Лукашенко. Уголовные материалы

Паглядзеў апошні фільм Нехты. Многія яго шквараць: “прапаганда, БТ наадварот!” і гэтак далей. Не ведаю, па-мойму для масавага глядача якраз тое што патрэбна. Ён працуе ў сваім жанры.

Хаця для больш патрабавальнай аўдыторыі, вядома, трэба было пакінуць у апісанні спіс спасылак на сур’езныя дакументы, расследванні і пруфы.

За пару сутак амаль паўмілёны праглядаў. Я думаю, гэта добрая інфармацыйная міна запаволенага дзеяння пад рэжым. Асабліва карысна паглядзець сённяшнім 16-20 гадовым, якія палову са здарэнняў. якія апісваюцца ў фільме, не засталі.