Смаргонь. Пасланне ананімнага “бунтара” суайчыннікам

Прыкра назіраць, як ад баязлівасці і нявер’я ва ўласныя сілы людзі пачынаюць жраць адзін аднаго. Канешне, напраўляць свой гадамі накоплены гнеў на Лукашэнку ці чыноўнікаў – страшна і небяспечна. Куды бяспечней у бяссільнай злосці кусаць тых хто побач з табой.

Такое замкнёнае кола агрэсіі. Вышэйшыя гвалцяць ніжэйшых. А ніжэйшыя… не, не арганізуюцца для адпора, а гвалцяць тых, хто ня здольны адказаць.