Entries Tagged 'Палітыка' ↓

Сёння Фрунзенскі РУУС прыслаў копію пратакол па 17.11. Прычына – “надпись АСАВ в социальной сети Вконтакте”. Пратакол гэты – ўжо дзевяты па ліку. Справа адпраўленая ў суд. Калі суд, пакуль не вядома.

Весела жывем, карацей 🙂

Сёння наведаў ваенкамат, разабрацца з бягучай сітуацыяй і зразумець што яны хочуць

Першым чынам, падпалкоўнік Будзіловіч Аляксандр Леанідавіч, які некалькі месяцаў слаў мне павестку, патрабаваў “прыйсці паразмаўляць”, пагражаў аб’явіць мяне ў вышук, сёння бачыцца са мной адмовіўся. На працоўным месцы у 14.20 яго не было, а калі яму патэлефанавалі сказаў што я яму “не патрэбны”, бачыць ён мяне не хоча і “хай прыходзіць 3 верасня”. Так што сёння супрацоўніцы камісарыяту назіралі нетыповуае відовішча: не прызыўнік хаваецца ад ваенкома, а ваенком ад прызыўніка 🙂

Сапраўды, 3 верасня адбываецца скліканне на ваенныя зборы, адкуль прызыўнікоў адразу павязуць у ваенную частку. Сапраўды, на вайсковыя зборы клікаюць раней не служыўшых і судзімых (але не студэнтаў-магістрантаў). Баявую падрыхтоўку там не праходзяць. На пытанне, чым буду займацца, адказалі: “обслуживать военную технику”. Нувыпонелі…

Буду трымаць вас у курсе.

Міліцэйскае шоў на АНТ

Тым часам перадвыбарныя спробы адмыць імідж беларускай міліцыі не абмяжоўваюцца аднымі толькі «гістарычнымі» нарадамі Лукашэнка. АНТ выпусціла сюжэт у жанры «Адзін дзень з…» дзе расказвае пра нялёгкую працу Івана Кубракова – начальніка ГУУС Мінгарвыканкама. Я не паляніўся, паглядзеў.

Як звычайна, АНТ не абышлося без смешненькіх маніпуляцый. «Праведзены дзень» у іх уціснуўся ў 8-хвілінны сюжэт, што, мякка кажучы, ніяк не можа адлюстраваць рытм жыцця і заняткі асобы. У нармальных тэлеканалаў такі сюжэт займае 30-40 хвілін, а тое і некалькі выпускаў. Таксама не апраўдаліся прэтэнзіі на «спантаннасць» – куды б не паехаў Кубракоў з «раптоўнай інспекцыяй», яго ўжо на пад’ездах сустракалі падначаленыя навыцяжку. Ва ўсіх кабінетах – ідэальны парадак. Ну нічога дзіўнага, пацёмкінскія вёскі будаваць гэта для дзяржТБ справа звычная.

Звярнула ўвагу на сябе форма АМАПаўцаў, якія пад прыцэлам камер дэманстратыўна «адпрацоўвалі тактыку». На абмундзіраванні кожнага трохі нязвычны для нашага вока элемент – трохкутнік з нанесеным нумарам. Відавочна, маркіроўка для аблягчэння ідэнтыфікацыі у баі. Адкуль гэта ўзялося на форме нашых АМАПаўцаў? Хутчэй за ўсё – адаптацыя заходняга вопыту. Такую маркіроўку на сваіх супрацоўніках спецназа, якія займаюцца разгонам масавых акцый, выкарыстоўваюць германскія паліцыянты. І зусім не супадзеннем падаецца, што якраз германскія паліцэйскія у 2008-2011 гадах трэніравалі беларускі АМАП, які потым займаўся разгонам акцый пратэсту ў Мінску. Хацелі, каб Еўрасаюз дапамагаў Беларусі? Вось яна, дапамога, калі ласка.

У кадры быў паказаны супер-новы бронеаўтамабіль «Зубр», такі сакрэтны, што яго нават нельга паказваць знутры. Па словах Кубракова, непасрэдна ўдзельнічаў (!) у распрацоўцы аўтамабіля намеснік Балабы, Аляксей Аляксандравіч Тарасаў (цікава, гэта АМАПавец-аўтамеханік, ці АМАПавец-дызайнер?). Праўда, у рэчаіснасці аказалася што гэта ўсяго толькі адмыты і крыху апгрэйднуты пазадарожнік Ford.

Дзеля справядлівасці варта сказаць што не ўсё паказанае ў гэтым прапагандысцкім роліку – хлусня. Сапраўды, як кажа Кубракоў, нагрузка на шараговага міліцыянта «на нізе» – шалёная. Ну а як яны хацелі, свае 700 рублёў ад дзяржсістэмы трэба адпрацоўваць: цябе выціснуць як лімон. Не дарма там такая шалёная цякучка і такія частыя самазабойствы.

Не схлусіў начальнік мінскай міліцыі, думаю, і наконт таго што сыходзіць дамоў не раней за 21 гадзіну. Праца ў карных ворганах гэта амаль заўсёды развітанне з нармальным асабістым жыццём.

Падсумавалі свой сюжэт АНТшнікі надзвычай удала. «Самое большое достижение нашей милиции – отношение наших граждан» – шчыра прызнаўся Іван Кубракоў.

Сапраўды, лепей і не скажаш.

 

Аперацыя “ваенкамат”

Пачытайце, як для таго каб уручыць павестку, за мной пусцілі цэлую пагоню па горадзе.

Учора, у свой Дзень народзінаў, вырашыў зайсці да маці. Яна жыве ля ст.м. Маладзёжная.

Тут трэба сказаць, што некалькі месяцаў таму ГУБАЗаўцы вынайшлі новы спосаб капаць мне на мазгі і ствараць, як ім падаецца, псіхалагічную напругу. А менавіта, пнулі мой раённы ваенкамат, каб той выдаў мне ваенны білет. І пачалося: на адрас, дзе жыве мая маці, пасыпаліся павесткі, прыходзіць нейкія незразумелыя людзі, прапановы прыйсці туды, сюды, званкі з пагрозамі аб’явіць у вышук, і гэтак далей. Я нічога не атрымоўваў, ні за што не распісываўся, у выніку чаго мяне аднойчы з суда (я тады судзіўся з СК) даставілі прымусовым прывадам у ваенкамат. А там склалі пратакол за неяўку.

Пасля я яшчэ раз прыйшоў туды сам, прайшоў медкамісію. Годзен да службы ў рэзерве, дарэчы 🙂

Дык вось за некалькі гадзінаў да таго, як я ўчора прыйшоў да маці, на гэтую кватэру прыйшоў добра знаёмы мне мент Куранкоў. Гэта інспектар Фрунзенскага РУУС, які загружаны за мной і яшчэ парачкай экстрэмістаў на раёне. Ён даў маці павестку ў ваенкамат (праўда незразумела навошта) і сышоў.

Потым прышоў я, даведаўся ад мамы аб прыходзе мента і падумаў: хм, падазрона, што ён прыйшоў да яе менавіта ў той жа дзень, калі мусіў прыйсці я! Напэўна, на тое і разлічваў, каб са мной сустрэцца. Бо ў дзень народзінаў лагічна прыйсці да маці. І вось, выйшаўшы ад яе, я пайшоў пехатою да прыпынку транспарту, а пасля паехаў на Гарадскі вал на тралейбусе.

Перайшоў на іншы прыпынак, стаю сабе, нікога не чапаю. І тут як з-пад зямлі вырастае… Куранкоў у штацкім, з прапановай паразмаўляць, а заадно распісацца за павестку. Я, канешне, быў здзіўлены: як ён тут апынуўся? Але ў лічаныя секунды зразумеў прыкол: Аляксандр Куранкоў, старэйшы інспектар УУС Фрунзенскага раёна, альбо нехта з ягоных падначаленых, некалькі гадзін караўліў мяне ля месца прапіскі, а потым ехаў за мной на аўто, каб у цэнтры гораду уручыць павестку ў ваенкамат. Трэба прызнацца, гэтыя правярнулі ўсё так, што я і не заўважыў хваста (хаця прыкмеціў у 100 метрах ад хаты ментоўскую машыну, аднак не прыдаў значэння).

За павестку ў гэты раз я ўжо распісаўся. А Куранкоў сеў у сваю службовую Geely і з’ехаў па сваіх ментоўскіх справах.

У ваенкамат мяне выклікалі 8.00 3 верасня. Нібыта, каб атрымаць ваенны білет. Цікава, што яны мне падрыхтавалі на гэты раз?

п.с. я таксама задаваў сабе пытанне, чаму, калі за мной сачылі, то не усунулі павестку прама ля дому. Хутчэй за ўсё, альбо Куранкоў не паспяваў да мяне дабегчы з РУУСа, і “пасвіў” мяне нейкі рандомны мент, ці то проста хацелі прасачыць за мной, паглядзець, куды я хаджу. А можа разлічвалі на эфект нечаканасці, што я спужаюся Куранкова, які выскачыў нібыта чорт з табакеркі, і зараз буду параноіць астатак жыцця. Але гэта дробязі жыцця, і не праз такое праходзілі. Цікава толькі, што будзе заўтра: опер з відэакамерай, які заглядае ў вакно? Квадракоптер з павесткай, што заляціць у фортку?

Аналізаваў кантэнт свайго каналу і знайшоў цікавостку: інтэрвью, якое даў Нашай Ніве праз 6 дзён пасля вызвалення

Гэта зараз у НН анархісты – галоўны прадмет для прыніжэння і сцёбу, а тады стаўленне было зусім іншым. Арцём Гарбацэвіч задае збольшага нармальныя пытанні. Праўда былі і недарэчныя, напрыклад, ці з’яўляюся я лідарам расійскіх анархістаў (лолшто?).

Памятаю, тады, ледзь вызваліўшыся, нямала прыфігеў ад той грамадскай увагі, што на мяне звалілася. У цябе ў галаве яшчэ нара, баланда і чыфір, а тут штодзень анлайны, эфіры, інтэрвью, яшчэ нешта. Я і да пасадкі нячаста выступаў публічна, а за 5 год скіл згубіўся ўвогуле 🙂 Прыйшлося вучыцца з нуля трымаць сябе перад камерай, складна і лаканічна выражаць свае думкі, стрымліваць эмоцыі і прамаўляць па-беларуску.

Зараз на некаторыя пытанні адказаў бы па-іншаму, канешне. Але як было так было. Глядзіце.

 

!

Моё последнее видео «Шесть правил спора с обывателем» стало абсолютным рекордсменом: 2,4 тыс. просмотров за неделю. Скоро подъедет новый контент: 5-й выпуск «Анархія проста» с ответом на вопрос подписчика. А 10 сентября — очередной подкаст. Не забудьте подписаться на канал, чтоб ничего не пропустить! Жмите на ссылку.

Спрут

Nexta апублікаваў службовую інструкцыю МУС, якая ў дробязях інструктуе міліцыянтаў, як правільна, эфектыўна, і галоўнае, па законе, прасаваць іншаземцаў, якія працуюць у Беларусі.

У прыватнасці, пры выдачы наймальнікам спецдазволаў на прыцягненне да працы ў Беларусі грамадзян Узбекістана і Таджыкістана аддзел па грамадзянству і міграцыі МУС зараз абавязаны запытвацца меркавання тэрытарыяльных аддзелаў ГУБАЗіК. Па кожным асобным таджыку ці узбеку!

Тут звяртаюць на сябе ўвагу два моманты:

1. Узмацненне ГУБАЗіК. З цягам часу яны адкусываюць сабе ўсё больш і больш паўнамоцтваў. Судзіце самі: барацьба з карупцыяй (якая заўсёды ў фаворы ў Лукашэнкі), эканамічныя злачынствы, гандаль людзьмі і органамі, буйны наркагандаль, а зараз яшчэ і кантроль працоўнай міграцыі, гульнявы бізнэс.
Думаю, не трэба тлумачыць, якія карупцыйныя магчымасці тут адкрываюцца.
І гэта не лічачы тэмы экстрэмізма (г.зн. кантролю ўсіх палітычных радыкалаў і моладзевых субкультур), якую яны таксама ўзялі на сябе амаль цалкам. А сфера-та звышважная для кіраўніцтва дзяржавы.

Карацей, ГУБАЗіК захапаў сабе самыя пладаносныя дзялянкі, дзе можна нармальна пажывіцца званнямі і пасадамі, а таксама удала даіць людзей, якія варочаюць буйнымі грашыма. А на грошы гэтыя рабяты ох якія падкія: узгадаем ГУБАЗаўцаў Дзенісевіча , які працаваў на наркабарона Вілюгу і Якіменка, які скраў 200к$ і ўцёк у Румынію, ды нават такія дробязі, як кража 500 еўра пры вобшуку у анархістаў у 2017).

2. Як думаеце, чаму менавіта грамадзяне Таджыкістана і Узбекістана апынуліся пад асаблівым кантролем? Усё проста. У кожным грамадзяніне Сярэдняй Азіі ГУБАЗаўцы бачаць ІДІЛаўца ці наркагандляра. Стаўленне да іх як да «чурак» выразна прасочваецца нават у афіцыйных дакументах, што ўжо казаць пра неафіцыйныя паводзіны. Карацей, прычына вельмі трывіяльная: люты расізм, ксенафобія і ісламафобія ментоў. Усё б нічога (сілавікам па ўсім свеце ўласцівы расізм), але ж нашы яшчэ да такой ступені цынічныя што яшчэ корчаць з сябе пры гэтым «змагароў з нацызмам».

Пра ментоўскую ксенафобію і, у прыватнасці, «змагарства з анцызмам» ГУБАЗіка я ўжо казаў з прыкладамі тут і нават зняў аб гэтым асобнае відэа. Паглядзіце і пакажыце тым, хто яшчэ верыць у «добрую міліцыю».

Школа экстрэмізма №4

Урэшце, дабраліся з Андрэем Павуком да самай галоўнай тэмы сучаснасці: ХТО КІРУЕ СВЕТАМ?

У новым, чацвёртым выпуску нашай адукацыйнай перадачы Школа Экстрэмізма я адказваю на пытанне, чаму большая частка зямлі жыве ў галечы, што такое неалібералізм і неакаланіялізм, і чаму браць крэдыты ў міжнародных фінансавых інстытутаў – не вельмі добрая ідэя.

Глядзім, ставім лайк, пішам камент і дзелімся з сябрамі!

Прагрэсіўны Кунцэвіч

Усе абмяркоўваюць камін-аут галоўнага ідэолага, які прызнаўся, што чытае Пальчыса і Шрайбмана.

А што здзіўляцца? А каго яшчэ чытаць? Як публіцыстычны так і аналітычны ўзровень праўладных журналістаў і аналітыкаў ніжэй за плінтус. Не толькі з-за аб’ектыўна нізкай кваліфікацыі і невысокага інтэлекту, а яшчэ з-за таго што яны баяцца напісаць лішняе слова. А ва ўмовах адсутнасці базавай свабоды слова ніякая аналітыка немагчымая ў прынцыпе. Таму я ўпэўнены што чытае незалежных блогераў не толькі Кунцэвіч, але і пераважная большасць чыноўнікаў, якая ў прынцыпе здольная чытаць нешта акрамя службовых інструкцый і этыкетак у крамах.

Аднак не трэба ствараць ілюзіі. Яны могуць чытаць што заўгодна, але яны будуць заставацца людзьмі Сістэмы, бо гэтая Сістэма дае ім матэрыяльныя даброты. Гэтыя ж самыя людзі падчас чарговай “гадзіны Х” будуць аддаваць загады на інфармацыйнае і фізічнае вынішчэнне вальнадумства, высылаць на вуліцы гарылаў з дубінкамі і падкідваць шпрыцы ў намёты. Бо “вы же сами всё понимаете”. Усё як заўжды: базіс-надстройка.

 

Эх были люди в наше время, не то, что нынешнее племя

Богатыри не вы!