of the few English-speaking youtube-channels I follow. Today I have just finished the 5-hour podcast done by author. He speaks about such movement as «groypers» who are the extreme antisemitic wing of the conservative movement, and also speculates about the reasons people adhere to a identity politics. He thinks that it is a result of an atomisation and a decline of traditional family and civil society. Hence they decline, people tend to attach themselves to a groups based on skin color (altright, groypers), gender (feminists, trans people) or even combination of a characteristics (e.g. «black feminists»).
Of cause, these conclusions and observations are relevant only for the USA politics.

Author himself is a «classical liberal\conservative» and for sue is biased also, but I love his argumentation and the way he tries to analyze things. Anyhow, the podcast would be nice but only for hardcore fans of politics 🙂

/ / / / /

Раю вам файны пяцігадзінны падкаст ад Juice box — аднаго з нямногіх англамоўных ютуб-каналаў, за якімі я сачу.

У падксце аўтар расказвае пра такі рух як «groypers» («гройперы»?) – антысеміты і ультрадэмагогі на крайне правым фланзе кансерватараў, а таксама разважае аб тым чаму, на ягоны погляд, людзі ў ЗША так актыўна ідуць у рухі і арганізацыі, што грунтуюцца на ідэнтычнасці (ЛГБТ, феміністкі, альтрайт і г.д.) Па ягоным меркаванні гэта — следства ўпадку традыцыйнай сям’і, якая давала чалавеку сацыяльнае асяроддзе.

Канешне, высновы і назіранні аўтара карысныя толькі для палітыкі ЗША, бо у нас зусім іншы кантэкст. Сам жа Juce boy (так ён сябе заве) прылічвае сябе да «кансерватараў\класічных лібералаў».

Паслухаць вельмі цікава, хаця і доўга. Карацей, для самых хардкорных аматараў палітыкі 🙂

“Маці 328” – падкаст #RadioRadix

Дзясятага лютага вас чакае падкаст #RadioRadix са Святланай* – удзельніцай “Матчынага руху 328”.
 
Празмаўляем аб тым, як у Беларусі кляпаюцца крымінальныя справы па наркатычных артыкулах, як міліцыя развязвае рукі буйным наркагандлярам і як Матчын Рух дамогся зменаў у антынаркатычнае заканадаўства.
Каб не прапусціць, падпішыцеся на Youtube і Soundcloud!

Капіталізм забіў больш, чым Сталін і Гітлер

ТРЫГЕРЫ: непапулярныя думкі, анархізм, экстрэмізм.

Калі пачынаеш апаніраваць з прыхільнікамі капіталізму, першае на што яны спасылаюцца, гэта тое што некаторыя спробы пабудаваць некапіталістычныя грамадствы ў ХХІ стагоддзі прывялі да таталітарызму. На практыцы гэта выглядае так:

– Маёмасная няроўнасць расце, адны людзі эксплуатуюць іншых людзей, карпарацыі захопліваюць уладу…

– ШТА? ХОЧАШ ВЯРНУЦЦА Ў СССР? КАБ БЫЛО, ЯК ПРЫ СТАЛІНЕ? ГУЛАГ? ПОЛ ПОТ? МАО ЦЗЭДУН? МАСАВЫЯ РАСТРЭЛЫ?

То бок тут ствараецца цалкам ілжывая дыхатамія, у якой “добрыя” капіталістычныя рэжымы супрацьпастаўляюцца таталітарным. Праўда, ёсць адзін маленькі нюанс: падчас свайго усталявання ліберальныя дэмакратыі Захаду забілі болей людзей, чым Сталін і Гітлер разам узятыя. Не верыце? А зараз паглядзіце на факты. Возьмем самы “хрэстаматыйны” перыяд усталявання капіталізму. З 17 ст. (пачатак актыўнай каланізацыі) да 1918 г. (канец І Сусветнай).

– Генацыд індзейцаў Паўночай і Паўднёвай Амерык. На сёння лічыцца самым буйным генацыдам у гісторыі. Мінімум 60 млн. загінулых.

– Усе каланіяльныя войны. Гэта і опіўмная вайна ў Кітае (220 тыс. загінулых) і падаўленне паўстання Сіпаеў у Індыіі (800 тыс), і шматлікія войны ў Афрыцы і Бліжнім Усходзе. Усе яны былі войнамі за рэсурсы і рынкі збыту, то бок войнамі за прыбытак. Тут нават падлічыць цяжка – многія міліёны.

– Гандаль рабамі. Толькі ад умоваў перавозкі ў трумах падчас трансатлантычнага гандлю рабамі – 2,2 млн. загінулых. Рабства было, вядома і ў старажытным свеце, і ў Сярэдневеччы. Але толькі капіталізм паставіў яго на прамысловы ўзровень і давёў да нябачаных раней маштабаў. На некаторых рудніках у Перу гінула да 100% прывезеных рабоў. Іх проста замянялі на іншых.

– Непасрэдныя забойствы працоўных падчас пратэстаў. Звычайна адбываліся падчас страйкаў (у тым ліку мірных), дэманстрацый альбо паўстанняў. Толькі ў ЗША з 1850 па 1900 наёмнікі карпарацый (прыватныя ахоўныя прадпрыемствы, тыпу акадэміі Пінкертона) і паліцэйскія забілі мінімум 432 чалавекі. Адна толькі “Лудлоўская бойня” (напад на палатачны лагер шахцёраў-страйкоўцаў) у ЗША ў 1914 годзе – 21 забіты, з якіх 12 дзеці.

Гэта я пералічыў толькі прамых ахвяраў усталявання капіталізму. Ускосных – на парадак болей. Гэта і голад, і эпідэміі справакаваныя палітыкай пагоні за прыбыткам (колькасць ахвяраў каланіяльнага кіравання ў Індыі толькі ў 19 стагоддзі ацэніваецца ў 40 млн. чалавек), і тысячы загінулых на вытворчасці з-за таго, што яе ўласнікі эканомілі на тэхніцы бяспекі для сваіх працоўных, і тыя, хто скончыў жыццё самагубствам, будучы звольненым з працы і не ў сілах далей карміць сваіх дзяцей… Усё гэта не мая драматызацыя – пачытайце класікаў еўрапейскай літаратуры: Эміля Золя, Віктора Гюго, Анарэ дэ Бальзака, Джэка Лондана

i г. д. (я ўжо не кажу пра Максіма Горкага), яны гэта выдатна апісалі.

Гэта не лічачы знішчэння прыроды, прамой падтрымкі карпарацыямі крыважэрных аўтарытарных рэжымаў і многага іншага.

Адкінуўшы нават усё гэтую жудасную матэматыку, давайце возьмем проста маральны бок. Хіба можа быць справядлівай, гуманнай і правільнай сістэма, у чый фундамент закладзеныя косткі такой колькасці бязвінных людзей? Пасля таго што капіталізм зрабіў з планетай і цэлымі народамі ўсе размовы пра тое, што “зараз затое ў нас ёсць смартфоны і кампутары!” для мяне гучаць як “ну и что, что были репрессии, зато Сталин принял Россию с сохой, а оставил с атомной бомбой!”

І так, я не лічу, што анархізм будзе грамадствам, дзе анёльчыкі будуць лятаць над кветачкамі, а ружовыя адзінарогі граць на арфах, седзячы на вясёлцы. У ім, цалкам верагодна, таксама будзе нясправядлівасць, сацыяльныя праблемы і няправедны гвалт. Аднак гэта будзе сістэма, у якой праліццё рэкаў людской крыві дзеля таго, каб адзінкі назапасілі паболей каляровых паперак, будзе немажлівым у прынцыпе.

Палітаналізы

На адной з перадач Рудабельскай паказухі распавёў пра акцыю Глеба Ціханчука (гэта той які падпаліў міліцыю ў Верхнедвінску ў навагоднюю ноч). Якой была матывацыя хлопца і што давяло яго да такога ўчынку.

Ну і ўсім раю падпісацца на Рудабельскую паказуху, калі што, я там даволі часта 🙂

Аб акрываўленых руках Пушкіна

Я тут нешта прапусціў. Аказваецца, беларусы ўжо “сварацца” ў сацсетках з нагоды пафарбаваных рук Пушкіну. Не зусім разумею, аб чым сварыцца. Ну ўпрыгожылі каланіяльна-імперскі помнік і што з таго? Шкада толькі што, магчыма, Піліп Шаўроў за гэта зараз сядзе.

Аб тым, што значаць у Беларусі помнікі іншаземным дзеячам, распавёў у каментары Еўрарадыё.

 

Родные в тюрьмах (нарезка семинара)

#radixbel

Каковы три главных врага арестанта? Как вести себя на следствии? Как проводится оперативные разработки в камерах? Какие СИЗО в Беларуси лучше, какие хуже? Как собрать передачу в тюрьму? Об этом и многом другом – в небольшой видеонарезке с первого из моих летних семинаров “Родные в тюрьмах”.

Семинар шел 2,5 часа но из-за ограничений камеры нормально удалось снять только 36 минут, так что ниже по ссылке скорее тизер. Но и в нём очень много полезного!

Шэрыя сабакі супраць Шэрага Ката

Ужо некалькі чалавек запыталіся мяне чаму, на мой погляд, так жорстка прэсуюць відэаблогера Шэрага Ката, які, дарэчы, з’яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх палітычных блогераў (спецыялізуецца на стрымах). Усіх цікавіць, чаму дачапіліся менавіта да яго.
 
Нагадаю тым хто не ведае, нядаўна відэаблогеру ўляпілі яшчэ 15 сутак арышту за ўдзел у акцыях супраць незалежнасці такім чынам Дзмітры Казлоў адбудзе за кратамі ДВА МЕСЯЦЫ. За адміністратыўкі. І наперадзе ў яго яшчэ два суды.
 
Дарэчы, усё абсалютна па законе. Так, у нас закон фармальна не забараняе судзіць чалавека і трымаць за кратамі па адміністрацыйных справах хоць усё жыццё, калі трэба. І я думаю, гэта элегантны выхад для ўлады па ізаляцыі і запужванню іншадумцаў: і палітвязня фармальна няма (бо няма крыміналкі і прысуду) і чалавек ізаляваны. І хутчэй за ўсё такое будзе практыкавацца і надалей.
 
У прэсінгу ж менавіта Шэрага Ката я бачу адразу некалькі прычынаў.
Па-першае чалавек адносна малавядомы. У яго няма родных, жыве адзін. Не мае пасадаў у НДА і незалежных СМІ. Таму мянтамі ён разглядаецца, як лёгкая мішэнь. Яны любяць прэсаваць самых, як ім падаецца, безабаронных.
Па-другое, гэта правінцыя. У Воршы нават тэхнічна прасцей правярнуць гэтыя трукі: калі па заканчэнні тэрміну цябе адразу пад канвоем вязуць у суд і даюць яшчэ 15 сутак. Меней актывістаў, амаль няма рэпарцёраў – такія дзеянні мянтоў “пралазяць” і выклікаюць адносна мала супрацьдзеяння.
Па-трэцяе, я думаю, такі прэсінг – гэта знак іншым. Вось што будзе з вамі, калі будзеце лезці і стрыміць дзе ні попадзя. Улада ўжо ўцяміла, што блогерская супольнасць па сваіх здольнасцях распаўсюджваць непадцэнзурную інфармацыю наблізілася да буйных СМІ і, што самае важная, ахапіла новую аўдыторыю – па-за межамі тых, хто ўжо «акучаны» Белсатам, Свабодай і інш.. Гэта ўяўляе для іх небяспеку. Таму мянтам вельмі важна запрэсаваць гэтыя расткі непадкантрольнай інформактыўнасці ў выглядзе блогераў, асабліва з рэгіёнаў.
 
Дарэчы, такая тактыка карных ворганаў можа справакаваць такую з’яву як ананімны відэаблогінг. Людзі будуць піліць відэа ў масках і старацца па максімуме не свяціцца, аднак працягнуць казаць аб тым што набалела. Працэс з’яўлення новых грамадскіх лідараў не спыніць, бо на іх відавочна ёсць запыт.
 
Зараз далейшыя паводзіны мянтоў у многім залежаць ад паводзінаў Дзмітрыя. Яны далі Дзмітрыю бясплатны піяр і ўчынылі даволі жорсткі прэсінг. Калі ён выстаіць і працягне займацца тым, чым і раней, можна лічыць, што яны абламалі аб яго зубы. У адваротным выпадку пабачаць: “ага, схема працуе, зараз мы ўсіх гэтаксама ж!”.
 
Таму мысленна пажадаем Дзмітрыю мужнасці і стойкасці, а яшчэ можна дапамагчы грашыма яму і іншым арыштантам.