Пытанне да фрэндаў

У сувязі з апошняй атакай СМІ на анархістаў, у чарговы раз задаўся пытаннем: наколькі эфектыўныя нашыя гос.СМІ у гэтым плане? Ну, насамрэч, хто чытае Саўбелку і раёнкі? Хто глядзіць БТ?
У мяне ўжо круг знаёмстваў дэфармаваны, таму мне цяжка аб’ектыўна ацэніць наколькі ачарненне анаріхстаў дзяржСМІ спрацуе на стварэнне нам негатыўнага іміджу. Зразумела, што мае сябры і нават дальнія знаёмыя БТ не глядзяць. А што наконт астатняга народу?
Шчыра кажучы, нават па назіраннях у горадзе: у метро часцей за ўсе бачу людзей з “Комсомольской правдой”. Затым – Народныя Волі і Белгазеты ўсялякія. Ну а чалавека з Саўбелкай бачыў на сваей памяці толькі аднойчы.
Тое ж самае з БТ. Хто яго гляздіць? Ну, пенсіянеры, зразумела. Але і тое не ўсе. І гэта не тыя людзі, якія выйдуць на Плошчу за Лукашэнка. Будуць вохкаць у сябе на кухні, не больш.
Менты? Вертыкальшчыкі? У Мінске ўсе менты чытаюць Хартыю, можаце не сумнявацца. Вертыкальшчыкі яшчэ паверу, але гэта мізэрны адсотак насельніцтва.

Так намалюйце мне партрэт чалавека ў Беларусі, чыё меркаванне цалкам фарміруецца БТ і Саўбелкай.