Істэрычны дзед выказаўся пра выпадак у Магілёве, дзе ў пад’ездзе старшыні камісіі з’явіліся ўлёткі з паведамленнем пра тое, што яна парушае выбарчы кодэкс:
«Адкруцім галаву і павыкручваем рукі, хто будзе такім чынам сябе паводзіць. Абарону яны ад мяне атрымаюць жалезна. Вось тут я ні на кога глядзець ня буду, яны павінны гэта разумець. Калі камусьці гэта незразумела — ну, вы мяне ведаеце ўжо ня першы год. Я вельмі хутка магу патлумачыць сытуацыю ў краіне і заклікаць да адказу падобных людзей. Як толькі яны пяройдуць чырвоную лінію».
Балабол ён, як і заўсёды. У 2015 годзе анархісты абеклеілі улёткамі пад’езд суддзі Камушкіна, які асабліва актыўнічаў на ніве палітычных рэпрэсій. І нікому за гэта нічога не было. НІ-ЧО-ГА.
Таму, дарагія чальцы выбарчых камісій, фальсіфікатары, і іншыя служакі, хто сёння за прэміі і адгулы забівае будучыню нашай краіны, запомніце: ніякай абароны вы ад яго не атрымаеце. Асабліва, калі запахне смажаным. Адзін валасок на ўласнай задніцы для яго каштоўнейшы, чым усе вы разам узятыя. Падумайце аб гэтым.