Некалькі дзён таму ў СМІ прайшла інфармацыя аб тым, што 19 кастрычніка ў Мінску затрыманыя двое анархістаў: Мікіта Емельянаў і Іван Камар.
Хлопцаў затрымалі па абвінавачанню ў закідванні лямпачкамі Мінгарсуда перад працэсам над Паліенка. Яшчэ адзін эпізод які ім умяняюць – кактэль молатава, кінуты ў турму на Валадарскага. Молатаў не загарэўся, аднак гэта не перашкодзіла ментам узбудзіць справу па ч.2 арт. 218 КК РБ (да 10 год).
І вось сёння мне стала вядома, што адзін з затрыманых, Іван Камар (з якім я аднойчы нават рабіў інтэрвью для Новага Часа ), пачаў супрацоўнічаць са следствам і дае прызнальныя паказанні. Магчыма нават напісаў яўку з павіннай і “чыстасардэчнае пакаянне”. Калі хто не разумее, гэта значыць расказаць ментам усё, што ты ведаеш і падчыстую “зліць” сваіх падзельнікаў.
Інфармацыю мне пацвердзілі адразу з некалькіх крыніц.
Што тут скажаш? Прыкра гэта ўсе. Зараз Іван наўрацці можа разлічваць на будзь-якую дапамогу з боку як звычайных праваабаронцаў так і Анархічнага чорнага крыжа (анархісцкая праваабарончая арганізацыя). Хто лічыць што “кожны мае права на памылку”, альбо “падумаеш, супрацоўнчаюць са следствам, усё роўна трэба падтрымліваць” – хай сам пасядзіць па нагаворы іншых людзей некалькі годзікаў.
Мараль тут відавочная ўсім. Не рабіце так. Застаецца толькі падзяліцца з вамі маім старым артыкулам, у якім падрабязна напісана, чаму анархіст ніяк не можа ісці на супрацу са следствам пасля арышту.
p.s. Пра другога затрыманага, Мікіту Емельянава, дакладнай інфы пакуль няма.