Экстрэмізм і правы чалавека

На семінары Human Constanta “Барацьба з “экстрэмізмам” і правы чалавека. Разам з прадстаўнікамі расійскага праваабарончага цэнтра “Сова” абмяркоўваем справу Паліенкі.

Хто не ведае, ЕСПЧ яшчэ даўно прызнала што менты не могуць быць “сацыяльнай групай”, у дачыненні якой “распальваецца варажнеча”. А Зміцера хочуць пасадзіць, акрамя іншага, якраз за гэта.

Канешне, праваабарончы дыскурс транслюе ліберальны пункт гледжання на пытанне экстрэмізма – дапускае абмежавання свабоды слова дзяржавай, вызнае за паліцыяй і судамі права вызначаць, хто ёсць экстрэміст і саджаць у турму для абароны стабільнасці дзяржавы. Гэта не дзіўна, бо гэтыя рамкі ўсталяваныя элітамі ў інтарэсах эліт. Аднак нават у межах гэтага дыскурсу нашая дзяржава няправая ва ўсім.

#яэкстрэміст #яэкстремист

Экстрэмістаў усё более

На днях адбыўся сапраўдны наплыў рэпрэсій за выказванні. За рэзкі каментар пра загінулага ДАІшніка ў Фэйсбуку узбудзілі крымінальную справу на актывістку, блізкую да “Маці 328”, Марыну Мацулевіч. За пост са “свінасабакамі” і “маскалямі” мінчуку далі тры гады хіміі. На Славаміра Адамовіча ўзбудзілі адміністратыўку за апавяданне ў Новым Часе, надрукаванае 9 (!!!) год таму.

Тыдзень таму, каб збіць актыўнасць флэшмобу «Я экстрэміст», уначы затрымалі Глеба Рубанава.

Акрамя таго, мне стала вядома пра першы выпадак асуджэння на суткі па 17.10 (Распаўсюд нацысцкай сімволікі) – былому фанату Алегу Дашкевічу далі 15 сутак за тры выявы Укантакце.

Робіцца відавочна: карныя ворганы зразумелі, што людзі збольшага “схаваюць” небывалае абмежаванне свабоды слова. Таксама схавае і Еўропа. І, як я і прадказваў, ад штрафаў і адміністратывак за пасты\каменты пераходзяць да сутак і крыміналак.

Што стаіць за гэтымі высілкамі карнікаў?

– Безумоўна, гэта інерцыя рэпрэсіўнай машыны. Вулічная актыўнасць ліквідаваная, трэба ліквідаваць ужо інтэрнэтную. Машына не можа працаваць ухаластую. Тым больш роля інтэрнэту ў значнай ступені ўзрасла: за немагчымасцю дыскутаваць, абмяркоўваць і выпускаць пар на вуліцах, людзі робяць гэта анлайн.

– Акрамя таго, упэўнены, грае ролю і асабісты фактар. Шуневіч, канешне, нягоднік і хлус, але ён не дурань. І выдатна можа сам прачытаць, што пішуць пра яго і ягонае ведамства ў сацсетках. Ведае і пра “шунявак” і пра “дзіравага” і пра ўсё-ўсё-ўсё. Ён зліцца, ён ненавідзіць. Адсюль ягоныя высілкі. Заўважце, яны цалкам планамерныя. Спачатку прапхнуты закон аб ідэнтыфікацыі каментатараў на сайтах. Зараз караюць тых, хто выказваецца ў сацсетках (якія ўлада забараніць фактычна не можа). Разлік просты: накажам аднаго, каб астатнія тры разы думалі, што пісаць. І ўладзе тут нават не патрэбныя дэманстратыўныя суды: незалежныя СМІ самі распіяраць гэты выпадак і данясуць да грамадскасці меседж: “трымайце свае меркаванні пры сябе, інакш будзе бо-бо”.

А тут яшчэ і расійскія калегі выдатны прыклад падаюць – ёсць на каго раўняцца і пераймаць фактычна ўжо гатовыя механізмы.

Мара Шуневіча, такім чынам, каб былі забітыя і задушаныя ўсе да адзіныя галасы пра ягонае ведамства і пра ягоных супрацоўнікаў. Каб ягоных падначаленых баяліся, каб перад імі трымцелі і толькі пелі ім дыфірамбы, а не называлі іх цынічнымі маральнымі вырадкамі без сораму і сумлення, якімі яны з’яўляюцца насамрэч.

Аднак ёсць адно “но”. Інтэрнэт-прастора заўсёды служыла людзям магчымасцю выказаць набалелае, а галоўнае – выпусціць пар. Хаця б праз груканне па клавіятуры выплеснуць злосць і незадаволенасць жыццём, сістэмай, парадкамі, пабачаным у навінах трэшам. І такім чынам інтэрнэт – да пэўнай ступені – выконваў у Беларусі ролю каналізатара пратэстнай энергіі. Гэта вельмі нагадвае тое, як у больш свабодных краінах часта працуюць вулічныя мітынгі. Прыйшлі, паравелі, палаяліся на ментоў – часам нават пакідалі ў іх нешта; для элітаў не змянілася роўным чынам нічога – затое людзі пачуваюцца задаволенымі. Гнеў знайшоў выйсце. Калі ж усе мала-мальскі бяспечныя формы выражэння гневу афіцыйна забароненыя – ён будзе накаплівацца ў людзях магутнай разбуральнай энергіяй. І гэта зробіць выбух непазбежным. Дыктатары і іхнія марыянеткі, п’яныя ўладай і ўседазволенасцю чамусь увесь час пра гэта забываюцца.

#яэкстрэміст #яэкстремист

Рубанаў на Белсаце

Глеб Рубанаў разагнаў за экстрэмізм і аўтарытарную палітыку дзяржавы ў эфіры Белсата. Вельмі слушныя і разумныя думкі, праўда я б дадаў усё ж троху аптымізму: грамадскую актыўнасць і задаволенасць у сённяшніх умовах Беларусі нельга задушыць, яе толькі можна загнаць у больш бяспечныя для ўлады формы.

Ну і не пагаджуся з Міхаілам Мацкевічам: ён сцвярджае што, маўляў, анархісцкі рух такі ўжо дробны і нямоглы што куды там яму да палітычных партый і грамадскіх лідараў, за якімі, нібыта, вялікі рэсурс. Тыя, аднак, хто ў гэтых рухах і партыях (напр. “За свабоду”), сам выдатна ведае, які там “рэсурс”. Па колькасці рэальных актывістаў (не спісачных), анархісты могуць параўнацца з любым грамадскім рухам і партыяй. А датычна рэальнай вулічанй актыўнасці – абганяюць большасць з іх.

https://youtu.be/xaQf0yBOUbQ

Глеба Рубанава выпусцілі

#яэкстрэміст #яэкстремист

Глеба Рубанава выпусцілі, пратрымаўшы 30 гадзін у на Акрэсціна. Затрыманні людзей за карцінкі і пасты ў інтэрнэце ні да чаго не прывядуць акрамя радыкалізацыі сумленных людзей. Выпадак, аднак, нешараговы, і наводзіць на думку аб тым, што ў справу адназначна ўмяшаўся ГУБАЗіК. Звычайныя РАУСаўскія менты дакладна не будуць муціць такую спецаперацыю: падманныя званкі ў 4.30 ранку і засады ў двары.

Быў план. Менавіта супраць Глеба. І вось чаго яны хацелі ім дабіцца:

1. Запужаць ЗВЫЧАЙНЫХ людзей. Вядома, што з актывістамі запужванне не працуе. Трэба было паказаць, што за рэпост можа “прыляцець” – ажно да затрымання – таму хто не з’яўляецца ніякім актывістам, а проста вырашыў падтрымаць флэшмоб.
2. Зрабіць максімум стрэсу Глебу і яго сям’і (у іх маленькае дзіцё). Начны званок, раптоўнае затрыманне, больш за суткі ў няпэўнасці… Карацей, стварыць такую непрыемную сітуацыю, каб чалавек потым баяўся ў інтэрнэце лішняе слова ляпнуць.
3. Вядомая тактыка для таго, каб разбураць салідарнасць у супольнасцях: караць супорцера больш жорстка, чым арганізатара. Тыпу: “ты сядзіш а ў яго ўсё добра. Кашу заварыў ён а ты расхлебывай”. Праходзілі, ведаем 🙂

А падрабязней пра прыгоды Глеба чытайце тут: http://bit.ly/2PYdJqQ

#ACAB
#яэкстрэміст
#яэкстремист

Мусарской мразі вельмі хочацца запужаць усіх хто рэпосціць недазволенае. Дайшлі ўжо і да брудных правакацый. Глеб Рубанаў затрыманы да суда на трое сутак. Паведамляе Анастасія Рубанава: “Толькі што. Сярод ночы ў 4:30 званок на гарадскі. Нехта прадстаўляецца ўчастковым, паведамляе, што нейкі неадэкват граміў машыны ў двары, наш сітраен пашкоджаны і Глебу (гэта яе муж) трэба выйсці ў двор, каб праверыць пашкоджанні. Там высвятляецца, што з машынай ўсё ў парадку, але Глеба вельмі хочуць бачыць у Савецкім РУУС – верагодна, па справе, звязанай з флешмобам Міколы Дзядка. Павезлі яго туды зараз на грамадзянскай машыне.”

Пазней паведамілі, што Глеба Рубанава затрымалі на трое сутак да суда.

Борьба с экстремизмом как в РФ

Три тысячи шестьсот (да, 3600) человек в России в 2018 году привлечены к административной ответственности за публикацию свастики (и другой запрещенной символики, типа ИГИЛ и пр.) и сведений, включенных в Перечень экстремистских материалов. Все они на год лишаются пассивного избирательного права, ставятся на учет как экстремисты, за ними начинают следить Центры Э и ФСБ, сообщает Павел Чиков.

Добавим к этому, что людям, внесенным в РФ в список “экстремистов и террористов” блокируются банковские счета, их никто не хочет брать на работу.

К такому образцу “борьбы с экстремизмом” стремятся беларуские карательные службы. Для них это выгодно: с одной стороны, демонстрируют свою незаменимость усатому Пахану, с другой – растёт штат, сыплются премии, звания и награды.

Чтобы не допустить повторения у нас российского ада, в феврале я начал флэшмоб #яэкстремист – в рамках широкой кампании в защиту свободы слова. В флэшмобе приняло участие уже 36 человек. Вы можете поддержать флэшмоб, помочь нам поставить заслон государственному беспределу. Как это сделать – читайте тут.

#яэкстрэміст

Экстрэмізм

Каб высветліць, хто і як забараняе інфармацыю ў Беларусі, абзваніваў Мінінфарм і ААЦ. І ўсе роўна не дамогся поўнай яснасці. Пакуль зразумела адно – дзяржава максімальна закрыла працэс прызнання матэрыялаў “экстрэмісцкімі”, каб мы не маглі яго кантраляваць, і каб рамкі экстрэмізма можна было пашыраць бясконца.

Чытайце маё міні-даследванне на тэму.

БНФ таксама супраць паправак у закон аб экстрэмізме

А вось і цікавы факт. БНФ адказалі мне ў каментарах у фэйсбуку – яны ўсе ж такі прымалі ўдзел у тым паседжанні ў ПП НС, дзе абмяркоўваліся папраўкі ў Закон аб экстрэімзме. І выступілі з даволі годнай заявай супраць.
 
Але ці прыслухаюцца ўлады да гэтай заявы? Думаю, адказ рытарычны. Паўплываць на іхнія рашэнні могуць толькі нашыя дзеянні, толькі нашае ПРАМОЕ непадпарадкаванне. Як любая бандгрупа, беларуская дзяржава баіцца толькі арганізаванай сілы.
 
Таму далучайцеся да флэшмобу #яэкстрэміст #яэкстремист.
 

Экстрэмісты пачынаюць і выйграюць

Прадстаўнік АБСЕ ў Беларусі наўпрост сказаў, што міжнародная супольнасць не адабраюць тое, як Беларусь змагаецца з “экстрэмізмам”. Дзякуй тым, хто выносіць гэтае пытанне на паверхню! Волей праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх неабыякавых мы падключым міжнародную супольнасць у змаганне за свабоду слова ў нашай краіне.
 
#Яэкстрэміст #яэкстремист
 
 

Стоўбцы і экстрэмізм

Усё хацеў пракаментаваць гэтую навіну, ды ніяк рукі не даходзілі.

– Глядзіце, вучням забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школах, бацькоў не пускаюць, на ўваходзе паставілі турнікеты-дамафоны. Карацей пераўтварылі школы ў казармы. Але дурню бачна, што гэтыя меры АНІЯК не зніжаюць верагоднасці паўтарэння забойства. Прабачце, у Стоўбцах настаўніцу і вучня забілі смартфонам? Ці наяўнасць турнікета замінае пранесці нож у клас?
Амаль у любой іерархічнай сістэме любыя дзеянні, зробленыя па ўказцы зверху, робяцца для справаздачнасці, а не для выніку.

Праводзіць псіхалагічную працу з падлеткамі, у якіх цяжкасці? Прасоўваць здаровыя, а не армі-стайл, адносіны між настаўнікамі і вучнямі? Рабіць тэлефоны даверу для школьнікаў? Нахрен трэба. Турнікет упёр ля дзярэй і норм.

– Інструкцыя па апазнанню “экстрэмістаў” гэта проста шык. Чырвоныя шнуркі у “рэдскіноў”, кельтскія крыжы ў футбольных фанатаў… Субкультурная метадычка спазнілася год на 15 і любы сучасны маладзён падыме яе насмех (а 14-15 гадовыя нават і не ўзгадаюць, хто так апранаўся). Гэта выразна кажа аб тым што ўлада жыве з моладдзю проста ў розных сусветах. Тут ўжо восемь трэндавых субкультур змянлася, а яны ўсе раздупляюць, што насілі скінхеды ў пачатку нулявых.

– Спроба прыплесці да здарэння моладзевы экстрэмізм заканамерная, але насцярожвае. Відавочна, што ў забойцы ніякіх паліычных матываў не было і блізка (інакш, паверце, а гэтым бы ўжо вапелі направа-налева). Але спецслужбы вырашылі скарыстацца выпадкам каб падкрэсліць сваю значнасць і значнасць сваей павесткі, маўляў: “экстрэмісты, фанаты, анархісты, скінхеды, школьнікі з нажамі – усё адно! Трэба тэрмінова ўзмацняць кантроль, а тое сёння АСАВ пішуць на сцяне а заўтра забіваць пачнуць!” Такім чынам менты хочуць пашырыць свае паўнамоцтвы каб яшчэ мацней ціснуць на непадкантрольную і незадаволеную моладзь.