Entries from January 2019 ↓

Шоў-спектакль з калабарантамі

 

Некалькі дзён таму на ютубе з’явілася відэа “Беларусь в составе России? Соцопрос. Что белорусы думают об этом?”. І яно б, пэўна, прайшло міма маёй увагі, каб незалежніцкія рэсурсы не сталі яго актыўна піярыць, у тым ліку ў алармісцкім ключы: “СМОТРИТЕ ЧТО ДУМАЮТ ЛЮДИ, УЖАС, КУДА МЫ КАТИМСЯ!”. У выніку яно за 3 дні сабрало 1 млн 11 тыс праглядаў.

Відэа яўляе сабой апытанку на вуліцах Мінска, у якой людзі, асабліва моладзь, масава выказваецца ў падтрымку далучэння Беларусі да Расіі. Само відэа я тут намерана не стаўлю, каб не піярыць. Пакінем за дужкамі, што яно не мае нічога агульнага з сацыялогіяй. Галоўнае, яно з’яўляецца чарговым эпізодам інфармацыйнай вайны, якраз у тым стылі, пра які я пісаў раней. Гэтае відэа – не шчырая спроба разабрацца і нават не спроба другараднага ютубера хайпануць на гучнай тэме. Гэта мэтанакіраваная інфармацыйная аперацыя РФ. Абгрунтоўваю чаму:

1. Тэндэнцыйная падборка рэспандэнтаў. Стваральнікі імкнуліся паказаць, што людзі РОЗНЫХ узростаў – за аб’яднанне з РФ. Намерана пададзена некалькі галасоў супраць, каб не выглядала як яўны фэйк. Не, вядома, у Беларусі хапае ватнікаў. Але ніколі не паверу, што на вуліцах Мінска іх будзе так шмат. Агульнавядомы факт, што людзей саўковага складу болей у правінцыі. Дык вось, глядзіце на апытанку, якую зрабіў Андрэй Павук на вуліцах г.п. Акцябрскі . Нават там пераважная большасць – за незалежнасць. З чаго раптам у Мінску галасоў на карысць аб’яднання з РФ будзе болей, чым у Акцябрскім?

2. Сама пастаноўка пытання: “Далучыцца да Расіі лепей у палітычным ці эканамічным плане?” – апрыёры мае на ўвазе, што аб’яднанне нясе адразу НЕКАЛЬКІ станоўчых наступстваў, прытым у розных сферах.

3. Дробязь, але тым не меней. Звярнуў тэгі, якія прастаўленыя ў відэа: “#беларусь #россия #путин”. Пуцін. А чаму ж не Лукашэнка, калі відэа пра Беларусь і Расію?

4. У каментарыях – поўчышчы крэмлеботаў. Нават улічваючы правакацыйнасць відэа – ЗАНАДТА шмат праглядаў (для беларускага кантэнту 1,011 млн за 3 дні гэта нерэальная лічба). Відавочная накрутка альбо мэтанакіраваны піяр. І сапраўды, відэа хутка было раскідана па ватных форумах і пабліках. Лахтінскія тролі яўна былі адпраўленыя туды з метадычкай і заданнем.

5. І, зрэшты, звярнем увагу на сам канал, што за гэта запосціў. Каналу каля чатырох год. Абсалютна ўсе відэа да гэтага – забаўляльны кантэнт. Агляды на матацыклы, падарожжы, “Как КРУТО снимать видео на мобильный телефон”, “БЕШЕНЫЙ ДЕД МОРОЗ ДЕЛАЕТ ДВИЖ В ГОРОДЕ” і таму падобнае. І тут раптоўна аўтару канала, 22-гадоваму Степану Пракопчыку з Ліды, навучэнцу палітэхнічнага інстытуту ў Гданьску, робіцца вельмі цікавая вострапалітычная тэматыка.
Вы скажаце – ну, магчыма, хлопец вырашыў хайпануць, падняць сабе праглядаў на папулярнай тэме. Выдатна, але ж дзе ён быў, калі ішлі дармаедскія пратэсты, калі людзей хапалі за флэшмобы за гарадавога, калі ў Брэсце людзі выходзілі супраць акумулятарнага заводу? Сумяшчальныя – для беларускай аўдыторыі – падзеі. Аднак іх ён праігнараваў. Тэма ж уз’яднання з Расіяй яго “зацікавіла” менавіта зараз.

Што яшчэ больш цікава, пагугліўшы, знайшоў яго сумеснае відэа гэтага Пракопчыка (зробленае за 3 тыдні да апытанкі ў Беларусі) з іншым трэвэл-влогерам. Удвох яны ходзяць па вуліцах Гданьску і пытаюцца палякаў, што тыя думаюць аб украінцах. Пры гэтым задаючы правакатыўныя пытанні і падбіраючы максімальна вострыя адказы. Дзіўна, яшчэ адзін трэвэл-блогер, які РАПТОЎНА зацікавіўся палітыкай! Адзначу, гэтая правакацыя таксама была названая словам “соцопрос”.
Для тых хто не ў тэме, паясню: ўяўная “варажнеча” палякаў і украінцаў – адна з любімых тэмаў ватнай прапаганды. Воінаў гібрыднага фронту ўжо не раз лавілі на правакацыях з мэтай распаліць межнацыянальную нянавісць у гэтым напрамку.

Сумуючы ўсе вышэй сказанае, што бачу я: крэмлёўскія паліттэхнолагі, у рамках інфармацыйнай вайны падкацілі да другараднага відэаблогера з прапановай, ад якой ён не змог адмовіцца. Зрабі тое і тое. У нас свой інтарэс, а табе – хайп, падпісчыкі і грошы. Мэта – трымаць ідэю “уз’яднання” у фокусе грамадскай думкі, працягваць прапіхіваць міф аб тым што бОльшая частка беларусаў гэтага жадае.

Самае кепскае што кручок праглынулі незалежныя СМІ. Таму будзьце ўважлівыя, захоўвайце спакой і памятайце, што лёс Беларусі ў рэшце рэшт вырашае не пуцін і лука, а мы самі.

Паглядзеў “Паліцэйскую акадэмію” – адну з культавых камедый дзяцінства дзяцінства

Дасведчаным вокам чытача англамоўных фэйсбукаў раглядзеў у фільме: сексізм, гамафобію, расізм, слатшэймінг, аб’ектывацыю жанчын, мізагінію, фэтфобію, культурную апрапрыяцыю. Дзіўна яшчэ як у ЗША фільм не забаранілі пад ціскам “прагрэсіўнай грамадскасці” ))

А раней жа глядзелі і не парыліся…

“В отличие от человеческого разума человеческая власть не только «робка и осторожна», если предоставлена самой себе; она попросту не существует без поддержки других. Самый могущественный ко­роль и последний из тиранов бессильны, когда никто не пови­нуется им, то есть не поддерживает путем повиновения, ибо в политике повиновение и поддержка – одно и то же.”

Ханна Арендт. О революции.

Народная любоў, яна такая…

Прыслана падпісчыкам

 

A year passed already

A year passed since the English version of “The colours of the parallel world” was issued!

Now it is available for purchase in Dresden, Praha, Helsinki and Geteborg (https://radicalbook.tilda.ws/books). And also available for download here: https://radicalbook.tilda.ws/colours. And once again I say thank you to to all who participated in translation, editing and publishing!

 

Хвілінка гумару

Чулі ўжо, што група “Тяни-толкай” (айчынные спявакі ротам, у рэпертуары якіх прысутнічаюць дыфірамбы мусарам) адзначыліся удзелам у тэлевізійным шоў у курапацкім Бульбаш-холе? У шэрагу астатніх актывістаў я падтрымаў публічны байкот гэтай групы, размясціўшы ў ФБ допіс з іх тэлефонамі і кантактамі.

І тут што вы думаеце? Мне напісаў іхні гукарэжысёр Аляксандр Каляда з пагрозамі напісаць на мяне заяву ў міліцыю – за тое што я выклаў у сябе на старонцы ягоны тэлефон (апублікаваны ў адкрытым доступе).

У далейшай размове ён завяраў, што у Бульбаш-холе яго не было і ўвогуле гэта быў не выступ а інтэрв’ю. Я прапанаваў яму напісаць на сваёй старонцы адкрыта, што яго там не было і ён не лічыць наведванне такіх установаў нормай – тады прыбяру ягоны тэлефон. Не хоча. Ну і ладна.

п.с. у мяне ў галаве не змяшчаецца як у жыцці можна корчыць з сябе мужыка-мужыка, а пабачыўшы свой нумар у чужым фэйсбучыку, на злом галавы бегчы ў мянтоўку. Дзе элементарная годнасць? Няўжо не сорамна, што ты ўжо без мянтоў абараніць сябе не можаш?

Ну а званіць тады ўжо трэба абавязкова, пытанне прынцыпу 🙂

 

Neon Genezis Evangelion

Пакуль не пачалася 25-я серыя, быў гатовы паставіць Евангеліон у шэраг лепшых анімэ-серыялаў якія глядзеў, роўненька побач з “Эльфійскай песняй”. Аднак апошнія дзве серыі сапсавалі гэтыя планы. Тым не менш, раю для прагляду. Класіка!
_______________
Until the episode 25 started, I was about to put Neon Genesis Evangelion on a stand with the best anime-seires I have ever watched. Just along with Elfen Lied. But the last two series spoiled this plan. Nevertheless, strongly advice it to you. That’s classic!

 

Deliberatly for my English-speaking friends I have set up an account in Twitter. Here it is. Please follow!

https://twitter.com/dziadok/

Глупыя і смешныя

У абскарджванні сваей першай адміністратыўкі за “нацысцкую сімволіку” паспеў дашкандыбаць да старшыні Мінскага гарадскога суда. На днях атрымаў адказ. У будучым музеі дыктатуры гэтая, і ей падобная, паперкі будуць стаяць у рамачцы, як музейны экспанат, помнік чынавенскай тупасці, бюракратычнаму нахабству і бесчалавечнасці дзяржмашыны.
 
Ну, сапраўды, ацаніце:
 
Ты яму некалькі старонак скурпулёзных доказаў таго, што пратакол складзены з парушэннямі, не выкананая літара закона, мае правы не ажыццяўленыя. А ён у адказ: “Ваши доводы признаны необоснованными”. І ўсё на гэтым.
 
Ты яму дэталёвае абгрунтаванне таго, што рашэнне суда парушае заканадаўства Беларусі і міжнародныя нормы (следваць якім Беларусь абавязалася), а таксама пунктаў ПіКААП, згодна з якімі пратакол увогуле можа не разглядацца. А ён табе ў адказ: “Ваша виновность подтверждена имеющимися по делу доказательствами”. І ўсё на гэтым.
 
Ты яму пішаш, што дзве з трох выяваў увогуле не з’яўляюцца свастыкамі – іх значэнне трэба яшчэ ўстанавіць. А ён табе ў адказ: “Факт размещения свастики вами не оспаривается”. І ўсе на гэтым.
 

Гэтыя клоўны ўжо нават не могуць больш-менш абгрунтаваныя адпіскі пісаць. А не могуць таму, што няма чым крыць. Застаецца, як папугаям, талдычыць адное і тое ж: “не подверждается, необосновано, нарушений не обнаружено”. Вось сядзіць гэты П.І. Каршуновіч – цэлы старшыня Мінскага гарадскога суда. Атрымоўваў жа нейкія навуковыя ступені. Вучыўся, прабіваўся па кар’ернай лесвіцы, праходзіў курсы падвышэння кваліфікацыі. Дзе яго прафесійны гонар? Дзе элементарная чалавечая годнасць? Рытарычныя пытанні, бо няма іх канешне, і сляда. Але акрамя гэтага няма яшчэ і розуму. Бо калі б ён быў, Каршуновіч бы зразумеў: Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а Стасбурскі суд і КПЧ ААН – застаюцца. Прыйдзе час, апеляцыі пісаць будуць ужо яны.