Усе абмяркоўваюць камін-аут галоўнага ідэолага, які прызнаўся, што чытае Пальчыса і Шрайбмана.
А што здзіўляцца? А каго яшчэ чытаць? Як публіцыстычны так і аналітычны ўзровень праўладных журналістаў і аналітыкаў ніжэй за плінтус. Не толькі з-за аб’ектыўна нізкай кваліфікацыі і невысокага інтэлекту, а яшчэ з-за таго што яны баяцца напісаць лішняе слова. А ва ўмовах адсутнасці базавай свабоды слова ніякая аналітыка немагчымая ў прынцыпе. Таму я ўпэўнены што чытае незалежных блогераў не толькі Кунцэвіч, але і пераважная большасць чыноўнікаў, якая ў прынцыпе здольная чытаць нешта акрамя службовых інструкцый і этыкетак у крамах.
Аднак не трэба ствараць ілюзіі. Яны могуць чытаць што заўгодна, але яны будуць заставацца людзьмі Сістэмы, бо гэтая Сістэма дае ім матэрыяльныя даброты. Гэтыя ж самыя людзі падчас чарговай “гадзіны Х” будуць аддаваць загады на інфармацыйнае і фізічнае вынішчэнне вальнадумства, высылаць на вуліцы гарылаў з дубінкамі і падкідваць шпрыцы ў намёты. Бо “вы же сами всё понимаете”. Усё як заўжды: базіс-надстройка.