Троху ў шоку ад каментаў да інсты Макея

Варта толькі адзін раз апрануць вышыванку і толпы патрыятычных хамячкоў (з акаўнтамі на беларускай мове) будуць гатовыя з радасцю цябе аблізываць. “Самы прагрэсіўны міністр!”, “Ідзіце ў прэзідэнты, я за вас прагаласую!” і таму падобнае.

На хвілінку, нагадаю што Макей гэта чалавек, які выступаў супраць рэабілітацыі палітзняволеных , а яшчэ называў беларускіх анархістаў “знешней пагрозай”. Усё ў адпаведнасці з чэкісцкімі метадычкамі. Няўжо вы думаеце, што чалавек, які за савецкім часам 11 год працаваў у ГРУ, можа быць нейкім там прыхільнікам незалежнасці ці ўтрымліваць у сабе хоць цень прагрэсіўнасці? Алё, народ. спусціцеся з нябёсаў на зямлю!