Суд над Золатавай

Падзяліўся з сайтам palitviazni.info сваімі думкамі наконт суда над Марынай Золатавай.

Коратка: шыфраваць кампы і мабільныя прылады трэба ўсім, нават тым, хто думае, што не займаецца нічым супрацьзаконным.

 

Школа экстрэмізма!

У гэтым выпуску высвятляем з Андрэем Павуком, адкуль узялася дзяржава, што ў ёй добрага і чаму больш за ўсё любіць караць.
 

Інфармацыйная бяспека

І яшчэ наздаўгон наконт сітуацыі з правакацыяй мусароў у тэлеграме. Узнікае пытанне – як стаў вядомы тэлефонны нумар, калі ў ТГ яны не бачныя і Дуравым амаль не выдаюцца? Спытаўся абазнанага чалавека, прыводжу тут ягоны адказ:

“Нашы сілавікі, наколькі я сутыкаўся, трымаюцца старой школы. Ім прасцей правесці нейкую агентурную працу, ненавязліва распытаць знаёмых, запрасіць да сябе папіць гарбату за сяброўскай размовай.

Часцей за ўсё людзі самі падстаўляюцца, бо не надаюць належнай увагі сваёй бяспецы. Свецяць недзе пошту, нік, аватарку – і можна пачынаць раскручваць ланцужок, нават калі ты не следчы. Ад пошты – знаходзіш старыя акаўнты, старыя нікі, выходзіш на старонкі ў сацыяльных сетках…

Заходніх крыпта-ананімаў знаходзілі менавіта так. Кагосьці па старой пошце, кагосьці з-за неўнікальнага нікнэйма раскруцілі, у кагосьці сігнатура актыўнасці ў сеціве супала з падключэннямі да тора і г.д. Вельмі паказальная гісторыя галавы біржы SilkRoad, якога знайшлі з-за таго, што ён у пачатку сваёй дзейнасці неасцярожна засвяціў свой e-mail, якім карыстаўся ў звычайным жыцці – гэта дазволіла звязаць яго рэальную асобу і ананімны акаўнт (больш падрабязна “Пяць памылак, якія каштавалі галаве Silk Road свабоды).

Таксама не трэба забываць, што ўсе тэлефонныя званкі, смс, геалакацыя – апрацоўваюцца СОРМ. Следчаму не трэба быць прасунутым чалавекам, каб звязаць тэлефонны нумар і канкрэтнага чалавека, нават калі сім-картка не беларуская, або аформлена на іншую асобу. Плюс у нашых органаў ёсць шыкоўныя пашпартныя фоткі кожнага з нас. Задача пошуку па фота\аватарцы ў сацсетках вырашана даўно і паспяхова (глядзі FindFace, Searchface).

Менш верагодны і складаны тэхнічна варыянт, гэта калі база беларускіх нумароў загружаецца ў спіс кантактаў і міліцыя парсіць чаты, каб даведацца нумар тэлефона канкрэтнага карыстальніка тэлеграма. На мой погляд, гэта малаверагодны варыянт, бо тэлеграм актыўна змагаецца з гэтай практыкай і “пракруціць” базу ў мільёны беларускіх нумароў – даволі нетрывіяльная тэхнічная задача.

Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць на: trashbox.ru/topics/119524/uznat-nomer-telefona-polzovatelya-telegram-mozhno-v-dva-schyota.

На маю думку ў гэтым выпадку нашы органы хутчэй за ўсё праявілі сябе не нейкімі хакерамі, якім “узламаць тэлеграм” – раз плюнуць, а добрымі псіхолагамі. У следчага, які займаецца анархістамі ўжо павінны быць тэлефоныя нумары, пашпартныя дадзеныя ўсіх вядомых яму анархістаў і спачуваючых ім. Яго задача зводзіцца да таго, каб банальна занесці іх у адрасную кнігу свайго смартфона, падключыцца да тэлеграма ды, папіваючы каву, пратыкаць спіс удзельнікаў чата ў пошуках лёгкай ахвяры.

З гісторыі вынікае, што дзяўчына як мінімум асабліва не “шыфравалася”, выкарыстоўвала беларускі нумар, ахвотна ішла на кантакт, не задумвалася пра магчымыя наступствы. На мой погляд, супрацоўнік міліцыі, справакаваўшы яе на “адміністратыўку”, памыліўся, бо падняў гоман – размяняў невялікі штраф на тое, што цяпер усе будуць у тры разы больш асцярожнымі.

Што рабіць?

Больш уважліва ставіцца да сваёй ананімнасці ў сеціве. Не рабіць нічога сур’ёзнага з-пад акаўнтаў, якія можна лёгка звязаць з рэальнымі асобамі, не выдаваць нейкіх падрабязнасцей з асабістага жыцця невядомым людзям, не паддавацца на правакацыі, не слаць ню-фота, быць трошачку параноікамі – нішто не дае абсалютнай гарантыі ананімнасці, але калі кожны хоць трохі будзе пра яе клапаціцца – у зацікаўленых асобаў чалавека-гадзінаў на ўсіх не хопіць.

З практыкі. Ёсць меркаванне, што нават расійскія сімкі, якія ніколі не завозіліся ў Беларусь – ужо вялікая праблема для нашых спецслужбаў і міліцыі, бо ў іх дрэнна наладжана супрацоўніцтва з рускімі. Той жа ВК не асабліва ахвотна здае нашым праваахоўнікам нават крымінальнікаў – следчым прасцей пачакаць пакуль збёглы ў Сібір злодзей зробіць сэлфі з геаграфічнай прывязкай і выкладзе яго на сваю старонку, чым вазіцца з запытамі.”

Tekoşîna Anarşîst

Turkish armed group “Tekoşîna Anarşîst” (Anarchist atruggle) came back from Deir-Ez-Zour, Syria.
______________
Турэцкі атрад “Tekoşîna Anarşîst” (Анархісцкая барацьба) вярнуўся з “камандыроўкі” ў Дэйр-Эз-Зор, Сірыя.
 
На дадзены момант у Сірыйскім Курдыстане (Ражава) дзейнічае тры анархісцкіх атрады: турэцкі, грэцкі і адзін інтэрнацыянальны. Асноўны напрамак: барацьба з ІДІЛ.

Заметки с вчерашнего суда: Игорь Богачек против МВД

В 2017-м, когда шла массовая облава на анархистов, во время обыска у Игоря забрали 70 единиц печатной продукции (книги, журналы, листовки и т.п) на предмет проверить их на “экстремизм”. Экстремизма не нашли. Зато 70 единиц печатной продукции участковый просто уничтожил. После жалоб участкового лишили премии. Но никакой компенсации, естественно, не дали. Игорь подал в суд, вчера было первое заседание, которое я и посетил.

Так вот, заметки.

Мусора очень любят словосочетания “литература, пропагандирующая экстремизм” или “литература, пропагандирующая анархизм”. Чувствуете коннотацию?

Хотя никто не называет Уголовный кодекс “литературой, пропагандирующей законность”, а журнал “Беларуская думка” – “литературой, пропагандирующей государственность”.

Дискурсивная власть даже здесь.

Креативчик от милиции

Вот это история! Коротко: девушка сидела в анархистском чате, где незнакомец попросил ее скинуть рецепт взрывчатки. Она скинула. Вскоре к ней пришли, увезли в РОВД, где она добровольно (!) показала ментам свой акк в инстаграме и телеграме, и рассказала что и кому скидывала.
Итог: административка по 17.14 КоАП.
Незнакомец, естественно, был подставным мусором.

Какие выводы можно сделать?
– Никогда не давайте мусорам доступ к своим аккаунтам и не показывайте ничего на своем телефоне
– Если ты анархист и тебя репрессируют, сообщай об этом СРАЗУ ЖЕ, а не через месяц. Благо у анархистов есть своя правозащитная орагнизация (abc-belarus.org)
– Как видим, милиция может узнать ваш номер в ТГ. Так что используйте более защищенные каналы: Jabber, riot.im.
– Я бы посоветовал вообще меньше сидеть, и тем более писать в стремных телеграм-чатиках, которые админят непонятные анонимы. Как видим, это лишь рассадник проблем и провокаций для самих же анархистов.

 

Што чытаць рэвалюцыянеру?

Чаму беларускі суд забараніў кнігу амерыканскага анархіста? Чым жылі баевікі рэвалюцыйных арганізацый стагоддзе таму? Дзе ў Мінску знайсці падрыўныя кніжкі ў легальным продажы? Аб гэтым у новым відэа! Працягласць: 13 хвілін.

 

Nothing but disgust

Belarus have adopted a new law. According to it each girl under 16 will pass an obligatory gynecological exam. In case she is not a virgin, the gynaecologist ьmust inform a head of local police, the latter informs psych, and they the girl must talk to an investigator.

In case they discover who she had sex with, this person goes to jail, if he is over 16 yo. Once again: its a law.

Right for privacy? Fucked up. Medical secrecy? Fucked up. Personal dignity? Fucked up. Also, Belarus has one of the highest child suicide rates in the world.

Анархія – проста

Са здзіўленнем вынайшаў, што вялікая колькасць падпісчыкаў маіх старонак, ды і проста людзей, што спачуваюць анархістам, маюць вельмі цьмянае ўяўленне аб тым, што ж такое анархізм.

Але ж без разумення гэтага не зразумець сутнасць анархісцкага руху, ды і ўвогуле сучаснай беларускай палітыкі, у якой анархісты занялі трывалае месца.

Тры pdf-кі ніжэй – ваш пропуск у свет анархісцкай тэорыі. Коратка, ясна, максімальна даступна аб тым, хто мы такія і чаго хочам.

Калі засталіся пытанні, праходзьце сюды: https://pramen.io/ru/hto-my-takiya-i-chago-my-hocham/ (уваход праз Tor i VPN) – там тэорыя і практыка анархізма пададзеныя больш разгорнута ў грунтоўных тэматычных працах.

Чытаем-адукоўваемся!

http://bit.ly/kto-ukral
http://bit.ly/chto-taoke-a
http://bit.ly/chego-hotyat-a

Лянота чытаць шмат, ці засталіся яшчэ пытанні? Хвалюе, ці будуць пры анархізме аднаполыя шлюбы? Як будзе працаваць хлебазавод на вул. Слясарнай у анархічным Мінску? Ці сапраўды ў Сірыйскім Курдыстане пабудавалі анархізм? Шліце пытанні мне на мыла mikola@riseup.net

Абяцаю адказаць усім: коратка, хутка і па справе!

Набярэцца шмат пытанняў – зраблю відос! 🙂

Міліцыя зацікавілася непаўнагадовымі дзяўчынкамі

“Мэдыкі будуць паведамляць міліцыі пра полавае жыцьцё беларусак да 16 гадоў. Дзяўчаткі да 16 гадоў штогод будуць праходзіць мэдагляды. Калі выявіцца, што дзяўчына мела полавую сувязь, гінэколяг абавязаны паведаміць пра гэта начальніку мясцовага УУС. Дзяўчыну накіруюць да мэдычнага псыхоляга, які падрыхтуе яе да камунікацыі са сьледчымі. Сьледчыя будуць пытацца ў дзяўчыны, «чаму гэта здарылася і з кім».”
 
Такая мярзотная навіна, што нават не ведаеш з якога боку пачаць аб ёй выказвацца.
 
Дзяржава, знішчыўшы ўшчэнт публічную сферу, зараз замахваецца на права падлеткаў на сваё цела. Проста ўявіце сабе карціну, як 15-гадовая дзяўчына пасля медагляду будзе вымушаная расказваць міліцыянерам дэталі свайго асабістага жыцця. А тыя потым будуць між сабой (ці нават пры ёй) смакаваць падрабязнасці і рагатаць з пачутага. Хто меў справу з міліцыяй – пацвердзяць, што так яго і будзе адбывацца.
 
А калі 15-гадовая дзяўчына пераспала з 17-гадовым хлопцам па абаюднай згодзе? Гэта таксама допыты, суд і крымінальнае пакаранне. Проста ўявіце сабе бруд сітуацыі.
 
Да чаго прывядзе гэты закон? Перш за ўсе, прабачце, за рост палавых кантактаў нетрадыцыйнымі спосабамі. Гэтак і падлеткі падчас сэкса будуць ратаваць сябе ад увагі міліцыі, і патэнцыяльныя гвалтаўнікі будуць імкнуцца сябе абезапасіць.
 
Па-другое – да каласальнага росту дзіцячых псіхалагічных траўмаў і суіцыдаў (па якіх Беларусь і так першая ў Еўропе). А потым, як пасля Стоўбцаў, будуць крычаць што “ва ўсім вінаваты інтэрнэт”…
 
Па-трэцяе, калі сэкс, быў, напрыклад, з каханым равеснікам, у дзяўчыны будзе вялікая спакуса агаварыць яго, назваўшы кагось іншага. А ў апероў і следакоў – выбіць паказанні традыцыйным спосабам. Гэта значыць: рост такіх жа брудных крымінальных справаў.
 
Усё новаўвядзенне, канешне, падаецца пад соўсам “барацьбы за маральнасць” і “выкрыцця фактаў згвалтаванняў”. Але, якая, нахрэн, маральнасць, у тым скасоўваць права людзей на прыватнае жыццё? Якая маральнасць у тым, каб напляваць на прынцып тайны лекавання?
 
У іх “ахова бяспекі грамадзян” – гэта татальнае сачэнне на кожным кроку, “барацьба з беспрацоў’ем” – гэта здзіранне падаткаў з самых бедных, а “барацьба са згвалтаваннямі” – гэта калі следак залазіць пад спадніцу малалетней дзяўчыне. Апека і ахова дзяржавы знішчаюць усё чалавечае.
 
І яшчэ. Калі спрабавалі прыняць закон аб хатнім гвалце: кансерватыўныя грамадзяне воўкамі вылі аб тым, што гэта ўварванне дзяржавы ў прыватную сферу. Дзе зараз іх галасы?