Два Чалавекі і 22 шаўкі

Многія ўжо, напэўна, чыталі, што 5 студзеня была затрымнаная Пола Рупа, жонка Нікаса Мазіотіса з ўзброенай анархісцкай групы “Рэвалюцыйная барацьба”.
СМІ наперабой пачалі выць: “Арррря, тэрарыстку затрымалі!” І не важна, што гэтая “тэрарыстка” за сваю рэвалюцыйную кар’еру не забіла аніводнага чалавека. Чаго не скажаш аб грэцкай (і любой іншай) дзяржаве.
 
Паглядзеў відэа, як яе канваююць (у суд, ці да пракурора, відавочна).
 
Звярніце ўвагу. 48-гадовую бяззбройную жанчыну (і яшчэ адну, якая хавала Полу у сябе дома) вядуць як мінімум 22 узброеных мусара. Навошта гэтая баязлівая перастрахоўка? Адкуль ва ўлады такі нерацыянальны страх перад ізаляваным удзельнікам групы ў некалькі чалавек? Адказ просты: несправядлівыя заўсёды баяцца справядлівых. Гэтае шэсце – квінтэссэнцыя адносінаў дзяржавы да барацьбітаў і свабодалюбцаў. Два Чалавекі і па 11 прыслужнікаў зла на кожнага. Два Чалавекі і 22 шаўкі.