Пытанне да фрэндаў

У сувязі з апошняй атакай СМІ на анархістаў, у чарговы раз задаўся пытаннем: наколькі эфектыўныя нашыя гос.СМІ у гэтым плане? Ну, насамрэч, хто чытае Саўбелку і раёнкі? Хто глядзіць БТ?
У мяне ўжо круг знаёмстваў дэфармаваны, таму мне цяжка аб’ектыўна ацэніць наколькі ачарненне анаріхстаў дзяржСМІ спрацуе на стварэнне нам негатыўнага іміджу. Зразумела, што мае сябры і нават дальнія знаёмыя БТ не глядзяць. А што наконт астатняга народу?
Шчыра кажучы, нават па назіраннях у горадзе: у метро часцей за ўсе бачу людзей з “Комсомольской правдой”. Затым – Народныя Волі і Белгазеты ўсялякія. Ну а чалавека з Саўбелкай бачыў на сваей памяці толькі аднойчы.
Тое ж самае з БТ. Хто яго гляздіць? Ну, пенсіянеры, зразумела. Але і тое не ўсе. І гэта не тыя людзі, якія выйдуць на Плошчу за Лукашэнка. Будуць вохкаць у сябе на кухні, не больш.
Менты? Вертыкальшчыкі? У Мінске ўсе менты чытаюць Хартыю, можаце не сумнявацца. Вертыкальшчыкі яшчэ паверу, але гэта мізэрны адсотак насельніцтва.

Так намалюйце мне партрэт чалавека ў Беларусі, чыё меркаванне цалкам фарміруецца БТ і Саўбелкай.

Мая маці патэлефанавала на БТ, прысароміць тамашніх брахуноў. Адказалі ветліва, на беларускай мове, сказалі што ім ужо шмат хто звоніць (!), паабяцалі “данесці да кіраўніцтва”.

Тэлефон 389 63 52, калі што.

Когда не успел согласовать методички

СБ: “Санкционированная акция выступающих за отмену Декрета №3 завершилась без проишествий”

https://www.sb.by/articles/sanktsionirovannaya-aktsiya-vystupayushchikh-za-otmenu-dekreta-3-proshla-v-minske-bez-proisshestviy.html

Пошла информационная атака на анархистов

Пошла информационная атака на анархистов. Государственным журнашлюхам дали команду лить грязь.
Впрочем, вылили они ее только на себя. Мало в Беларуси найдется читателей их сайтов, еще меньше – тех кто в этот бред поверит.

Однако такие статьи, думаю, будут множится все больше. Они начали нас боятся – и это становится видно все больше с каждым днём.

p.s. если вам лень читать – вот краткое содержание статьи
– отморозки, которым абы что-нибудь сжечь
– хотят как в Украине
– западные спонсоры

 

http://www.belta.by/society/view/anarhija-mat-opasnoj-smuty-237223-2017/

Звонок другу

У вандроўках па Расеі знайшоў час паглядзець чарговы шэдэўр БТ. Даўненька не было, згадзіцеся!

Калі тэзісна:
– Улада спужалася
– Прапагандысцкі ўзровень фільма: гаўно. Пабудаваны на класічнай для БТ схеме: аскепкі аператыўнай інфармацыі ад КДБшнікаў + штампованыя фразы пра “пятую калону” і “каквукраіне”.
– Анархістаў імкнуцца зрабіць галоўнымі ворагамі і ультранебяспекай для краіны, каб апраўдаць любыя рэпрэсіі супраць іх.
– Праз весь фільм праходзіць падзел паміж “радыкальнай апазіцыяй” і астатняй. То бок маецца на ўвазе, што есць і нармальная апазіцыя. Прывіт, Караткевіч і Дзмітрыеў! Вось вы і згадзіліся на нешта.

І апошняе: курвы, дзе мае 3000 даляраў???

Два Чалавекі і 22 шаўкі

Многія ўжо, напэўна, чыталі, што 5 студзеня была затрымнаная Пола Рупа, жонка Нікаса Мазіотіса з ўзброенай анархісцкай групы “Рэвалюцыйная барацьба”.
СМІ наперабой пачалі выць: “Арррря, тэрарыстку затрымалі!” І не важна, што гэтая “тэрарыстка” за сваю рэвалюцыйную кар’еру не забіла аніводнага чалавека. Чаго не скажаш аб грэцкай (і любой іншай) дзяржаве.
 
Паглядзеў відэа, як яе канваююць (у суд, ці да пракурора, відавочна).
 
Звярніце ўвагу. 48-гадовую бяззбройную жанчыну (і яшчэ адну, якая хавала Полу у сябе дома) вядуць як мінімум 22 узброеных мусара. Навошта гэтая баязлівая перастрахоўка? Адкуль ва ўлады такі нерацыянальны страх перад ізаляваным удзельнікам групы ў некалькі чалавек? Адказ просты: несправядлівыя заўсёды баяцца справядлівых. Гэтае шэсце – квінтэссэнцыя адносінаў дзяржавы да барацьбітаў і свабодалюбцаў. Два Чалавекі і па 11 прыслужнікаў зла на кожнага. Два Чалавекі і 22 шаўкі.

#БутыркаЖиви

Всем доносчикам и цензорам, заметно актизировавшимся в последнее время среди нашей оппозиции, посвящается. #БутыркаЖиви!

Ещё хотел сказать, то я систематически создаю негативный образ сотрудников правоохранительных органов. Граждане защитники национальных ценностей, может и на меня кляузу настрочите?

Если кто не врубается, то это по мотивам: https://charter97.org/ru/news/2016/12/15/234446/

 

Апазіцыя і стукачы

Новы трэнд: сярод апазыці расце і квітнее пакаленне стукачоў. Усё больш вылазіць гісторый аб тым як чарговы дзеяч нечага там дабіўся, закідаўшы скаргамі ўсе магчымыя інстанцыі.

І ладна б яны дабіваліся чаго добрага. Не. Звычайна яны дабіваюцца забаронаў і пасадак. Тых жа рускамірцаў пасадзілі, як мінімум, зрабіўшы нагодай данос апазіцыйнага актывіста.

Канцэрт ужо Бутыркі закрылі пасля шэрагу скаргаў яшчэ аднаго “барацьбіта за нацыянальныя каштоўнасці”. У ягоных скаргах, у прыватнасці, было напісана: “…творчество группы «Бутырка» создает негативный образ работников правоохранительных органов. ” Ох ты ж ё-маё! А калі АМАПаўцы сцалі на галаву падлетку – гэта не стварала негатыўны вобраз працоўнікаў праваахоўных органаў? А калі забівалі людзей у турмах? То дзе ж ты быў тады, пісака?

Я не аматар крымінальнай субкультуры, лічу яе шкоднай і рэакцыйнай, і тым больш актыўна супрацьстаю мярзотнаму рускаму міру.
Але калі да вас, спадарства. дойдзе, што супрацьстаяць шкодным ідэям трэба, высоўваючы сваю альтэрнатыву, а не падбухторваючы дручок дзяржаўнай машыны апусціцца на спіну апанента? У гэтым палягае розніца паміж барацьбітам – які выступае сам, і шакалам, які падбухторвае больш моцнага: “урэж яму!”

Гэтыя дзеячы, лічачы сабе праціўнікамі саўка, ўвесь час спасылаюцца на традыцыю даносаў 30-х гадоў, але чым яны лепш? Гэта людзі той жа самай ментальнасці, складу розуму і каштоўнасцяў. Толькі замест “кодэксу будаўніка камунізму” у іх у галаве – “нацыянальныя каштоўнасці”. Людзі-ябеды, людзі-халуі. “А знаеце, гражднанін міліціонер, оні создают вам негатівный імідж! Я бы посоветовал вам запретіть!” Як быццам мала што забаронена ў гэтай краіне. Як быццам замнога ў нас свабоды!

Памятаю, годзе ў 2009-м, анархісты раз за разам выходзілі на апазіцыйныя вулічныя шэсці калонамі па 80-100 чалавек, што выклікала феерычны шал у горшай часткі апазіцыі. Вынікам гэтага стала цэлая петыцыя ў тады яшчэ жывой ЖЧ-супольнасці by_politics, у якой такія вось “актывісты”, раз’юшчаныя “правакатарствам” (г.зн. прысутнасцю) анархістаў на ІХНІХ мерапрыемствах0 хацелі скласці калектыўную скаргу на анархістаў за АНТЫДЗЯРЖАЗЎНЫЯ ЛОЗУНГІ. Яны называюць сябе дэмакратамі, нават лібераламі.

Зараз разумею, што права была Калінкіна, калі пісала пра бчб-халіфат. Пакуль ён не развярнуўся ў поўную сілу, але тэндэнцыя вельмі яўная. І таму няма чаго здзіўляцца, калі праз пару-тройку год ад бчб-актывістаў пасыплюцца скаргі ў КДБ і МВД з патрабаваннем наказаць “анархісцкіх правакатараў”. А нагода знойдзецца: “адмаўленне беларускай дзяржаўнасці”, “заклікі да сацыяльнай розні” ды што заўгодна. А так як рускамірцы будуць ужо не ў трэндзе, Наша Ніва будзе піліць расследванні пра “левых экстрэмістаў”.

Па матывах: https://charter97.org/ru/news/2016/12/15/234446/

Новы палітвязень

nn.by/?c=ar&i=181785

А чаго ўсе на Карач накінуліся? Так, Паўлавец палітвязень. Яго арыштавалі за ягоныя прарасейскія погляды. Хіба гэта не палітычныя матывы?
Ці заслугоўвае такі палітвязень падтрымкі грамадзянскай супольнасці – гэта ўжо іншае пытанне. На мой погляд – безумоўна не.

п.с. Там пра Карач пішуць, што яна маўчала калі ў краіне арыштоўвалі “сапраўдных” палітвязняў. Дык вось гэта не праўда, мне лісты пісала, і нават кніжку прыслала.

Предатели.ком

 Как порой интересно узнать о себе много нового!

http://predateli.com/index.php?option=com_content&view=article&id=156%3A-lr-&catid=1