Апошнім часам моцна расчароўваюся ў Алексіевіч

“Гвалт – гэта стрыжань жыцця мужчын”
“Ніхто не зможа супраціўляцца Расіі так, як Лукашэнка”
“З нашай уладай рэвалюцыйныя метады не праходзяць”

… і таму падобнае.

Я не бачу ў гэтага чалавека цэльнай карціны свету, моцнага, выразнага светапогляду. А гэта неабходна для маральнага аўтарытэту.

Не, я не веру. Ня можа быць што гэтыя недаразвітыя жывуць побач са мной, у адной краіне, у адным горадзе.

(на дадзены момант 700 подпісаў)

 

Гемагогія

Электарат Лукашэнка – людзі, якія знаходзяцца ў рабстве і цалкам свядома, асэнсавана адмаўляюцца з яго выйсці. Такое дасканалае спалучэнне мазахізма, неадукаванасці, антыінтэлектуалізму і страху перад самамалейшымі праявамі свабоды. Калі знясем рэжым, гэты скрыншот трэба ў рамку і ў музей.

(знойдзена ў каментах у рудабельскага блогера Андрэя Павука, віна якога палягае ў тым што ён крытыкуе мясцовую ўладу).

 

Смаргонь. Пасланне ананімнага “бунтара” суайчыннікам

Прыкра назіраць, як ад баязлівасці і нявер’я ва ўласныя сілы людзі пачынаюць жраць адзін аднаго. Канешне, напраўляць свой гадамі накоплены гнеў на Лукашэнку ці чыноўнікаў – страшна і небяспечна. Куды бяспечней у бяссільнай злосці кусаць тых хто побач з табой.

Такое замкнёнае кола агрэсіі. Вышэйшыя гвалцяць ніжэйшых. А ніжэйшыя… не, не арганізуюцца для адпора, а гвалцяць тых, хто ня здольны адказаць.

Нічога незвычайнага, проста стужка навінаў аднаго незалежнага СМІ

Лукашэнка хлус

Істэрычны дзед выказаўся пра выпадак у Магілёве, дзе ў пад’ездзе старшыні камісіі з’явіліся ўлёткі з паведамленнем пра тое, што яна парушае выбарчы кодэкс:

«Адкруцім галаву і павыкручваем рукі, хто будзе такім чынам сябе паводзіць. Абарону яны ад мяне атрымаюць жалезна. Вось тут я ні на кога глядзець ня буду, яны павінны гэта разумець. Калі камусьці гэта незразумела — ну, вы мяне ведаеце ўжо ня першы год. Я вельмі хутка магу патлумачыць сытуацыю ў краіне і заклікаць да адказу падобных людзей. Як толькі яны пяройдуць чырвоную лінію».

Балабол ён, як і заўсёды. У 2015 годзе анархісты абеклеілі улёткамі пад’езд суддзі Камушкіна, які асабліва актыўнічаў на ніве палітычных рэпрэсій. І нікому за гэта нічога не было. НІ-ЧО-ГА.

Таму, дарагія чальцы выбарчых камісій, фальсіфікатары, і іншыя служакі, хто сёння за прэміі і адгулы забівае будучыню нашай краіны, запомніце: ніякай абароны вы ад яго не атрымаеце. Асабліва, калі запахне смажаным. Адзін валасок на ўласнай задніцы для яго каштоўнейшы, чым усе вы разам узятыя. Падумайце аб гэтым.

Троху ў шоку ад каментаў да інсты Макея

Варта толькі адзін раз апрануць вышыванку і толпы патрыятычных хамячкоў (з акаўнтамі на беларускай мове) будуць гатовыя з радасцю цябе аблізываць. “Самы прагрэсіўны міністр!”, “Ідзіце ў прэзідэнты, я за вас прагаласую!” і таму падобнае.

На хвілінку, нагадаю што Макей гэта чалавек, які выступаў супраць рэабілітацыі палітзняволеных , а яшчэ называў беларускіх анархістаў “знешней пагрозай”. Усё ў адпаведнасці з чэкісцкімі метадычкамі. Няўжо вы думаеце, што чалавек, які за савецкім часам 11 год працаваў у ГРУ, можа быць нейкім там прыхільнікам незалежнасці ці ўтрымліваць у сабе хоць цень прагрэсіўнасці? Алё, народ. спусціцеся з нябёсаў на зямлю!

Узнаём новые грани активизма вместе с КYKY.

(в этом месте я хотел пошутить о том, какие еще активистки скоро появятся, но получалось слишком грубо и я не стал).

 

Излишки свободы

Люблю, когда бандиты не прячут свою сущность. Верховенство права? Защита интересов граждан? Социальная справедливость? Ану в стойло, скотина, дохера свободным стал, штоле)?

 

Я давяраю свайму ураду! Так, на выбарах яны фальсіфікуюць вынікі, але на перапісу дакладна не будуць! Навошта ім гэта? Так, нам абвесцяць сапраўдныя дадзеныя! Хіба вы ў гэта не верыце?

(ВЕРЫМ)