Новы трэнд: сярод апазыці расце і квітнее пакаленне стукачоў. Усё больш вылазіць гісторый аб тым як чарговы дзеяч нечага там дабіўся, закідаўшы скаргамі ўсе магчымыя інстанцыі.
І ладна б яны дабіваліся чаго добрага. Не. Звычайна яны дабіваюцца забаронаў і пасадак. Тых жа рускамірцаў пасадзілі, як мінімум, зрабіўшы нагодай данос апазіцыйнага актывіста.
Канцэрт ужо Бутыркі закрылі пасля шэрагу скаргаў яшчэ аднаго “барацьбіта за нацыянальныя каштоўнасці”. У ягоных скаргах, у прыватнасці, было напісана: “…творчество группы «Бутырка» создает негативный образ работников правоохранительных органов. ” Ох ты ж ё-маё! А калі АМАПаўцы сцалі на галаву падлетку – гэта не стварала негатыўны вобраз працоўнікаў праваахоўных органаў? А калі забівалі людзей у турмах? То дзе ж ты быў тады, пісака?
Я не аматар крымінальнай субкультуры, лічу яе шкоднай і рэакцыйнай, і тым больш актыўна супрацьстаю мярзотнаму рускаму міру.
Але калі да вас, спадарства. дойдзе, што супрацьстаяць шкодным ідэям трэба, высоўваючы сваю альтэрнатыву, а не падбухторваючы дручок дзяржаўнай машыны апусціцца на спіну апанента? У гэтым палягае розніца паміж барацьбітам – які выступае сам, і шакалам, які падбухторвае больш моцнага: “урэж яму!”
Гэтыя дзеячы, лічачы сабе праціўнікамі саўка, ўвесь час спасылаюцца на традыцыю даносаў 30-х гадоў, але чым яны лепш? Гэта людзі той жа самай ментальнасці, складу розуму і каштоўнасцяў. Толькі замест “кодэксу будаўніка камунізму” у іх у галаве – “нацыянальныя каштоўнасці”. Людзі-ябеды, людзі-халуі. “А знаеце, гражднанін міліціонер, оні создают вам негатівный імідж! Я бы посоветовал вам запретіть!” Як быццам мала што забаронена ў гэтай краіне. Як быццам замнога ў нас свабоды!
Памятаю, годзе ў 2009-м, анархісты раз за разам выходзілі на апазіцыйныя вулічныя шэсці калонамі па 80-100 чалавек, што выклікала феерычны шал у горшай часткі апазіцыі. Вынікам гэтага стала цэлая петыцыя ў тады яшчэ жывой ЖЧ-супольнасці by_politics, у якой такія вось “актывісты”, раз’юшчаныя “правакатарствам” (г.зн. прысутнасцю) анархістаў на ІХНІХ мерапрыемствах0 хацелі скласці калектыўную скаргу на анархістаў за АНТЫДЗЯРЖАЗЎНЫЯ ЛОЗУНГІ. Яны называюць сябе дэмакратамі, нават лібераламі.
Зараз разумею, што права была Калінкіна, калі пісала пра бчб-халіфат. Пакуль ён не развярнуўся ў поўную сілу, але тэндэнцыя вельмі яўная. І таму няма чаго здзіўляцца, калі праз пару-тройку год ад бчб-актывістаў пасыплюцца скаргі ў КДБ і МВД з патрабаваннем наказаць “анархісцкіх правакатараў”. А нагода знойдзецца: “адмаўленне беларускай дзяржаўнасці”, “заклікі да сацыяльнай розні” ды што заўгодна. А так як рускамірцы будуць ужо не ў трэндзе, Наша Ніва будзе піліць расследванні пра “левых экстрэмістаў”.
Па матывах: https://charter97.org/ru/news/2016/12/15/234446/