“Прощение нераскаявшегося человека — это соучастие через сочувствие.”

Добротное интервью Светова, почитайте. Вообще подъем либертарианства в России — крайне любопытный феномен, как и сам Светов, высказывающий довольно свежие и смелые мысли. Как видим, даже у либертарианцев, которые мечтают о “прекрасной России будущего” для богатых, важное место занимает быть пафос свободы и справедливости – и, по всей видимости, вполне искренний.

Чувство справедливости и возмущение угнетением свойственно представителям диаметрально противоположных политических движух – и это наводит на мысли, что стремление к свободе у человека – имманентное, врожденное.

Як я гідую

Ну шэдэўр жа! Песня-прысвячэнне ад Рудабельскай паказухі – да 25 год кіравання Лукашэнкі. Зацаніце, калі хто яшчэ не бачыў.

Поговаривают что водворённого на 30 суток в спецприёмник Навального отравили

Вполне правдоподобно. Но если это действительно так, то ход крайне тупой. Навальный был потенциально контролируем – с ним можно было договориться. Такими наглыми и беспредельными действиями ФСБшники рискуют получить (и обязательно получат) оппозицию, которую контролировать нельзя. Они получат сначала радикализованных лидеров, которым нечего терять, а потом – радикализованные массы. И если Навальный обещал Путину в случае добровольного ухода гарантии безопасности и сохранности капиталов (его и окружения) то эти смогут пообщещать лишь публичное повешение.

Вообще заметили, что отравления становятся почерком путинской России? Виктор Ющенко, эмир Хаттаб, Александр Литвиненко, Пётр Верзилов, Сергей Скрипаль… Сейчас, возможно, ещё и Навальный. Есть над чем подумать социологам и культурлогам. А возможно и психиатрам.

Добрае матывацыйнае відэа для тых хто хоча заняцца спортам

Звярніце ўвагу: байцы кітайскага спецназу – ніякія не культурысты 150 кг весам, а маленькія, падцягнутыя і спрытныя. Што мне стала сапраўды цікава дык гэта тое, па якой методыцы іх трэніруюць.

https://youtu.be/He-nuUMmGCA

Школьная жизнь (2015)

Смешны хорар з японскімі школьніцамі ў галоўнай ролі. Можна паглядзець, калі вам падабаецца Resident Evil і яму падобнае. Накал драмы прыклдна 7 з 10, але трэба сказаць што над зломам шаблонаў пастараліся, і сюжэт ідзе даволі непрадказальна.

 

Жахлівая гісторыя

Бабуля пасадзіла свайго ўнука на 9 гадоў. Проста прыйшла ў міліцыю і папрасіла “прыглядзецца да ягоных паводзінаў”. Мы, актывісты, звычайна кпім і пасмейваемся над верай людзей у “добрую міліцыю”. Але як апынулася, гэта не так уж смешна. Такая вера можа каштаваць паламанага жыцця.

Хаця асабіста мне, пры ўсім спачуванні, цяжка прадставіць, як можна дадумацца пайсці ў міліцыю з даносам і разлічваць што там да тваёй справы паставяцца гуманна. Гэта да якой ступені мусіць дайсці атамізацыя і адасабленне ад сацыяльных сувязяў, каб прасіць дзяржаўны карны ворган выхаваць твайго ўнука. Тут не бязглуздая верая ў справядлівую дзяржаву, тут нешта большае.

Колькі яшчэ людзей мусяць пацярпець, каб людзі зразумелі: міліцыя для таго каб караць, а не “разбірацца”. Хіба нехта чакае, што авіябомба, сутыкнуўшыся з зямлёй, заб’е толькі злых людзей, а добрых пакіне ў жывых? Гэтак і з дзяржавай: гэта бяздушная машына а не гуманны рэгулятар! І ёй без розніцы, каго размалываць у шчэпкі: добрага ці злога, вінаватага ці нявіннага.

 

Колькі б табе не было гадоў, цябе будзе цягнуць да тых мясцінаў, дзе ты вырас

Учора вярнуўся з Гомелю. Не змог не наведаць свой стары двор па вул. Інтэрнацыянальнай. У гэтым доме я пражыў 8 год свайго жыцця, пераўтварыўся з дзіцёнка ў падлетка. У гэты перыяд спазнаў сяброўства і здраду, упершыню закахаўся, упершыню ўвайшоў у інтэрнэт асэнсаваў сябе як незалежнага індывідуума і супрацьпаставіў навакольнаму свету.

Зараз у гэтым доме амаль усё як было раней. Здаравенныя калдобіны ў асфальце, абшарпаны пад’езд, паўзгніўшая бяседка, каты пасвяцца пад вокнамі, і ўсё шчыльна зарасло зеленню. Наступны раз прыеду – ізноў туды прыду

 

Электарат

Учора ў Мінску пачаўся з’езд Сведкаў Іеговы. На стадыёне “Трактар” сабралося больш за 8 тысяч чалавек.
 
А вось як адрэагаваў на гэта электарат у групе “Мінск зараз”.
 
Нават не верыцца, што з гэтым быдлам я хаджу па адных вуліцах, карыстаюся аднымі вагонамі метро, і магчыма нават яно піло з тых жа кубкаў, якія падаюць мне ў кавярнях.
 
Як гэта ўвогуле лечыцца?

Голас народу

Сёння ехаў ад Гомеля да Жлобіна з мужыком-кіроўцай фуры. У дарозе расказываў мне якая кепская краіна Расія і як нам нельга з ёй аб’ядноўвацца 🙂

І не першы раз ужо чую такое – асабліва ад рабацягаў, якія працавалі ў Расіі. Галоўныя фактары антырэкламы: брудныя вуліцы, кепскія дарогі, мярзотныя хімозныя прадукты харчавання ў крамах, ахамелыя ДАІшнікі. Карацей, можа я выдаю пажаданае за наяўнае, але падаецца што прыхільнікаў “уз’яднання” і “путин нас спасёт” калі не менее, то дакладна не более.

Калі ты каралева Андалаў і Першых людзей але не ведаеш сацыялогіі

Праўду кажуць, што рабства не толькі ў кайданах, яно яшчэ і ў галовах. І калі, ліквідаваўшы першае, пакінуць другое, вызваленыя рабы, ледзь толькі зняўшы кайданы, ізноў пабягуць туды, дзе ім іх начэпяць. Дэйнэрыс Таргарыен у 4-м сезоне “Гульні тронаў” ня ведала гэтага. Таму бегала па гарадох заліва рабаўладальнікаў, вызваляючы рабоў і шчыра думаючы што зараз з рабствам скончана раз і назаўжды. Наіўная, потым здзіўлялася, калі ёй казалі што ва ўсіх вызваленых ёй гарадах рабства вярталася ў той ці іншай форме. Калі б усё было так проста (забіў гаспадара – атрымаў свабоду), чалавецтва ўжо даўным-даўно жыло б пры анархізме.

Сацыяльныя інстытуты (каштоўнасныя ўстаноўкі, культурныя нормы, традыцыі, уяўленні аб тым што можна а што нельга) куды больш трывалыя чым асобна ўзяты закон. Рабства працягвае жыць, нават калі кайданы знятыя а гаспадары павешаныя на слупах. Таму скончыць з ім куды цяжэй чым падаецца на першы погляд.

Аднак па той жа прычыне ўсе аўтарытарныя рэжымы ніколі не могуць да канца выкараніць салідарнасць, узаемадапамогу і вальнадумства.