Доўгі час праваабаронцы, сумесна з Маці 328 (ну і я троху дапамог) форсілі той факт, што прадукцыя, зробленая рабскай працай беларускіх зэкаў, прадаецца рэспектабельным заходнім кампаніям. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, відаць, не саромеўся гэтага факта і выкладаў свае дасягненні ў гэтай галіне на ўласным сайце.
Але зараз – прыбралі.
Наступным крокам будзе дабіцца таго каб спыніўся і сам гандаль вынікамі рабскай працы. Мы працуем над гэтым.