Анархічны чорны крыж-Брысталь выказаў сваю падтрымку анархісту-палітзэку з Мінска Мікіце Емельянаву.
Нагадаю, Мікіта Емельянаў зараз знаходзіцца на Валадарцы па абвінавачванню ў двух акцыях прамога дзеяння. Віны ён не прызнае.
Паводле АЧК-Беларусь.
Мір, каханне, кактэль молатава.
November 14th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Анархічны чорны крыж-Брысталь выказаў сваю падтрымку анархісту-палітзэку з Мінска Мікіце Емельянаву.
Нагадаю, Мікіта Емельянаў зараз знаходзіцца на Валадарцы па абвінавачванню ў двух акцыях прамога дзеяння. Віны ён не прызнае.
Паводле АЧК-Беларусь.
November 12th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Варта толькі адзін раз апрануць вышыванку і толпы патрыятычных хамячкоў (з акаўнтамі на беларускай мове) будуць гатовыя з радасцю цябе аблізываць. “Самы прагрэсіўны міністр!”, “Ідзіце ў прэзідэнты, я за вас прагаласую!” і таму падобнае.
На хвілінку, нагадаю што Макей гэта чалавек, які выступаў супраць рэабілітацыі палітзняволеных , а яшчэ называў беларускіх анархістаў “знешней пагрозай”. Усё ў адпаведнасці з чэкісцкімі метадычкамі. Няўжо вы думаеце, што чалавек, які за савецкім часам 11 год працаваў у ГРУ, можа быць нейкім там прыхільнікам незалежнасці ці ўтрымліваць у сабе хоць цень прагрэсіўнасці? Алё, народ. спусціцеся з нябёсаў на зямлю!
November 10th, 2019 — Бягучыя навіны, Відэа, Палітыка
Сегодня у меня для вас полноценный образовательный подкаст! В новом выпуске #RadioRadix я рассказываю о такой политической идеологии, как либертарианство. В последнее время на постсоветском пространстве этот термин стал звучать всё чаще: в России ширится популярность Либертарианской партии, в Украине Зеленский назвал свою программу «либертарианской», слышна такая самоидентификация и от некоторых активистов в Беларуси.
Что хорошего в идеях либертарианства и что плохого? Действительно ли «либертарианство выгодно бедным»? Частные суды и полиция это и вправду круто? Об этом и о многом другом слушайте ниже по ссылкам. Продолжительность: 40 минут
Следующий подкаст выйдет 10 декабря.
#radixbel
November 6th, 2019 — Бягучыя навіны
Доўгі час праваабаронцы, сумесна з Маці 328 (ну і я троху дапамог) форсілі той факт, што прадукцыя, зробленая рабскай працай беларускіх зэкаў, прадаецца рэспектабельным заходнім кампаніям. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, відаць, не саромеўся гэтага факта і выкладаў свае дасягненні ў гэтай галіне на ўласным сайце.
Але зараз – прыбралі.
Наступным крокам будзе дабіцца таго каб спыніўся і сам гандаль вынікамі рабскай працы. Мы працуем над гэтым.
November 4th, 2019 — Бягучыя навіны, Гумар
November 2nd, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Як жа ўсе ж такі важна ісці ў нагу з часам. Сваю «пісьменніцкую кар’еру» я пачаў у 2006 годзе, завёўшы блог на лайвджорнале. Пісаў многа і ўпарта. Пісаў у самвыдатаўскія журналы і на анархісцкія сайты. Пазней пісаў у зняволенні.
Выйшаў на волю ў жніўні 2015-га, завёў фэйсбук і стаў пісаць.
Як любому зацятаму пісаке, мне, вядома, хочацца, каб мае тэксты чытала болей людзей. І таму, не буду хаваць, бярэ зайздрасць, калі людзі якія вядуць блогі аб тым як яны пакушалі-паспалі-пакакалі, збіраюць сотні тысяч падпісчыкаў. А ў цябе, нягледзячы на рэгулярныя пасты, падняцце вострых тэмаў, няспыннае адвостраванне стылю, у тым жа фэйсбуку усяго толькі пад 2 тысячы чытачоў, з якіх актыўных хіба сотня.
Патроху мяне пачало «асеняць». Людзі не хочуць доўгіх тэкстаў, будзь яны хоць сто разоў класныя. Яны хочуць сторыс у інстаграме. Ім не трэба твае складанаспалучаныя сказы з віртуозным сарказмам, алегорыямі і алюзямі на Бальзака. Ім падавай відос, дзе кадры змяняюцца кожныя тры секунды. І гэтак далей. Ужо сёння бачу, што людзі больш ахвотна глядзяць (ці слухаюць) мае відэа на ютубе (якія я б сам наўрацці стаў глядзець), чым чытаюць тэксты ў ФБ. І асэнсаванне гэтага патрабуе сапраўднай ломкі інфармацыйных звычак, бо рэальна, мне заўсёды было прасцей сесці і напісаць (а таксама сесці і прачытаць), чым глядзець нейкія відосы і слухаць аўдыя. Аднак супраць сусветнага трэнду не папрэш – прыходзіцца ісці за аўдыторыяй.
Карацей, сябры, ідуць сістэмныя перамены ў механізме атрымання людзьмі інфармацыі. Хто не зможа прыстасавацца — адамрэ як сацыяльная з’ява.
Ну і так, дадавайцеся да мяне ў інстік 🙂
October 29th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Некалькі дзён таму ў СМІ прайшла інфармацыя аб тым, што 19 кастрычніка ў Мінску затрыманыя двое анархістаў: Мікіта Емельянаў і Іван Камар.
Хлопцаў затрымалі па абвінавачанню ў закідванні лямпачкамі Мінгарсуда перад працэсам над Паліенка. Яшчэ адзін эпізод які ім умяняюць – кактэль молатава, кінуты ў турму на Валадарскага. Молатаў не загарэўся, аднак гэта не перашкодзіла ментам узбудзіць справу па ч.2 арт. 218 КК РБ (да 10 год).
І вось сёння мне стала вядома, што адзін з затрыманых, Іван Камар (з якім я аднойчы нават рабіў інтэрвью для Новага Часа ), пачаў супрацоўнічаць са следствам і дае прызнальныя паказанні. Магчыма нават напісаў яўку з павіннай і “чыстасардэчнае пакаянне”. Калі хто не разумее, гэта значыць расказаць ментам усё, што ты ведаеш і падчыстую “зліць” сваіх падзельнікаў.
Інфармацыю мне пацвердзілі адразу з некалькіх крыніц.
Што тут скажаш? Прыкра гэта ўсе. Зараз Іван наўрацці можа разлічваць на будзь-якую дапамогу з боку як звычайных праваабаронцаў так і Анархічнага чорнага крыжа (анархісцкая праваабарончая арганізацыя). Хто лічыць што “кожны мае права на памылку”, альбо “падумаеш, супрацоўнчаюць са следствам, усё роўна трэба падтрымліваць” – хай сам пасядзіць па нагаворы іншых людзей некалькі годзікаў.
Мараль тут відавочная ўсім. Не рабіце так. Застаецца толькі падзяліцца з вамі маім старым артыкулам, у якім падрабязна напісана, чаму анархіст ніяк не можа ісці на супрацу са следствам пасля арышту.
p.s. Пра другога затрыманага, Мікіту Емельянава, дакладнай інфы пакуль няма.
October 28th, 2019 — Бягучыя навіны
Непаўнагадоваму хлопцу, асуджанаму на 10 гадоў па артыкуле 328, у калоніі адмаўляюць у медычнай дапамозе, пагаржаючы пры гэтым штрафным ізалятарам. А яшчэ прымушаюць падпісаць заявы аб тым што яму «не патрэбная медычная дапамога». Што гэта за форма заявы такая і якую яна можа мець юрыдычную сілу для мяне вялікае пытанне.
Дарослыя дзядзькі гараздыя здзеквацца над тымі хто сам не можа за сябе пастаяць. Аднак у абарону Улада Шаркоўскага падняліся многія людзі і арганізацыі, у тым ліку Amnesty International. Вы таксама можаце ўнесці сваю лепту ў тое, каб малады хлопец, у якога ўсё жыццё наперадзе, змог захаваць здароўе. Па спасылцы больш падрабязная інфа.
October 28th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Несколько дней назад Дмитрию Полиенко вместо готовившихся для него 3-10 лет лишения свободы дали 3 года домашней химии. Большинство активистов уже успело сказать, что это – общая победа гражданского общества и его соратников. Но только сейчас я понял, чем эта победа была уникальна.
Она была самостоятельной.
Долгое время, как только речь кто-то произносил слово «политзаключенные», вторым словом в этом разговоре было «Запад». Европа признает, Европа потребует освобождения, Европа поможет… По инерции, после 2010 года, когда ЕС и США ввели санкции за разгром Плошчы и более чем 50 политзэков, гражданское общество продолжает думать, что там, на Западе, находится спасение политзаключенных. Хотя Европе уже давно пофигу на нарушение прав человека в Беларуси — у нас давно сидят признанные и непризнанные политзаключенные (Жемчужный, Баранович, Бойко, Аватаров, Юркойць и т.п.), и ЕС абсолютно никак не спешит на это реагировать – даже дежурной «обеспокоенностью».
Но тут произошло нечто необычное. О деле Полиенко очень много писали СМИ, анархисты заспамили соцсети хэштэгами в его поддержку, немало было и уличной солидарности: баннера, листовки, даже пикеты в поддержку Полиенко под маской «предвыборных». Кроме анархистов, за Полиенко вписалась наиболее последовательная часть оппозиции. На первый суд поддержать Диму пришло 40 человек. Протестуя против закрытого суда, он вскрыл себе вены, а люди, наплевав на шунявок, ломились в закрытые двери зала судебного заседания. Да и само дело, состряпанное ГУБОПиКом, выглядело настолько грубо слепленным и мерзким, что вызывало бурю возмущения с первого взгляда: всем была очевидна целенаправленная травля и политическая подоплёка. Потому что не может ее не быть, когда за один пшик в лицо баллончиком пьяному дебоширу человеку вешают особо тяжкую статью УК. Эта вопиющая несправедливость никого не могла оставить равнодушной.
И вот эту победу мы одержали сами, мобилизовавшись и поверив в свои силы. Да, так можно!
Это всё я к чему. Именно так и надо привыкать действовать. Рассчитывать только на себя. Поддерживать друг друга. Шатать систему и не бояться рисковать. Быть солидарными не только в интернете, но и на улице. Заплатить штраф или отсидеть сутки – не страшно. Страшно жить в стране, в которой любого могут сделать политзаключенным.
October 27th, 2019 — Бягучыя навіны, Відэа, Палітыка
Паглядзеў апошні фільм Нехты. Многія яго шквараць: “прапаганда, БТ наадварот!” і гэтак далей. Не ведаю, па-мойму для масавага глядача якраз тое што патрэбна. Ён працуе ў сваім жанры.
Хаця для больш патрабавальнай аўдыторыі, вядома, трэба было пакінуць у апісанні спіс спасылак на сур’езныя дакументы, расследванні і пруфы.
За пару сутак амаль паўмілёны праглядаў. Я думаю, гэта добрая інфармацыйная міна запаволенага дзеяння пад рэжым. Асабліва карысна паглядзець сённяшнім 16-20 гадовым, якія палову са здарэнняў. якія апісваюцца ў фільме, не засталі.